Дапаможныя праграмы (утыліты)
Як у кожнай сур'ёзнай праграме, у Белазара ёсць сваё API (Application Programming Interface). Гэта значыць, што ты можаш запускаць пераклад тэксту непасрэдна са сваёй праграмы!
Праграмеру - "Маленькі перакладнік"
Copyright © 2003, 2004 BLT (Belarusian Linguistic Technologies)
Невялічкая прылада, якая дэманструе API Белазара ў дзеянні. Яна атрымлівае тэкст ад карыстальніка, з дапамогай Белазара выконвае перакладанне, і выдае вынікі. Усё вельмі проста. У пакет улучаны зыходны тэкст праграмы на Delphi 7.
З выкарыстаннем API Белазара ўжо зроблена некалькі карысных дапаможных прыкладанняў.
BelazarLink - пераклад тэкстаў у Microsoft Word
Першая незалежная распрацоўка, якая выкарыстоўвае API Белазара. Гэта - надбудова для Microsoft Word, якая дазваляе выконваць пераклады тэкстаў у Ворд з дапамогай Белазара.
Belazar Clipboard Translator - перакладнік буферу абмену Windows
Copyright © 2005 BLT (Belarusian Linguistic Technologies)
Гэта утыліта дапаможа хутка выканаць пераклад фрагмента тэксту, змешчанага ў буфер абмену, а таксама перакласці тэкст з рускай мовы на беларускую, або наадварот, уведзены ў той ці іншай праграме.
Belarusian Keyboard Layout - праца з беларускай раскладкай клавіятуры ў Windows
Праграма дазваляе хутка загружаць і выгружаць беларускую раскладку клавіятуры з сістэмы, без неабходнасці адкрываць у Панэлі прыладаў Windows "Мовы і службы тэкставага ўводу", і дадаваць беларускую ў спіс усталяваных моў.
Усе гэтыя праграмы можна спампаваць са старонкі загрузкі гэтага сайта.
|