Белазар | Праграмы | Белазар | Гісторыя
Belazar Logo Белазар Лого
Belazar Белазар

беларускія лінгвістычныя кампутарныя праграмы
Афіцыйны сайт Белазара


 


Гісторыя развіцця Белазара

Белазар з'явіўся ў Сеціве напрыканцы 2002 году, і ад таго часу ён пакрысе дапрацоўваецца: з'яўляюцца новыя функцыі, выпраўляюцца знойдзеныя памылкі, папаўняецца слоўнікавая база.

Версія 6.1 (чэрвень, 2009г.)

Гэта версія - галоўным чынам выпраўленне выяўленых недахопаў рэлізу 6-й версіі Белазара, і крыху новых напрацовак. Вось кароткі пералік выпраўленняў:

  • Выпраўлены пераклад адушаўлёных назоўнікаў у вінавальным склоне ў некаторых выпадках. А таксама выпраўлена вызначэнне адушаўлёнасці назоўнікаў ніякага роду множнага ліку.


  • Дзеянне налады перакладніка "У перакладах выкарыстоўваць альт. формы замест асноўных" абмежавана трыма формамі назоўніка (адз.лік тв.скл., мн.лік родн.скл. і мн.лік він.скл.) і двума формамі прыметніка (родн.скл. ж.р. і тв.скл. ж.р.).


  • Кароткае Ў больш не будзе ставіцца ў перакладзе напачатку скаротаў. Прыклад: "Дырэктару УП".


  • Калі зыходнае слова змяшчае як літары зыходнага алфавіта, гэтак і іншыя знакі - яно будзе пазначацца як памылковае і ў зыходным тэксце (як ёсць у версіі 6.0), і ў перакладзе (а гэтага не было).


  • Магчымасць дадаваць у слоўнік рускія дзеепрыметнікі і прыметнікі з аднолькавай асновай, але рознымі кароткімі формамі. Прыклад: "замедленный" - "замедлено" (дзеепрым., кар. форма) і "замедленно" (прым., кар. форма).


  • У спісе слоў слоўніка выводзіцца род назоўніка. Таксама у акенцу "Абранне перакладу са слоўніка" паказваецца род магчымых варыянтаў перакладу.


  • Магчымасць дадаваць у слоўнік назоўнікі агульнага роду. Гэта адушаўлёныя назоўнікі, якія могуць мець і мужчынскі, і жаночы род, у залежнасці ад кантэксту. Прыклад: "візаві" (нязменны), "абдзірала". Такія назоўнікі ў рускай мове маюць адну парадыгму (набор формаў), а ў беларускай мове могуць мець дзве розныя парадыгмы для назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду.


  • Магчымасць уводу ў слоўнік беларускіх слоў з прыстаўной "і", якія пачынаюцца з "мх". Прыклад: "мох" - "імху".


  • Выпраўлена праблема з маруднай прагорткай спісу слоў у слоўніку пры ўключаным фільтры.


  • Касметычныя змены ў даведцы.


Версія 6 (травень, 2009г.)

  1. Слоўнік праграмы


    • У папярэдняй версіі ў рускую частку слоўніка было дададзена шмат новых слоў, але большасць з іх засталася без перакладаў. За апошнія 2 гады слоўнік пашырыўся на 27 тыс. новых беларускіх артыкулаў. Паступова ён робіцца сапраўды ўніверсальным, улучаючы базавую лексіку абедзвюх моў.


    • У слоўніку Белазара 5 было шмат неперакладзеных рускіх дзеепрыметнікаў. Цяпер большасць з іх перакладзена беларускімі складанымі дзеепрыметнікамі "які/што (дзеяслоў)". Дзякуючы гэтым намаганням агульная колькасць неперакладзеных рускіх артыкулаў скарацілася з амаль 60 тыс. да прыблізна 15 тыс. лексічных адзінак.


    • Удасканалены фармат слоўніка праграмы паскарае пошук слоў і аперацыі загрузкі/захавання файлаў слоўніка.


    • Дзякуючы змененым правілам пабудовы формаў слова атрымалася без асаблівых цяжкасцяў захаваць у ім словы з "нестандартнай" марфалогіяй. Напрыклад, беларускія словы з прыстаўной "і": рвацца --> ірвацца, леў --> льва/ільва, лоб --> лба/ілба. Іншы прыклад - збеглы галосны паміж прыстаўкай і коранем слова: (бел) сабраць --> збяру, сагнаць --> зганю, (рус) вобрать --> вберу, взодрать --> вздеру, растереть --> разотру.
      У дадатак цяпер праграма аўтаматычна апрацоўвае флексію напрыканцы асновы беларускага слова: (в->ў) адмовіць --> адмоўлю, ідэаліст --> ідэалісце, парада --> парадзе.


    • Цікавай навіной 6-й версіі з'яўляецца магчымасць дадання тлумачэнняў да артыкулаў слоўніка. На момант публікацыі тлумачэнні дададзены да ўсіх абрэвіятур. Але патэнцыйна магчыма стварэнне невялікага тлумачальнага слоўніка ў рамках праекта "Белазар".


    • Іншае ўдасканаленне - гэта тэматыкі артыкулаў. Кожнаму слоўнікаваму артыкулу можна надаць сваю тэматыку з больш за 100 наяўных тэматык, падзеленых на 18 групаў: тэхніка, біялогія, эканоміка, малаўжывальная і нелітаратурная лексіка і да т.п. Гэта доўгачаканая магчымасць з вельмі моцным патэнцыялам, накіраваным на паляпшэнне якасці перакладу. На дадзены момант рэалізавана толькі магчымасць адключэння непатрэбных тэматык падчас перакладання, але ўжо адно гэта можа значна палепшыць якасць выніковага тэксту. Напрыклад. вы можаце адключыць нелітаратурную лексіку падчас перакладу юрыдычнага дакумента, або тэматыкі з групы "Тэхніка", калі перакладаеце філасофскі трактат. У наступных версіях задзейнічанне тэматык будзе пашырана.


    • Дапрацаваны фармат слоўніка дазволіў захоўваць і карэктна перакладаць з рускай мовы ў складаныя беларускія дзеепрыметнікі выгляду "які не (дзеяслоў)". Напрыклад: (рус) "незнающий" --> "які/што не ведае".


    • Часткова апрацаваны і дададзены ў агульную базу "Маленькі маскоўска-беларускі (крывіцкі) слоўнічак" Яна Станкевіча, "Малы расейска-беларускі слоўнік прыказак, прымавак і фразем" Зміцера Санько, з распаўсюджанымі фразеалагізмамі і прыказкамі.


    • Шмат працы і часу было выдаткавана на пошук і выпраўленне памылак у формах слоў у слоўніку. Напачатку з'яўлення праграмы ў Сеціве шматлікія карыстачы адгукнуліся на прапанову і дасылалі свае ўнёскі ў слоўнік Белазара. Нажаль, час ад часу там сустракаліся арфаграфічныя памылкі, якія ў выніку апынуліся ў агульнай базе. Праца над памылкамі будзе працягнута і надалей.


    • І апошняя, але не меньш значная, навіна адносна слоўніка Белазара 6 – гэта з'яўленне слоўніка "Скароты са знакамі прыпынку". Гэты слоўнік з'явіўся па запытах карыстачоў, і захоўвае шырока карыстаныя скароты накшталт "і да т.п.", "т.зв.", "за выкл." і іншыя, з перакладамі. Алгарытм перакладання адмыслова дапрацаваны каб адшукваць і карэктна перакладаць такія скароты.


  2. Удасканаленне алгарытмаў перакладу


    • Падвышана хуткасць перакладу. На вялікіх тэкстах пераклад адбываецца ў 2 разы хутчэй.


    • Абрэвіятуры цяпер захоўваюцца як назоўнікі, а таму маюць род/лік і могуць перакладацца ў кантэксце сказу, а не паасобку.


    • Пашыраны правілы спецапрацоўкі на іншыя выпадкі. Цяпер карэктна апрацоўваюцца прыназоўнікі (бел) с/з, у/ў/ва і (рус) с/со, в/во. Напрыклад: "у машыне", але "ва ўрачыстасцях".


    • Дададзена апрацоўка часціц (бел) ж/жа, б/бы. Напрыклад, "быў бы", але "была б".


    • Апрацоўка выпадку, калі (рус) "то" выконвае ролю часціцы і пішацца праз дэфіс. Прыклад: "сейчас-то" --> "зараз вось", "сегодня-то" --> "сёння вось".


    • Больш шырокае выкарыстанне кароткіх формаў у некаторых беларускіх дзеепрыметнікаў залежнага стану і якасных прыметнікаў. Тое ж датычна займеннікаў ("гэта машына" замест "гэтая машына").


    • Шмат працы пакладзена на больш дакладнае вызначэнне ролі слова ў сказе. Дзякуючы зваротнай сувязі з карыстачамі, аналізаваліся складаныя выпадкі, і ўдасканальваўся алгарытм аналізу.


  3. Дапрацоўкі ў інтэрфейсе праграмы.


    • Новы выгляд слоўнікаў - у спісе адлюстроўваецца тып словазмянення, лема (кананічная форма слова),  тэматыка і спіс некаторых формаў слова. Прыбрана з прагляду службовая інфармацыя.


    • Словы цяпер можна шукаць па любой частцы лемы: па пачатку, фіналі і да т.п. Для гэтага ва ўзоры пошуку выкарыстоўваюцца спецзнакі "*", "?", "-". Пад спісам выводзіцца колькасць абраных слоў.


    • Спіс незнаёмых слоў і дзённік памылак цяпер – не асобныя вокны, а панэлькі ў галоўным акне.


Версія 5.1 (ліпень, 2007г.)

  1. Невялікія змены ў графічны дызайн праграмы і выпраўленні памылак (загрузка RTF-файлаў, праблема з панэллю прыладаў).


Версія 5 (чэрвень, 2007г.)

  1. Паскарэнне загрузкі слоўніка


    Папярэднія версіі Белазара 3 і 4 пакідалі не самае прыемнае ўражанне з-за вельмі маруднай загрузкі праграмы. Напрыканцы 2006 году я вырашыў урэшце выправіць гэтую функцыю. І вось дзякуючы аптымізаванню структуры слоўніка і алгарытмаў загрузкі/захавання хуткасць запуску праграмы была павялічаная адразу ў 5 разоў! Наступнае паўгадовае тэставанне бэта-версіі праграмы не выявіла памылак у гэтай частцы. Аднак з-за рэструктуравання слоўніка слоўнікі ад Белазара 4 больш не сумяшчальныя з новай версіяй.


  2. Пашырэнне рускай часткі слоўніка


    За апошні год была выкананая вялікая праца па канвертаванню і апрацоўцы Рускага граматычнага слоўніка Залізняка, які ўтрымлівае вельмі шмат распаўсюджаных рускіх слоў з граматычнымі характарыстыкамі.


  3. А таксама


    • Згортванне праграмы ў сістэмны латок (трэй) пры націсканні ESC.
    • Перацягванне файла ў Белазар з Правадыра Windows.
    • Цалкам абноўлена апрацоўка кадовак тэкстаў, прызначаных да перакладання. Цяпер Белазар можа чытаць і пісаць тэкст у фарматах: ANSI (Windows 1251), ASCII (DOS 866), Lacinka (Baltic 1257), UTF-8, Unicode, KOI8-R, MAC, ISO.
    • Пры даданні новага перакладу ў слоўнік праграма прапануе абраць наяўнае слова, калі такое ўжо ёсць у спісе перакладаў.
    • Дапрацаванае акно замены слова ў слоўніку (калі новае слова мае такую ж аснову, як і іншае слова ў слоўніку).
    • Акно "Слоўнікавы артыкул": дапрацаваны кантроль наяўнасці перакладаў.
    • Альтэрнатыўныя варыянты для рускіх назоўнікаў: "волнение" - "волненье", "горение" - "горенье" і да т.п.
    • Пры ўводзе перакладу для рускіх дзеепрыметнікаў (-щий, -щийся,...) аўтаматычна прапаноўваецца варыянт "які ...", калі для дзеепрыметніка ёсць у слоўніку дапасаваны рускі дзеяслоў, і ён мае беларускі пераклад.
    • Акно паведамленняў праграмы: калі выявіцца нейкая памылка ў слоўніку, падвойнай пстрычкай на паведамленню можна адкрыць праблемны артыкул.
    • Абноўлены лагатып і значок праграмы - падзякі Мікалаю Іванову!
    • Іншыя ўдасканаленні і выпраўленні хібаў.


Версія 4.1 (чэрвень, 2006г.)

  1. Унутраныя змены


    У праграме зробленыя істотныя ўнутраныя змены, але яны не адбіліся на працы карыстальніка. Як прыклад - вылучэнне рухавіка перакладаў ад графічнага інтэрфейсу Белазара.


Версія 4.0.2 (жнівень, 2005г.)

  1. Інтэрфейсы


    Дададзеныя новыя інтэрфейсы - на ўкраінскай мове, і на ўкраінскай мове транслітам.


Версія 4 (красавік, 2005г.)

  1. Альтэрнатыўныя формы слоў - новыя магчымасці


    Несумненна самая галоўная навіна гэтай версіі - гэта з`яўленне альтэрнатыўных форм(аў) сло(ва)ў. Іх адсутнасць значна пагаршала якасць перакладаў, асабліва на літаратурных тэкстах (проза, паэзія), і на тэкстах жывой гаворкі (паштовая перапіска, інтэрнэт-форумы). Вось пералік словаформаў, якія зараз выдатна перакладаюцца Белазарам дзякуючы наяўнасці альтэрнатыўных форм слоў:

    • Новыя формы назоўніка і прыметніка, якія выкарыстоўваюцца ў складаных назоўніках і прыметніках у якасці першай часткі слова (якая стаіць перад злучком). Напрыклад: "татара-мангольскі" - "татаро-монгольский", "байкала-амурская" - "байкало-амурская".
    • Складаназлучаная форма прыслоўя ("па-...") захоўваецца як альтэрнатыўная форма для ф.№25 прыметніка. Напрыклад: "па-беларуску"-"по-беларуски", "па-кашачаму" - "по-кошачьи"
    • Новая альтэрнатыўная форма для рускага прыметніка "-ей", якую раней зусім немагчыма было ўвесці ў слоўнік: "эстетичнее" - "эстетичней", "комичнее" - "комичней".
    • Альтэрнатыўныя напісанні рускіх назоўнікаў множнага ліку назоўнага склону: "договора" и "договоры", "ветра" и "ветры", "тракторы" - "трактора", "сектора" - "секторы".
    • Альтэрнатыўныя формы з канчаткамі (бел) "-аў" і (рус) "-ов", "-ев": (бел) "кватэр" - "кватэраў", "клавіш" - "клавішаў", "кароў" - "кароваў", (рус) "очистков" - "очисток", "пожитков" - "пожиток", "верховий" - "верховьев", "низовий" - "низовьев".
    • Старасвецкія формы беларускіх і рускіх назоўнікаў і прыметнікаў: (ганарыцца якой) "белай" - "белаю"; "роднай" - "роднаю"; "мовай" - "моваю".
    • Кароткія формы рускіх прыметнікаў зараз інтэрпрэтуюцца праграмай як альтэрнатыўныя формы назоўнага склону: "зеленый" - "зелен", "печальная" - "печальна".

  2. Пашыраная апрацоўка рускіх дзеепрыметнікаў на "-щий", "-щийся"


    Удасканалена апрацоўка рускіх дзеепрыметнікаў, якія перакладаюцца беларускімі словазлучэннямі выгляду "які/якая/якое/якія/што ...". А менавіта:

    • калі раней беларускае словазлучэнне павінна было складацца з двух слоў (які <дзеяслоў>), то зараз яно можа ўтрымліваць дадаткова 3 іншыя словы. Напрыклад: "вызывающий симпатию" - "які выклікае прыхільнасць", "нуждающийся" - "які жыве ў нястачы", "незнающий" - "які не ведае".
    • Падчас перакладу сказа з некалькімі рускімі дзеепрыметнікамі, варыянты перакладаў выгляду "які ..." можна чаргаваць з варыянтамі "што ...". Напрыклад: "Человек, НЕЗНАЮЩИЙ языка, но ИМЕЮЩИЙ компьютер, может воспользоваться Белазаром для перевода незнакомых слов..." - "Чалавек, ЯКІ НЕ ВЕДАЕ мовы, але ШТО МАЕ кампутар, можа скарыстацца Белазарам для перакладу незнаёмых слоў...". Гэту магчымасць можна адключыць.

  3. Назоўнікі адмысловага роду


    Ёсць магчымасць для любога назоўніка азначыць род, які будзе адрознівацца ад роду, уведзенага ў эталоне. Напрыклад, (рус) "Сережа", "Андрюшка", "Ваня" - назоўнікі мужчынскага роду, але якія змяняюцца як назоўнікі жаночага роду. Зараз для гэтых назоўнікаў можна адмыслова азначыць род мужчынскі.


  4. Апрацоўка "у" - "ў"


    Раней пры даданні новых слоў у слоўнік не было магчымасці ўводзіць запазычаныя словы, якія парушаюць правіла выкарыстання літары "ў". Прыклад: "вакуум" - заўсёды ператваралася ў "вакуўм", "кантынуум" - у "кантынуўм" і г.д. Зараз гэтае аўтаматычнае пераўтварэнне можна адключыць.


  5. Хуткае даданне перакладаў з вядомымі прэфіксамі


    Пры спробе дадання новага пераклада да слова, што пачынаецца з вядомага прэфікса, Белазар будзе прапаноўваць яго магчымыя пераклады, грунтуючыся на перакладах ужо ўведзенага слова без прэфікса. Напрыклад, пры даданні пераклада для слова "аўтапаўтор" Белазар прапануе новы пераклад "автоповторение", грунтуючыся на наяўнасці пераклада "повторение" для слова "паўтор" без прэфікса "аўта-".
    Іншыя прэфіксы: авиа=авія, агро=агра, бумаго=папера, волно=хваля, зоо=заа, меж=між і інш., разам - больш за 600 пар.


  6. Удасканаленая прыярэтызацыя перакладаў


    Да трох ступеняў прыярытэтнасці перакладаў слова дададзеная яшчэ адна.

    • эксклюзіўны пераклад (НОВЫ!) - усталёўваецца ў адмысловых выпадках для шырока распаўсюджаных слоў, калі яны "перабіваюцца" пры перакладзе меней распаўсюджанымі словамі,
    • пераважны - пераважны пераклад сярод іншых перакладаў для гэтага слова,
    • звычайны - звычайны пераклад,
    • выкраслены - гэты пераклад будзе скарыстаны толькі тады, калі слова нельга перакласці ніякім іншым чынам.

  7. Палепшанае распазнанне кананічнай формы і часціны мовы


    Зараз пры даданні слова ў слоўнік праграма распазнае часціну мовы, нават калі гэтае слова ўжо ўведзенае ў кананічнай форме. Таксама палепшана адрозненне дзеясловаў закончанага і незакончанага трывання, грунтуючыся на інфармацыі аб наяўнасці/адсутнасці ў слова прэфікса.


  8. Перапрацаваны алгарытм перакладання


    Алгарытм пошуку правільных варыянтаў слоў перапісаны нанова. Гэта палепшыла якасць падбору варыянтаў перакладаў на 10%-15%.


  9. Спецапрацоўка слоў


    Дададзена спецапрацоўка некаторых перакладаў.

    • Апрацоўка (рус) "в", "во" - (бел) "у", "ва".
    • Апрацоўка (рус) "по" - (бел) "па". Прыклад: (рус) "русски" - (бел) "па-руску", (рус) "отечески" - (бел) "па-бацькоўску".
    • (бел) "якi" - (рус) "какой", "который"

  10. Захоўванне слоў з асновай даўжэй за 20 літараў


    Даўжыня асновы слова, якое можна захаваць у слоўніку, павялічана з 20 да 30 літараў. Гэта дае магчымасць уводзіць у слоўнік і перакладаць амаль усе словы без выключэння.


  11. Шматлікія іншыя удасканаленні і выпраўленні памылак


    • аптымізаваны падбор формаў слова пры даданні новага слова ў слоўнік,
    • злёгку удасканаленая праверка арфаграфіі,
    • пошук невядомых слоў у тэксце без перакладу (ён адбываецца значна хутчэй за пераклад тэкста),
    • зроблены больш кампактным экспартаваны з Белазара слоўнік,
    • карэктная апрацоўка непарыўнага прабела HTML "& nbsp;",
    • новыя малюнкі на кнопках,
    • і інш.


Версія 3.7 (студзень, 2005г.)

  1. Назоўнікі - Уласныя імёны


    Галоўнае навіна версіі 3.7 - карэктнае адрозніванне назоўнікаў - уласных імёнаў ад астатніх. Уласныя імёны пішуцца толькі з вялікай літары. Зроблены таксама:

    • іншыя змены, звязаныя з увядзеннем імён ўласных ў слоўнік,
    • дададзены фільтр па неперакладзеных словах у слоўніках,
    • іншыя дробныя выпраўленні.


Версія 3.6.2 (студзень, 2005г.)

Новая ітэрацыя Белазара.

  1. Выпраўленні памылак


    • Выпраўлена памылка пры запыце дадання ў слоўнік словаспалучэння-пераклада, калі адключаны рэжым пашыранай апрацоўкі перакладаў,
    • часам не адлюстроўваліся сувязі перакладаў пры адчыненні слоўнікавага артыкула.

  2. Чарговыя удасканаленні


    • Паскарэнне аперацыі выдалення са слоўніка,
    • паскарэнне прагляду слоўнікаў,
    • Зменены API Белазара (інтэрфейс для сувязі паміж Белазарам і іншымі прыкладаннямі),
    • Зроблена нармалёвая прагортка слоўнікаў колцам мышы,
    • Прагляд асноўных форм бягучага слова ў акне слоўніка
    • Хуткі пошук слоў у слоўніках (дастаткова пачаць друкаваць слова).

Версія 3.6.1 (верасень, 2004г.)

Падпраўленая папярэдняя версія. Спачатку я планаваў публікаваць адразу версію 4.0 праграмы са шматлікімі зменамі і новымі магчымасцямі, але яе распрацоўка зацягнулася (нават пакуль не ведаю, як надоўга). Таму я вырашыў выкласці гэтую прамежкавую версію 3.6.1 для вольнай загрузкі.

  1. Выпраўленні памылак


    • Парушэнне цэласнасці слоўніка пры выдаленні слова, якое уваходзіла ў якое-небудзь словаспалучэнне
    • падчас рэдагавання эталона не працавала праверка арфаграфіі, і не спрацоўвала абнаўленне нумароў эталонаў у слоўніку
    • Няправільна працавалі спалучэнні Ctrl-C, Ctrl-V у акне пошуку
    • недапушчанне з`яўлення дубляў у базах словаспалучэнняў
    • выпраўлены некаторыя іншыя хібы

  2. Лёгкія удасканаленні


    • Пашырана кантэкстнае меню рэдактара арыгінальнага тэкста,
    • дапрацаваны арфаграфічны аналізатар,
    • дапрацаваныя правілы мадыфікацыі асновы слова,
    • абноўлены частотныя спісы арфааналізатара, і інш.

Версія 3.6 (травень, 2004г.)

Тут выпраўлены некаторыя выяўленыя недахопы папярэдняй версіі 3.5 Белазара. Ёсць таксама некалькі новых магчымасцяў.

  1. Выпраўленне хібаў


    Часам магло ўзнікнуць завісанне праграмы падчас выдалення слова са слоўніка; Не адмянялася фільтраванне слоўніка пасля прагляду статыстыкі; "Перакласці ўсё" - працавала аднолькава як і "Перакласці фрагмент"; Падчас прагляду слоўніка словаспалучэнняў, пры ужыванні фільтра па змененым спалучэнням адначасова спрацоўваў фільтр па тыпах спалучэнняў; Выпраўлены алгарытмы працы з аўтападстаноўкамі; Выпраўлена памылка, якая ўзнікала пры апрацоўцы падфарбоўкі www-лінкаў пасля іх выдалення з тэксту; выпраўлена памылка ў працэдуры пошуку словаспалучэнняў; выпраўлена памылка, якая ўзнікала пры паўторным націсканні кнопкі зачынення галоўнага акна.


  2. Інтэрфейс на трансліце


    Дадазеныя інтэрфейсы праграмы на беларускім і рускім трансліце. Яны будуць карысныя тады, калі ёсць праблемы з адлюстраваннем кірыліцы ў меню праграмы.


  3. Адлюстраванне невядомых слоў


    Зараз ёсць магчымасць сартаваць спіс невядомых слоў як па алфавіту, так і па чашчыні выкарыстання ў тэксце.


  4. Аўтазахаванне слоўніка


    Калі ў слоўнік былі ўнесены змены, ён будзе захоўвацца на дыск аўтаматычна кожныя 20 хвілін (па-змаўчанню). Таксама можна захаваць слоўнік, націснуўшы [F12].


Версія 3.5 (красавік, 2004г.)

Нягледзячы на тое, што новая версія праграмы не планавалася, тым не менш я меў трохі вольнага часу - і вось, калі ласка, Белазар 3.5!

2 галоўныя ўдасканаленні гэтай версіі Белазара - гэта, па-першае, значна перапрацаваны арфаграфічны аналізатар, і, па-другое, абмежаваная падтрымка беларускай лацінкі. Некаторыя змены ўнесеныя ў інтэрфейс, для большай зручнасці.

  1. Удасканалены арфааналіз


    Былі перагледжаныя правілы арфаграфічнага і лексічнага аналізу беларускамоўных тэкстаў, абноўленыя правілы аўтазамены выяўленых памылак.


  2. Частотны аналіз літараспалучэнняў


    Гэта новы модуль арфаграфічнага кантролю. Ён дазваляе выявіць словы на беларускай і рускай мове, якія ўтрымоўваюць рэдкія ці забароненыя спалучэнні літараў, не ўласцівыя першай ці другой мове.


  3. Арфааналіз новых слоў


    Зараз пры даданні новага слова ў слоўнік, а таксама пры змяненні формаў існуючага слова, яго формы будуць аўтаматычна аналізавацца праграмай на наяўнасць памылак.


  4. Выпраўленне памылак у тэксце


    Гэта функцыя дазваляе аўтаматычна выпраўляць выяўленыя ў беларускім тэксце арфаграфічныя памылкі. Увага: Аўтаматычнае выпраўленне памылак не гарантуе поўнага выяўлення і правільнай карэктыроўкі ўсіх памылак у тэксце. Таму рэкамендую пасля выканання гэтай працэдуры самастойна праглядзець тэкст.


  5. Падтрымка беларускай лацінкі


    З'явілася магчымасць імпартаваць тэкст, напісаны на лацінцы, у праграму. Затым тэкст можна экспартаваць (захаваць) з Белазара у файл у фармаце лацінкі. Праграма "разумее" лацінку, напісаную ў кодавай старонцы CP1257 (Baltic), а таксама тэкст у фармаце HTML Unicode. Ёсць магчымасць уставіць лацінку з буфера абмену (з адначасовым перакадаваннем у кірыліцу), і, наадварот, змясціць кірыліцу ў буфер абмену, з перакадаваннем у лацінку. Падрабязней пра лацінку глядзіце ў даведніку Белазара.


  6. Скароты (абрэвіятуры)


    Службовыя словы могуць быць пазначаныя як скароты. Скароты - гэта словы, якія пішуцца ТОЛЬКІ з усіх вялікіх літараў (РБ, ККД,..). Калі ў тэксце сустрэнецца скарот, напісаны не з усіх вялікіх літараў, ён можа быць не перакладзены, нават калі пераклад гэтага слова ёсць у слоўніку. Калі ж у тэксце сустрэнецца слова з вялікіх літараў, якое мае некалькі варыянтаў перакладу, то перавагу пры перакладзе будзе мець варыянт-скарот. Увага: не блытайце скароты са скарачэннямі! Скарачэнні: Гб, МБіт, хв,... Падрабязней пра скароты - у даведніку Белазара.


  7. Змены ў інтэрфейсе


    Зараз галоўнае акно праграмы захоўвае не толькі сваё становішча на экране, але і стан (разгорнутае, звычайнае).


  8. Гарачыя клавішы


    Новыя камбінацыі: пераход у вакенца невядомых слоў - Shift-Ctrl-U, вярнуцца ў галоўнае акно праграмы - Shift-Ctrl-M. Пераход да наступнага слова з памылкай або папярэджаннем - F12. Беражыце кнопкі сваёй мышкі! ;)


  9. Размяшчэнне тэкстаў


    Магчымасць размясціць тэксты арыгінала і пераклада як адзін пад адным, так і побач.


  10. Схемы афармлення


    Падрыхтаваны некалькі каляровых схемаў афармлення тэкстаў у рэдактары: "класіка", "нататнік", "ворд". "паскаль", з рознай расфарбоўкай і рознымі шрыфтамі.


  11. Інтэрфейс на лацінцы


    Зараз Вы маеце магчымасць пераключыцца на лацінкавы інтэрфейс. Пакуль інтэрфейс на лацінцы канчаткова не адладжаны, і працуе ў тэставым варыянце. Увага: для правільнага адлюстравання інтэрфейсу на лацінцы патрабуецца, каб у сістэме была ўсталяваная кадыроўка CP1257 Baltic для не-юнікод праграм.


Версія 3.0 (сакавік, 2004г.)

У гэтай версіі быў значна перапрацаваны "падмурак" слоўніка Белазара - сістэма кіравання базай дадзеных. Мабыць, Белазар 3.0 будзе апошнім значным абнаўленнем праграмы на бліжэйшы час.

  1. Новая сістэма кіравання базай дадзеных


    У версіі Белазара 3.0 ужытая цалкам новая сістэма кіравання слоўнікам праграмы. Зараз няма неабходнасці загружаць з інтэрнэту грувасткі файл BDE!


  2. Паскарэнне працы


    Галоўная вартасць новага "рухавічка" базы дадзеных - паскарэнне ўсіх аперацый са слоўнікам, у тым ліку дадання новых слоў і перакладання тэкстаў. Дзякуючы яму, а таксама аптымізацыі алгарытмаў Белазара, хуткасць перакладу павялічылася БОЛЬШ ЗА 20 РАЗОЎ на рэальных тэстах!!!


  3. Удасканаленне інтэрфейсу


    Унесены некаторыя ўдасканаленні ў інтэрфейс Белазара. Сярод іх:

    • Пошук слова са спісу невядомых слоў у тэксце па камбінацыі Ctrl-F
    • Магчымасць адключыць пацверджанне на выйсце з праграмы без захавання змененага тэксту
    • Аўтападбор канчаткаў кананічных формаў слоў і іх часціны мовы пры ўводзе новага слова
    • Поўная падтрымка стыляў афармлення Windows XP


  4. Укладзены выклік акенцаў прагляду слоўнікаў і слоўнікавых артыкулаў


    Зараз карыстальнік можа не толькі адчыняць акенца прагляду слоўнікавага артыкула з акна прагляду слоўніка, але і наадварот. Для гэтага ў акне "Слоўнікавы артыкул" трэба двойчы клікнуць на тым слове ў спісе арыгінальных слоў, або ў спісе перакладаў, якое Вас зацікавіла. Колькасць адначасова адчыненых акенцаў прагляду слоўніка не абмежавана.


  5. Выпраўленне памылак


    Выпраўлены некаторыя выяўленыя памылкі. Сярод іх:

    • Магчымасць збою ў усталёўцы набору сімвалаў зыходнай мовы
    • Выпраўленне памылкі, калі немагчыма было адмовіцца ад перапынення ўводу перакладу, калі ў слове ўтрымоўваліся сімвалы не з алфавіту


Версія 2.5.7 (сакавік, 2003г.)

  1. Праца над памылкамі


    У гэтай версіі выпраўленыя некаторыя хібы ў інтэрфейсе праграмы.
    Таксама значна паскораны алгарытм перакадыроўкі тэкста з адной кірылічнай кодавай старонкі ў другую.


Версія 2.5 (люты, 2003г.)

У гэтай версіі выкананая дапрацоўка рухавічка перакладу.

  1. Прыярытэты перакладаў


    Змененая прыярэтызацыя перакладаў. Зараз пераклады могуць мець адзін з трох прыярытэтаў.


  2. Крыжаваныя пераклады


    Гэта пераклады, якія злучаюць назоўнік адзіночнага ліку з перакладам множнага ліку, і незваротны дзеяслоў - са зваротным.


  3. Змененыя наборы формаў


    У гэтай версіі Белазара былі скарочаныя супадаючыя формы ў дзеясловаў.


  4. Экспарт новых слоўнікавых артыкулаў


    Дададзеная магчымасць экспартаваць новыя і змененыя слоўнікавыя артыкулы для перадачы іх у БЛТ.


  5. Цюнінг алгарытму перакладу


    Унесеныя іншыя неабходныя змены ў рухавік перакладу Белазара.


Версія 2.0 (студзень, 2003г.)

У гэтай версіі дапрацаваны інтэрфейс Белазара. Ёсць таксама і іншыя змены і дапаўненні - глядзіце ніжэй.

  1. Вылучэнне тэкставых блокаў


    Праграма вылучае іншым колерам:

    • неперакладзеныя словы,
    • словы, якія ўтрымліваюць літары з мовы-арыгіналу і іншай мовы, а таксама словы з арфаграфічнымі памылкамі,
    • літары і словы не з мовы арыгіналу.

    Блокі вылучаюцца не толькі колерам, але і стылем (тоўсты, нахілены, падкрэслены)!


  2. Пошук і замена


    Дададзена магчымасць пошуку і замены словаў у арыгінальным і перакладзеным тэкстах. Таксама ёсць магчымасць хутка знайсці неперакладзенае слова ў тэксце, праз кантэкстнае меню (правая кнопка мышы) у спісе невядомых словаў.


  3. Вылучэнне перакладу слова з варыянтаў


    Праз кантэкстнае меню мышы Вы маеце магчымасць абраць іншы варыянт перакладу бягучага слова.


  4. Хуткае даданне слоў і перакладаў у слоўнік


    Каб дадаць новае слова, або новы варыянт слова, або новы пераклад для ўжо існуючага ў слоўніку слова - дастаткова націснуць на слове ў тэксце правую кнопку мышы, і абраць патрэбны пункт меню.


  5. Праца з рознымі кадыроўкамі


    Каб не "выключаць" з кола карыстальнікаў Белазара прыхільнікаў Linux і іншых АС, дададзена магчымасць аўтаматычнай перакадыроўкі тэксту з CP Win-1251 у DOS, KOI8-R, MAC, ISO, і наадварот.


  6. Удасканалены прагляд слоўнікаў


    Дададзеныя новыя фільтры, якія Вы можаце скарыстаць пры праглядзе слоўнікаў праграмы. Напрыклад, можна адфільтраваць толькі словы, уведзеныя і змененыя Вамі.


  7. Арфаграфічны кантроль тэксту


    У Белазары з`явіўся арфаграфічны кантроль тэксту на беларускай мове! Кантроль выконвае эўрыстычны сінтаксіс-аналізатар на аснове правілаў. Пакуль што гэта толькі першая версія, і пагэтаму далёка не дасканалая.


  8. Падтрымка тэмаў афармлення Windows XP


    Выгляд Белазара стаў больш прывабным, і сумесным з агульным выглядам Вакенцаў XP.


  9. Іншыя змены і выпраўленні памылак...


Версія 1.5.1 (снежань, 2002г.)

  1. Даведнік!


    Да праграмы прыкладзены даведнік, дзе можна глянуць, як, што і да чаго.


Версія 1.5 (снежань, 2002г.)

У гэтай версіі было дапрацаванае ядро перакладніка. Інтэрфейс праграмы не змяняўся.

  1. Пераклад зваротных/незваротных дзеясловаў


    Пры перакладзе зваротнага дзеяслова, праграма можа перакласці яго як незваротны, калі ў іншай мове няма зваротнага дзеяслова-перакладу. Таксама і наадварот.
    Прыклад: привыкать (незв.) -- звыкацца (зв.), угадать -- здагадацца.


  2. Апрацоўка прыметнікаў з назоўнікам


    У групе прыметнікаў з назоўнікам ідзе дапасаванне не толькі па роду/ліку, але і па склону.


  3. Прыкмета адушаўлёнасці назоўнікаў


    Адушаўлёнасць назоўніка ўплывае на форму вінавальнага склону мужчынскага роду злучаных прыметнікаў! Зараз Белазар больш-меньш прымальна можа вызначаць гэтую прыкмету.


  4. Аптымізацыя табліцаў эталонаў


    Эталоны перапрацаваны з тым разлікам, каб аснова слова была як мага большай, а канчатак - меньшым. Гэта ўплывае на хуткасць перакладу.


  5. Захоўванне прыслоўяў


    Зараз прыслоўі (па-руску - "наречия", адказваюць на пытанне "як?"), захоўваюцца разам з аднакарэннымі прыметнікамі, у якасці адной з іх формаў. Прыклад: "Хуткі -- хутка", "белы -- бела".


  6. Перавага перакладаў


    Калі ёсць некалькі перакладаў для аднога назоўніка (дзеяслова) - то перавага аддаецца назоўнаму склону.


  7. Аднакарэнныя словы


    З`явілася магчымасць дадаваць у слоўнік словы адной часціны мовы з аднолькавым коранем. Напрыклад: "дел-ить" и "дел-ать", Му`зыка (ж.р.) -- Музы`ка (м.р.).


  8. Увод і пераклад словазлучэнняў!!!


    Зараз ёсць мажлівасць увесці ў базу і перакласці словазлучэнні. Словазлучэннямі лічацца ўстойлівыя выразы, якія складаюцца не больш чым з 5 слоў. Словазлучэнне можа мець галоўнае слова - тады яно паводзіць сябе ў сказе як гэтае слова (яму прыпісваецца часціна мовы, род, склон (калі ёсць) галоўнага слова). Прыклады: какой-то (нейкі), где-то (дзесьці), насладиться --> атрымаць асалоду ад.


  9. Кіраванне склонамі прыметнікаў і назоўнікаў


    Дзеясловы і зарэзерваваныя словы могуць вызначаць склон прыметнікаў з назоўнікам, якія стаяць непасрэдна за імі. Прыклад: вместо (кого, чего - родит. падеж) машины.


  10. Рускія прыметнікі, утвораныя ад дзеясловаў


    Такія прыметнікі, як "строящий", "построившийся", не могуць перакладацца на беларускую мову адным словам. Пагэтаму яны перакладаюцца як словазлучэнне прыметнік-дзеяслоў. Праграма разумее такія словазлучэнні і паскарае даданне іх у базу дадзеных. Прыклады: строящий - які будуе, строящийся - які будуецца, строивший - які будаваў, строившийся - які будаваўся, построящий - які пабудуе, построящийся - які пабудуецца, построивший - які пабудаваў, построившийся - які пабудаваўся.


  11. Спецапрацоўка, слова "нет"


    Дададзеная прыкмета спецапрацоўкі перакладу слова. Адзін з такіх выпадкаў - пераклад слова "нет" --> "не", "няма", у залежнасці ад кантэксту.


  12. Спецапрацоўка часціцаў "ли" і "ці"


    Гэта таксама прыклад спецапрацоўкі слоў.


  13. Спецапрацоўка слоў з адной літары


    Словы з адной літары, за якімі стаіць кропка - лічацца скарачэннем і не перакладаюцца. Прыклад: "З. К. Васечкін" --> "З. К. Васечкин", а не "Из. К. Васечкин".


  14. Іншыя, не такія значныя, паляпшэнні...


    Даведнік!


Версія 1.0 (лістапад, 2002г.)

  1. Першая апублікаваная версія Белазара


    Выйшла ў свет у выглядзе дэма-версіі.


Старонкі:


Белазар

Белазар



Спасылкі:


Soft па-беларуску

Кіно па-беларуску

Кніга Ігара Літвіна ЗАКІНУТЫ СВЕТ, АБО МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ

Беларускі шахматны клуб




Белорусский рейтинг

Flag Counter
 

Copyright © 2002-2013 Aleg Azarousky, Belarusian Linguistic Technologies

Free Web Hosting