**
Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

  Пра старонку: 

Belazar Clipboard Translator LogoПрыкладанне - Belazar Clipboard Translator 1.0.
Клас - дапаможная прылада.
Сайт - http://belazar.info/belazar/
Статут - бясплатная.

Дапаможная праграма для перакладу з дапамогай Белазара змесціва сістэмнага буфера абмену з рускай мовы на беларускую ці наадварот.

Уступ

Не ведаю як вы, а я дык вельмі актыўна карыстаюся Белазарам, калі выконваю пераклады прыкладанняў з рускай на беларускую мову. З яго дапамогай можна хуценька стварыць чарнавы пераклад, уручную выправіць памылкі і скапіяваць вынікі ў рэдактар рэсурсаў. У агульным выпадку працэс выглядае так: капіюем зыходны тэкст у буфер (Ctrl-C), пераключаемся на Белазар (Alt-Tab), устаўляем тэкст, перакладаем (Ctrl-V, F9) і рэдагуем пераклад, і зноўку змяшчаем яго ў буфер абмену (Ctrl-C), і ўстаўляем з буфера абмену ў рэдактар (Alt-Tab, Ctrl-V). Нягледзячы на даволі доўгі ланцужок аперацый, гэта рэальна скарачае для мяне хуткасць перакладання ўдвая, на доўгіх радках. Аднак гэтыя аперацыі можна значна скараціць!

Буферны перакладнік

Буферны перакладнік Belazar Clipboard Translator працуе як злучнае звяно паміж Белазарам і праграмай, з якой Вы працуеце. Ён перадае запыт на пераклад Белазару, і вяртае назад перакладзены тэкст. Пры гэтым з Белазарам непасрэдна вы не працуеце, і на яго не пераключаецеся. Разгледзім на ўзоры.

Multilizer

Тры камбінацыі клавішаў замест сямі - ужо прагрэс, ці не так? :) Аднак і гэта не мяжа, у некаторых прыкладаннях можна дасягнуць і адной камбінацыі Alt-F9.

Налады Belazar Clipboard Translator

Хоць гэта прылада і невялікая, яна мае пару наладаў:

Belazar Clipboard Translator Window

Калі паставіць гэту птушку, то пры націску Alt-F9 буферны перакладнік паспрабуе забраць тэкст да перакладу непасрэдна з праграмы, з якой вы працуеце, і затым перакладзены тэкст уставіць назад. Вельмі зручна і хутка! Нажаль, не ўсе праграмы падтрымліваюць гэту магчымасць. Напрыклад, Multilizer не падтрымлівае. А вось рэдактар рэсурсаў Resource Tuner - падтрымлівае. Дарэчы, раю звярнуць увагу - вельмі перспектыўны рэдактар!

Акрамя Resource Tuner пераклад адной камбінацыяй падтрымліваецца ў шаблонным рэдактары PASSOLO. Гэта прыкладанне - аналог Multilizer, які я разглядаў у папярэднім артыкулу. Таксама даволі цікавая праграма, звярніце ўвагу. Там увесь працэсс перакладу з рускай мовы зводзіцца да паслядоўнага націску Alt-F9, Ctrl-СтрэлкаЎніз, Alt-F9, Ctrl-СтрэлкаЎніз, і г.д.

Калі адзначыць гэты пункт, буферны перакладнік будзе фільтраваць знакі "&", замяняць паслядоўнасці "\n\r" на пераводы радку перад перадачай Белазару, і вяртаць іх у перакладзены тэкст. Гэта вельмі зручна, бо часам знак "&" падзяляе адно слова на дзве часткі, і Белазар не можа яго перакласці.

Адзіная заўвага напрыканцы - не забывайцеся правяраць і карэктаваць пераклад, атрыманы з дапамогай Белазара. Нажаль, час ад часу мне трапляюцца беларускамоўныя пераклады прыкладанняў, цалкам выкананыя ў Белазары, якія зусім не кранула рука чалавека - жудасная рэч! ;)

Алег Азароўскі, 19.04.2006г.


  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы недакладнасці, незразумеласці ці памылкі - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць дастаткова ведаў, досвед у галіне лакалізацыі і пісьменніцкі талент? Напішыце артыкул аб беларусіфікаванні праграм, тэорыі лакалізацыі і глабалізацыі, практычным выкарыстанні рэдактараў рэсурсаў, праграм-перакладнікаў, электронных слоўнікаў і іншых прыладаў, і дашліце іх мне - я змяшчу яго на сайце Soft па-беларуску.


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY