Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

  Пра старонку: 

Гэты артыкул прысвечаны працы з прыладамі, якія дазваляюць прааналізаваць выканальны файл, які быў запакаваны архіватарам, і распакаваць яго, каб атрымаць магчымасць выканаць пераклад.

Аналізатары і распакавальнікі выканальных файлаў з'яўляюцца спецыялізаваным, "хакерскім" софтам, і таму для працы з імі неабходна некаторая пачатковая падрыхтоўка. Аднак некаторыя простыя рэчы з іх дапамогай могуць зрабіць і звычайныя карыстальнікі, якія займаюцца перакладамі.

Заўвага: Калі нейкая са спасылак на праграмы на гэтай старонцы не працуе - гэта магчыма, прымаючы да ўвагі іх бясплатны статут. У такім выпадку шукайце іх праз Яндэкс або Google.Знайсці прынамсі азначаныя версіі цалкам рэальна.

Уступ

Калі Вы паспрабуеце з дапамогай рэдактара рэсурсаў ці шаблоннага перакладніка праглядзець некаторыя exe або dll-файлы, прылада выдасць памылку, што файл не ўтрымлівае рэсурсаў, або яны пашкоджаныя. Тым не менш гэтая "пашкоджаная" праграма выдатна працуе, без памылак. У чым тут справа? Хутчэй за ўсё, гэтая праграма была папярэдне запакаваная адным са спеціялізаваных архіватараў. Навошта гэта рабіць? Па-першае, запакаваная праграма хутчэй запускаецца і займае значна менш месца на дыску. Па-другое, такім чынам аўтары засцерагаюць свае творы ад узломшчыкаў-пачаткоўцаў.

Пакавальнікі бываюць розныя - ад вельмі простых, якія толькі сціскаюць праграмны файл, да вельмі складаных, якія ўжываюць адмысловыя методыкі шыфравання і засцярогі ад дэкадавання. Я не збіраюся тут распавядаць Вам, як "ламаць" зашыфраваныя праграмы, бо і сам не з'яўляюся спецыялістам у гэтай справе. Аднак я магу даць інфармацыю па некаторых прыладах, што дазваляюць распакаваць файл, калі ён не зашыфраваны, і выканаць пераклад.

Заўвага: у любым выпадку я рэкамендую самы лепшы варыянт - звярнуцца да аўтара прыкладання з просьбай даць інфармацыю, якім чынам можна выканаць пераклад яго праграмы. І часта праграмеры ідуць насустрач перакладчыкам, таму што яны асабіста зацікаўленыя ў больш шырокім распаўсюдзе іх распрацовак.

Аналізатары выканальных файлаў

Такім чынам, Вы вырашылі перакласці нейкае прыкладанне, але яно выглядае запакаваным. Напачатку паспрабуем высвятліць, з дапамогай якога архіватара было выканана пакаванне.

Прыкладанне - Language 2000 v4.5.1.144.
Клас - аналізатар выканальных файлаў.
Сайт - http://farrokhi.net/language
Статут - бясплатная.

Нягледзячы на тое, што апошняя вядомая версія праграмы датаваная 2000г., гэта прылада дазваляе прааналізаваць і выявіць чым скампіляваны файл, і чым запакаваны. Прылада ведае 45 кампілятараў і 42 пакавальніка, сярод якіх PKLite, ProPack, LZExe, Diet, PECrypt, PELOCKnt, PE-PACK і іншыя. Да прылады існуе русіфікатар. Гэта найбольш просты ў выкарыстанні аналізатар з вядомых.

Language2000

Калі Language2000 змог выявіць тып ужытага пакавальніка, паспрабуйце пашукаць распакавальнік для яго ў Сеціве. Можна пачаць з афіцыйнага сайта праграмы-пакавальніка (яго адрас пакажа Language2000) - часам пакавальнікі могуць і распакаваць "свае" файлы. Магчыма таксама, Вам падыдуць прылады, апісаныя ніжэй.

Распакавальнікі выканальных файлаў

Прыкладанне - PE iDentifier v0.93.
Клас - аналізатар і распакавальнік выканальных файлаў.
Сайт - http://peid.has.it/
Статут - бясплатная.

Гэта праграма не толькі аналізуе і выяўляе тып ужытага архіватара, але і ў некаторых выпадках можа выканаць распакоўку. Распрацоўнікі пішуць, што PEiD можы выявіць больш за 470 розных сігнатур пакераў, крыптараў і кампілятараў. Калі PEiD правільна вызначыў пакавальнік, для распакоўкі файла націсніце кнопку -> | Plugins | PEiD Generic Unpacker. Магчыма, Вам пашанцуе, файл будзе распакаваны, і нават працаваць без памылак. :)

Прыкладанне - ProcDump32 v1.6.2.
Клас - універсальны распакавальнік выканальных файлаў.
Сайт - http://procdump32.cjb.net/
Статут - бясплатная для асабістага выкарыстання.

Гэта прылада спрабуе распакаваць выканальны файл, незалежна ад ужытага пакавальніка. Нажаль, апошняя версія ProcDump32 з'явілася яшчэ ў 2000г., а с тых часоў індустрыя пакавальнікаў пайшла наперад. Пагэтаму ніякіх гарантый, што пэўны файл з дапамогай гэтай прылады будзе распакаваны правільна, няма.

ProcDump32

Для распакавання запусціце ProcDump32, націсніце Unpack, калі вы ўжо ведаеце тып ужытага пакавальніка - вылучыце яго ў спісе, інакш абярыце *Unknown*, OK, у новым акенцы абярыце запакаваны файл, і чакайце вынікаў. ProcDump32 запусціць прыкладанне, а затым паспрабуе яго распакаваць.

Пакавальнікі-распакавальнікі

Прыкладанне - UPX 1.25w.
Клас - пакавальнік выканальных файлаў.
Сайт - http://upx.sourceforge.net/
Статут - бясплатная.

Адзін з самых папулярных цяпер пакавальнікаў - гэта UPX. Акрамя сваіх выдатных здольнасцяў у плане пакавання, ён да таго ж бясплатны, і распаўсюджваецца з зыходнымі тэкстамі! А для таго, каб выканаць распакоўку апрацаванага UPX файла - скапіюйце яго ў тэчку з праграмай і дайце наступную каманду:

upx -d назва_праграмы.exe


І напрыканцы дам некалькі спасылак на сайты расейскіх кампутарных перакладчыкаў, дзе Вы зможаце атрымаць дадатковую інфармацыю:

Алег Азароўскі, 20.04.2006г.


  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы недакладнасці, незразумеласці ці памылкі - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць дастаткова ведаў, досвед у галіне лакалізацыі і пісьменніцкі талент? Напішыце артыкул аб беларусіфікаванні праграм, тэорыі лакалізацыі і глабалізацыі, практычным выкарыстанні рэдактараў рэсурсаў, праграм-перакладнікаў, электронных слоўнікаў і іншых прыладаў, і дашліце іх мне - я змяшчу яго на сайце Soft па-беларуску.


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY