Белазар | Праграмы | Сервер перакладаў Белазара
Belazar Logo Белазар Лого
Belazar Белазар

беларускія лінгвістычныя кампутарныя праграмы
Афіцыйны сайт Белазара


 

[Версія старонкі на абранай мове распрацоўваецца / The page in selected language is under construction]



Што гэта - Belazar Translation Server

Belazar Translation Server ConfigСервер перакладаў Белазара (Belazar Translation Server, BTS) - гэта служба Windows, якая выконвае беларуска-рускія і руска-беларускія пераклады з дапамогай рухавіка перакладаў Белазара (Belazar Translation Engine).

З пункту гледжання спажыўца паслугаў перакладання BTS функцыянуе як HTTP-сервер, атрымліваючы запыты на пераклад і адпраўляючы перакладзеныя тэксты па пратаколе HTTP.

Такая пабудова працы сервера перакладаў дазваляе працаваць з ім прынамсі трыма спосабамі:

  1. праз Інтэрнэт-аглядальнікі, якія ёсць на кожным кампутары (Internet Explorer, Opera, Firefox і інш.),
  2. праз вэб-сайты, якія рэалізуюць інтэрфейс да BTS, з выкарыстаннем PHP,
  3. праз любыя прыкладанні, якія рэалізуюць пратакол абмену з BTS на HTTP.

Калі другі і трэці метад могуць выкарыстаць толькі прафесіянальныя праграмісты ды вэб-дызайнеры, дык першы метад працы могуць паспрабаваць усе зацікаўленыя карыстачы. У камплект пастаўкі Belazar Translation Server уваходзяць прыклады рэалізацыі інтэрфейсу з BTS усімі вышэйазначанымі метадамі.

Бягучая версія BTS мае абмежаванні функцыянальнасці ў параўнанні з Белазарам, галоўныя з якіх:

  • немагчымасць рэдагавання слоўнікаў праграмы,
  • немагчымасць абрання іншага перакладу для слова з наяўных.

Галоўнае прызначэнне сервера перакладаў - гэта рэалізацыя руска-беларускіх анлайн-перакладаў у Сеціве, убудаванне функцыяў перакладу ў іншыя праграмы, і іншыя мэты.

Для сваёй працы Belazar Translation Server патрабуе ўсталёўкі беларуска-руска-беларускага слоўніка.

Гэта пакуль толькі першая публічная бэта-версія прадукта, а таму ён валодае толькі базавай функцыянальнасцю, і магчымыя памылкі. Буду рады вашым заўвагам і прапановам.

Прапанова ўладальнікам вэб-сайтаў і хостынгаў - анлайн-пераклад на вашым серверы!

Чакаю лістоў ад уладальнікаў вэб-рэсурсаў на магчымасць усталёўкі сервера перакладаў на вашых сайтах. Сервер BTS можа быць усталяваны як на адной станцыі з вашым HTTP-серверам, гэтак і на розных, але злучаных сеткай TCP/IP.

Звяртаю ўвагу на патрабаванні да хост-машыны для BTS:

  • Хостынгавая АС - класу Windows NT (XP, 2003).
  • Вольная дыскавая прастора - ~3Mb + слоўнік ~5Mb.
  • Месца ў аператыўнай памяці - ~40Mb (слоўнік грузіцца ў АП).

Астатнія тэхнічныя параметры глядзіце ў даведцы да BTS.

Дэманстрацыя працы анлайн-перакладніка

Вось прыклад працы майго тэставага анлайн перакладніка. Я выкарыстоўваў звязку BTS 1.0 з апошнім слоўнікам + Apache 2.2.2 + PHP 4.1.4. Заўважу, што старонкі перакладу "уручную" не мадыфікавалася, а былі знятыя непасрэдна з вэб-аглядальніка (экранная копія).

Пераклад навіны на старонцы TUT.BY

Арыгінальная старонка:

Belazar Translation Server Example 1

і вынік перакладання ў BTS:

Belazar Translation Server Example 2

Пераклад галоўнай старонкі Yandex.ru

Арыгінальная старонка:

Yandex Source Page

І што атрымалася пасля перакладу:

Yandex Home Page Translated

Старонкі:


Белазар



Спасылкі:


Soft па-беларуску

Кіно па-беларуску

Кніга Ігара Літвіна ЗАКІНУТЫ СВЕТ, АБО МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ

Беларускі шахматны клуб




Белорусский рейтинг

Flag Counter
 

Copyright © 2002-2013 Aleg Azarousky, Belarusian Linguistic Technologies

Free Web Hosting