Белазар | Навіны
Belazar Logo Белазар Лого
Belazar Белазар

беларускія лінгвістычныя кампутарныя праграмы
Афіцыйны сайт Белазара


 


Ранейшыя навіны

Апошнія навіны глядзі на галоўнай старонцы сайта.

29.07.2009

Адкрыта праграма тэставання анлайн-версіі перакладніка Белазар!

У перакладніку на сайце задзейнічаны Сервер перакладаў Белазара, які мае самыя свежыя алгарытмы перакладання, і выкарыстоўвае найбольш поўны слоўнік перакладаў.

Гэта - тэставая версія анлайн-сервера, таму падчас працы магчымы памылкі. Калі ласка, накіроўвай свае заўвагі і справаздачы пра збоі на мой e-mail. Дзякуй за карыстанне!

10.06.2009

Дзякую ўсім, хто даслаў свае водгукі з нагоды нядаўна апублікаванай 6-й версіі Белазара! Сёння я рады паведаміць пра з'яўленне абноўленага Белазара 6.1, дзе выпраўлены нешматлікія знойдзеныя памылкі, і ёсць некалькі напрацовак мінулага месяца.

У гэтай версіі абнавілася толькі праграма, не слоўнік. Таму, калі ты жадаеш захаваць зробленыя ў слоўніку змены - скапіюй усе файлы з тэчкі Data праграмы ў часовую тэчку, і пасля ўсталёўкі абнаўлення скапіюй іх назад. Звычайна праграма ўсталёўваецца тут: C:\Program Files\Belazar.

З поўным спісам змен можна пазнаёміцца на старонцы гісторыі распрацоўкі:

Зараз я планую прыпыніць на бліжэйшы тэрмін распрацоўку перакладніка Белазар. Аднак гэта не значыць, што праект зачыняецца. Чакай цікавых навін на сайце Белазара ў хуткім часе!

01.05.2009

Шаноўныя сябры! Я рады паведаміць пра з'яўленне новай версіі вядомага руска-беларуска-рускага перакладніка "Белазар". 6-я версія Белазара, магчыма, не вельмі адрозніваецца ад папярэдняй знешне, але заўважна дапрацавана функцыянальна.

У гэтай версіі галоўны націск быў скіраваны на некалькі асноўных напрамкаў: удасканаленне алгарытмаў перакладу, пашырэнне беларускай часткі слоўніка, пошук і выпраўленне памылак у формах слоў у слоўніку праграмы.

Тематики, тэматыкі

З выхаду папярэдняй версіі праграмы 5.1 яе слоўнік пашырэў на 27 тыс. новых беларускіх артыкулаў. Паступова ён робіцца сапраўды ўніверсальным, улучаючы базавую лексіку абедзвюх моў. Зараз кожны слоўнікавы артыкул можа мець тлумачэнне, як у тлумачальным слоўніку, і тэматыку. Абіраючы перад запускам перакладу тэматыкі тэксту са 100 наяўных тэматык, можна палепшыць якасць атрыманага перакладу. Гэтай жа мэце паслужаць скароты са знакамі прыпынку, якія таксама з'явіліся ў 6-й версіі.

Скароты, скарачэнні, сокращения

Нягледзячы на ўскладненне алгарытмаў перакладу, яго хуткасць на вялікіх тэкстах узрасла ў 2 разы. Дапрацаваны таксама інтэрфейс праграмы - акенцы невядомых слоў і паведамленняў праграмы сталі ўкладзенымі ў асноўнае акно. А некаторыя новыя магчымасці акна прагляду слоўніка пацешаць лінгвістаў, у прыватнасці - удасканалены пошук слоў па ўзору.

узор, шаблон

Пра іншыя новаўвядзенні Белазара 6 можна пачытаць на старонцы гісторыі сайта і ў даведцы да праграмы.

01.05.2009

Абнавіўся сервер перакладаў Белазара - да версіі 2.5. Новая версія сервера чытае слоўнікі Белазара 6.0, выкарыстоўвае падчас перакладу рухавічок гэтай версіі, таксама крыху дапрацавана функцыянальнасць самога сервера.

21.10.2008

Сервер перакладаў Белазара абнавіўся да версіі 2.1. Выпраўлена памылка, якая часам выклікала завісанне сервера.

Цікава, што сервер перакладаў зараз можна запусціць у OC Linux, выкарыстаўшы Wine 1.1.6 або навейшы. Вось кароткая інструкцыя па запуску, дасланая карыстачом праграмы з нікам PAL (вялікае яму дзякуй!) :

  1. Усталяваць Wine версіі 1.1.6 або навейшы.
  2. Запусціць усталёўнік і ўсталяваць спачатку слоўнікі, затым BTS.
  3. Запусціць BTSconfig.exe, у ім націснуць кнопку "Усталяваць". Калі будзе лаяцца на праблемы усталёўкі - не звяртаць увагі.
  4. Выйсці з праграмы канфігурацыі і запусціць ізноў. Цяпер праграма канфігурацыі бачыць, што ўсё ўсталявана, і дае магчымасць змяніць канфігурацыю сэрвісу. Наладзіць сэрвіс па густу. Уключыць аўтаматычны запуск сэрвісу (гэта важна!). Паспрабаваць запусціць (каб запомніліся налады). Пераканацца, што запуск не атрымоўваецца :)
  5. Выйсці з канфігуратара. Запусціць яшчэ раз. Зараз сэрвіс запусціцца аўтаматычна і будзе працаваць. :)

Нажаль, у аўтара гэтай інструкцыі не атрымалася кіраваць запускам сэрвісу з праграмы-канфігуратара. Хоць, зрэшты гэта і не вельмі патрэбна - досыць проста перазапускаць Wine.

03.09.2007

Стала вядома, што перакладнік Белазар можна запусціць і на Linux, з дапамогай Wine - вольнай рэалізацыі Windows API пад Linux. Для гэтага патрабуецца Wine не старэй за 0.9.41. Калі цябе цікавяць падрабязнасці - пішы мне на паштовую скрыню, і я перанакірую ліст людзям, якія гэта зрабілі.

04.07.2007

Дапрацаваны Белазар 5.1 з некаторымі выпраўленнямі даступны для загрузкі!

02.06.2007

Дружа, вітай абноўлены Белазар 5!

За апошні год Белазар працягваў эвалюцыянаваць. Не так хутка, як бы я жадаў, тым не менш, ёсць удасканаленні, на якія можна звярнуць увагу, і галоўная з іх - паскарэнне запуску праграмы ў 5 разоў!!!

Іншыя ўдасканаленні ты можаш глянуць на старонцы гісторыі праграмы і ў даведцы Белазара.

Адначасова выкладаю і абноўлены слоўнік Белазара, са значна пашыранай рускай часткай. Пампаваць абавязкова, бо структура слоўніка змененая, і са слоўнікам ад папярэдніх версій Белазар 5 працаваць не будзе.

16.06.2006

Калі ласка, сустракайце - Belazar Translation Server 1.0 - Сервер перакладаў Белазара! Гэта праграмная тэхналогія дазваляе ўбудоўваць магчымасці беларуска-руска-беларускага перакладу ў іншыя праграмы, а таксама ствараць сайты з анлайн-перакладам.

Версія BTS 1.0 - гэта публічная бэта-версія сервера перакладаў. Мне цікава будзе пачуць вашы водгукі, асабліва ад калегаў па цэху - праграмераў.

24.11.2005

З самага пачатку стварэння Белазара ён быў задуманы як бясплатная праграма для вольнага распаўсюджання. Тое ж меркавалася зрабіць і ў дачыненні да слоўніка Белазара, але праз некаторы час, каб заахвоціць карыстальнікаў праграмы больш актыўна удзельнічаць у яго напаўненні.

І вось яно адбылося! Сёння, праз тры гады пасля выхаду Белазара ў свет, я адкрываю поўную версію слоўніка для вольнага доступу ўсім карыстальнікам Інтэрнэт! Гэта адбылося галоўным чынам дзякуючы невялікай групе самых актыўных карыстальнікаў праграмы, высілкамі якіх агульная колькасць слоўнікавых артыкулаў на сёння перавысіла 150,000 адзінак. Дзякуй вам!

Тым не менш, праца над слоўнікам не спыняецца. Далучайся да нас!

15.08.2005

У апошняй на сёння версіі Белазара 4.0.2 з'явіўся інтэрфейс на украінскай мове.

21.04.2005

Выдатная навіна - з'явілася новая версія Белазара 4, і ты ўжо маеш магчымасць запампаваць яе з гэтай старонкі!

Чацвёртая версія - гэта эвалюцыйнае развіццё перакладніка. Шматлікія ўдасканаленні, якія я планаваў яшчэ летась, нарэшце былі матэрыялізаваныя ў радках праграмнага коду. Несумненна самая галоўная навіна гэтай версіі - гэта з'яўленне альтэрнатыўных форм(аў) сло(ва)ў. Поўны пералік новых магчымасцяў можна паглядзець на старонцы гісторыі Белазара.

Адначасова кладу на старонку абноўленую версію базавага слоўніка праграмы. Зараз ён павялічыўся на 14 тыс. новых артыкулаў.

І галоўнае - Белазар па-ранейшаму распаўсюджваецца бясплатна для ўсіх карыстальнікаў без выключэння!

11.12.2004

Мне вельмі прыемна паведаміць, што базавы слоўнік Белазара - вынік напружанай сумеснай працы карыстальнікаў праграмы на працягу 2004 года - сёння адразу павялічаны ў два разы! Гэта падарунак усім прыхільнікам Белазара да надыходзячых Калядаў і навагодніх святаў!

Базавы слоўнік даступны да вольнай загрузкі з гэтай старонкі.

30.04.2004

Па шматлікіх пажаданнях нашых карыстальнікаў - сустракайце Белазар 3.5 з удасканаленым арфаграфічным кантролем!

Такога яшчэ не было: у адрозненні ад іншых нешматлікіх аналізатараў беларускай арфаграфіі, для Белазара напісаны адмысловыя, унікальныя алгарытмы арфааналізу. Акрамя частотнага аналізу спалучэнняў літараў для беларускай і рускай моў, які прысутнічае і ў іншых распрацоўках, рэалізаваныя таксама алгарытмы выяўлення найбольш тыповых арфаграфічных памылак у беларускай мове.

Акрамя таго, зараз Белазар 3.5 можа імпартаваць і экспартаваць тэксты, напісаныя на беларускай лацінцы.

27.03.2004

Паважаныя карыстальнікі Белазара! Мне вельмі прыемна паведаміць вам, што сёння выйшла "ў людзі" 3-я версія праграмы, у якой хуткасць працы Белазара значна павялічана. Так, на большасці рэальных тэкстаў перакладанне адбываецца БОЛЬШ ЧЫМ Ў 20 РАЗОЎ хутчэй, чым у папярэдняй версіі Белазара 2.5.7!!!

Звярніце таксама ўвагу, што зараз поўны слоўнік праграмы ўтрымоўвае ўжо каля 40000 слоўнікавых артыкулаў кожнай мовы.

Белазар 3.0, таксама як і папярэднія версіі праграмы, распаўсюджваецца цалкам бясплатна. Асноўная прычына гэтага: жаданне дапамагчы беларусам пашыраць прысутнасць беларускай мовы ў анлайне, на асабістых і камерцыйных старонках, у форумах і "чатах", у інтэрфейсах кампутарных праграм.

Калі і Вы жадаеце дапамагчы мне ў гэтых намаганнях - калі ласка, далучайцеся да нашай праграмы супрацоўніцтва!

02.01.2004

Вось прайшоў ужо год з моманту з'яўлення Белазара ў Сеціве. Гэты час не прайшоў дарэмна: Белазар атрымаў немалую папулярнасць у Байнэце. База словаформаў праграмы за апошні час значна пашырылася, і зараз складае звыш 30000 артыкулаў кожнай з моў! Далучайцеся да нас!

30.03.2003

У нашага сайта з'явілася гасцёўня! Калі ў Вас ёсць цікавыя думкі і ідэі наконт беларуска-рускіх перакладаў, функцыянавання Белазара і інш. - калі ласка запрашаем!

1.11.2002

Я не мастак пісаць уступы. Проста скажу: тое, аб чым марылі многія беларускія карыстальнікі кампутараў, і чаго нам так не хапала - адбылося! 1 лістапада 2002 года я паклаў у Інтэрнэт першую дэма-версію новай (і пакуль што адзінай у гісторыі) беларускай праграмы-перакладніка...

Старонкі:


Белазар

Сервер перакладаў

Белазар



Спасылкі:


Soft па-беларуску

Кіно па-беларуску

Кніга Ігара Літвіна ЗАКІНУТЫ СВЕТ, АБО МАЛАВЯДОМЫЯ СТАРОНКІ БЕЛАРУСКАЙ ГІСТОРЫІ

Беларускі шахматны клуб




Белорусский рейтинг

Flag Counter
 

Copyright © 2002-2013 Aleg Azarousky, Belarusian Linguistic Technologies

Free Web Hosting