Белазар | Слоўнік
Belazar Logo Белазар Лого
Belazar Белазар

беларускія лінгвістычныя кампутарныя праграмы
Афіцыйны сайт Белазара


 

[Версія старонкі на абранай мове распрацоўваецца / The page in selected language is under construction]



Беларуска-руска-беларускі слоўнік

Слоўнік - гэта адзін з самых галоўных кампанентаў маіх лінгвістычных праграм. Ён утрымлівае словы на беларускай і рускай мовах, з граматычнай інфармацыяй, і перакладныя сувязі паміж імі. У гэты слоўнік укладзена шмат працы і часу, і не толькі майго, але і іншых дабраахвотнікаў. Прозвішчы некаторых з іх можна пабачыць ніжэй.

Напрыканцы 2005 года я вырашыў адкрыць поўную версію слоўніка для вольнага доступу ўсім карыстальнікам маіх праграм, а таму ты ўжо цяпер можаш запампаваць яго са старонкі загрузкі, разам з праграмай "Белазар".

Працуем разам!

Ёсць прапанова для ўсіх людзей, хто зацікаўлены ў далейшым развіцці праекту.

Прапанова

Давай разам дапаўняць слоўнік Белазара новымі словамі! Для гэтага ад цябе патрабуецца:

  • Добрае веданне беларускай і рускай моў,
  • Наяўнасць кампутара з доступам да электроннай пошты і трохі вольнага часу,
  • Жаданне плённа папрацаваць на карысць сабе і людзям!

Твая праца будзе такой: карыстаючыся перакладнікам у сваіх мэтах, ты выконваеш пераклады тэкстаў, дадаеш і карэктуеш словы і словазлучэнні ў слоўніку. А калі колькасць уведзеных табою слоўнікавых артыкулаў перавысіць 300 - адсылаеш сваю базу на мой e-mail. Твае пераклады будуць апрацаваныя і дададзеныя да агульнай базы.

Каб адправіць файлы, ты павінен змясціць у архіў падтэчку Data у тэчцы Белазара, і выслаць атрыманы файл на мой электронны адрас. Высылаць неабходна толькі файлы з тыпам ".bzr".

Увага! Твае слоўнікі будуць кантралявацца на якасць перакладаў і правільнасць уведзеных слоў. Хібныя словы будуць адхіляцца. Калі твой слоўнік будзе ўтрымоўваць шмат памылак - ён будзе адхілены цалкам.

Паглядзець - колькі слоў ты ўжо дадаў да слоўніка - можна ў меню "Слоўнікі/Паказаць статыстыку".


Падзякі

Я дзякую ўсім, хто дапамагае мне ўдасканальваць Белазар, і тым, хто дапаўняе слоўнікі праграмы новымі артыкуламі. Вось іх імёны:

  • Уладзіслаў Кулакевіч, "Радыёпарк" (Сяргей і Алена), Адам Шпакоўскі, Алекс Карачун, Аляксандр Андрушкевіч, Аляксандр Галліўлін, Аляксандр Лапусто, Аляксандр Міскевіч, Альгерд Чарняўскі, Андрэй Драгун, Антон Ш., Аня Касмачова, Валер Кісель, Васіль Забароўскі, Віктар Каліноўскі, Віктар Палсцюк, Вітаўт Касоўскі, Зміцер Каско AKA dzmitry[li] з Ліды, Зміцер Шышаноўскі, Зміцер Ятчэня, Ігар Карачун, Ігар Ласіца, К. Лашкевіч, Кэннат Брэнаг, М. Басалаеў, Міхась Баярын, Настасся, Спадар Юрась, Сяргей Бычкоў, Сяргей Ўкраінка, Сяржук Аляксандраў, Эдуард Олецкі, Юра ??? з Гародні, Яўген Каснерык, Яўген І., ??? Недзялкаў AKA Skyrider,
  • і шматлікія іншыя...

Без вашай дапамогі праца над праграмай і слоўнікамі ішла б значна марудней. Дзякуй вам за падтрымку!

Старонкі:


Белазар



Спасылкі:


Soft па-беларуску

Кіно па-беларуску

Кніга Ігара Літвіна ЗАКІНУТЫ СВЕТ, АБО МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ

Беларускі шахматны клуб




Белорусский рейтинг

Flag Counter
 

Copyright © 2002-2013 Aleg Azarousky, Belarusian Linguistic Technologies

Free Web Hosting