Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

 

Выкананне.

Так шмат патрэбных і любімых праграм - а на Беларускай мове, нажаль, іх колькасць не вялікая. Добра калі аўтар сам зацікаўлены ў перакладзе інтэрфейсу на розныя мовы, і той факт будзе ці не будзе у праграме той ці іншай мовы, залежыць не толькі ад аўтара, які шукае тых людзей, якія б пераклалі для яго інтэрфейс на іншую мову, а таксама і ад нас з вамі, тых людзей якія могуць ажыцявіць дадзеную справу. А вось што рабіць калі праграма ёсць, а аўтар знаходзіцца недзе на другім кантыненце, і магчымасці звязацца няма. Ці, што яшчэ горай, фірма-вытворца больш не існуе. Вось тады і патрэбен спосаб перакладу, які будзе разгледжаны ніжэй.

У дадзеным прыкладзе выкарыстоўвалася праграма Restorator (на мой погляд, гэта нйбольш зручная праграма з падобных), але можна выкарыстоўваць і такія праграмы як: eXeScope (нажаль адрас прывесці не магу, праграма не мае свайго сайта, але яе з лёгкасцю можна адшукаць у інтэрнеце), і ResHacker. Апошнія дзве праграмы асабліва карысныя, так як яны дазваляюць перакладаць інфармацыю аб праграме, якая адлюстроўваецца ў Windows.

Такім чынам, пачнем. Спачатку некалькі слоў пра асноўныя кнопкі на панэлі прыладаў:

Панэль прыладаў Restorator'а

  1. Адчыніць файл.
  2. Захаваць файл на дыску.
  3. Запусціць праграму.
  4. Зачыніць бягучы файл.
  5. Шукаць рэсурсы.
  6. Стварыць ResPatcher (аўтаномная праграма для стварэння патча са зменамі, унесенымі ў праграму)
  7. Захоп рэсурсаў з некалькіх файлаў.
  8. Дапаможнік.
  9. Паказвае ў шаснаццацірычным кодзе.
  10. Рэжым рэсурсаў RC.
  11. Рэжым праўкі (дазваляе вам рэдагаваць вызначаныя рэсурсы)
  12. Папярэдні рэсурс.
  13. Наступны рэсурс.
  14. Аўтапамер (працуе толькі з малюнкамі).
  15. Ужыць змены (F8).
  16. Абнавіць (F7, выкарыстоўваецца толькі для рэсурсаў меню і дыялогаў).
  17. Наверх (да карнявога каталога).
  18. Абнавіць (абнаўляе змест бягучай папкі).
  19. Закладкі.
  20. Новая папка.
  21. Вялікія іконкі
  22. Малыя іконкі.
  23. Спіс.
  24. Дэталі.
  25. Спасылка на сайт распрацоўшчыка.
  26. Цяпер можна пераходзіць непасрэдна да ажыцяўлення вызначанага плану. Для прыкладу я ўзяў усім вядомую гульню "Сапёр", мой выбар заснаваны на тым, што кожны потым можа ўзяць яе для самастойнага практыкавання. На малюнку з асноўным акном праграмы (гл. ніжэй), літарамі паказаныя асноўныя моманты, на якіх трэба засяродзіць увагу перад практычнымі дзеяннямі.

    Асноўнае акно Restorator'а

    Паглядзіце уважліва на малюнак. З левага боку акна знаходзіцца дрэва рэсурсаў "Сапёра", якія мы будзем мадыфікаваць, каб перакласці на Беларускую мову. Такім чынам:

    1. Корань дрэва - winemine.exe
    2. Папка Wave - тут знаходзяцца гукавыя файлы праграмы (калі клікнуць па іконцы 432, 433, 434, правая частка зменіць выгляд на прайгравальнік, можна праслухаць абраны гук)
    3. Папка Bitmap - тут знаходзяцца малюнкі.
    4. Папка Menu - асноўнае меню праграмы.
    5. Папка Dialog - дыялогі, розныя тэксты, якія выкарыстоўваюцца ў праграмме.
    6. Папка String - у асноўным, тут змяшчаюцца радкі тэкста з памылкамі, альбо іншай інфармацыяй, якую выдае праграма ў часе працы.
    7. Папка Accelerators - гарачыя клавішы праграмы.
    8. Папка Icon - тут змяшчаюцца іконкі праграмы.
    9. Папка Version - версія праграмы (я не рэкамендую тут нічога змяняць, акрамя перакладу тэксту, які апісвае праграму. Напрыклад, радкі "Игра Сапер", "Корпорация Майкрософт" і іншыя падобныя можна змяняць, не асцерагаючыся)
    10. Гэтую інфармацыю з дапамогай Restorator'а змяняць нельга. Але карыстаючыся eXeScope ці ResHacker'ам і гэта пад сілу.
    11. Папка 24 - гэта службовая інфармацыя, тут нічога змяняць не трэба, ды і нельга.
    12. Акно, дзе рэдагуюцца дадзеныя (толькі тэкставыя). Іншыя дадзеныя (напрыклад, відэа і аўдыё файлы) неабходна спачатку экспартаваць, змяніць, а потым імпартаваць назад замест арыгінальных рэсурсаў).
    13. Звычайнае акно Explorera, дзеля навігацыі па кампутару.
    14. Кнопка якая актывізуе магчымаць рэдагавання.

    З першага па дзесяты пункт змешчаная асноўная інфармацыя аб структуры файла, і аб тым, як яна адлюстроўваецца ў праграме Restorator.

    Вось малюнак з прыкладам. Злева вылучаны рэсурс з папкі Bitmap - справа - яго змесціва:

    Выгляд акна пры рэдагаванні малюнкаў.

    А цяпер мы пачнем працэс рэдагавання, і зменім (перакладзем) некалькі радкоў асноўнага меню гульні "Сапёр"

    Спачатку вылучаем з левага боку рэсурс (у дадзеным выпадку - гэта папка Menu, рэсурс 500). Глядзім, і злева бачым акно праграмы. УВАГА! Каб уключыць рэжым рэдагавання, неабходна націснуць кнопку (ab][). Затым зменім у тэксце некалькі радкоў (як паказана на малюнку), націснем кнопку F7, і цяпер усе нашыя змены можна праглядзець на імітацыі рэальнага акна сістэмы. УВАГА! Каб перайсці на іншы рэсурс неабходна націснуць F8, цяпер гэты рэсурс у дрэве злева будзе паказаны з маленькай стрэлкай.

    Паглядзіце цяпер на малюнак вышэй. Там можна убачыць, якія змены адбыліся пасля рэдагавання меню і націску F7 і F8.

аўтар старонкі: skydemon

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Free Web Hosting