Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
• студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 30 студзеня 2004 г. У лясах Заходняй Сібіры знойдзеныя людзі, якія размаўляюць на унікальнай мове

Амерыканскі лінгвіст сцвярджае, што адкрыў унікальную мову, на якой гаворыць этнічная меншасць у глыбінях Сібіры, і гэтая мова знаходзіцца на грані знікнення.

На мове чулымцаў, нашчадкаў качавых татараў, якія жылі паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам у лясах Заходняй Сібіры на беразе ракі Чулым (прыток Абі), сёння вольна гаворыць усяго 35 чалавек, сцвярджае Дэвід Харысан, асістэнт кафедры лінгвістыкі з амерыканскага каледжа Суотмора. Найбольш маладому мужчыне ў абшчыне, якая налічвае 426 чалавек, 52 года, піша The Times.

Этнічную меншасць паглынулі рускія пасяленцы, у савецкія часы яе вымусілі адрынуць качавое жыццё, яе прадстаўнікі не атрымліваюць адукацыі на роднай мове, і астатнія сябры абшчыны перайшлі на рускую мову. Харысан і яго калегі імкнуцца задакументаваць мову Чулыма і выдаць для нашчадкаў першыя кнігі на гэтай мове: падручнік граматыкі і зборнік дзіцячых апавяданняў.

"Кожны раз, калі мы страчваем мову, не задакументаваўшы яе комплексных структураў, якія здольныя стварыць чалавечы розум, утвараецца прабел, - заявіў Харысан Times. - Чулымцы страцяць традыцыі вуснай мовы, рэлігійныя вераванні, паданні, песні, усе веды, назапашаныя мноствам пакаленняў".

Мова Чулыма папаўняе лік моў, знікаючых з-за таго, што іх носьбіты адмаўляюцца ад роднай мовы ў карысць больш распаўсюджаных. Многія навукоўцы прадказваюць, што, калі не прыняць тэрміновых мераў, да канчара стагоддзя можа знікнуць палова з 6.8 тыс. моў свету.

Чулымцы былі адным з многіх качавых плямёнаў Сібіры, заваяваных Расіяй у XVI-XVII стагоддзях, калі цары пашыралі імперыю на ўсход. Але самую вялікую страту нанёс савецкі лідар Іосіф Сталін. У 30-я гады савецкі ўрад прымусіў сібірскія меншасці адмовіцца ад качавога ладу жыцця і ўступіць у калгасы. Адначасова была разгорнутая лютая кампанія супраць рэлігіі і традыцыйнай культуры. Руская мова стала мовай новага парадку.

Затым, па жаданню бюракратаў, мова Чулыма фармальна спыніла сваё існаванне. Пад час перапісу насельніцтва 50-х гадоў гэтую народнасць проста ператварылі ў частку большай этнічнай групы, а яе мову - у дыялект іншай мовы, хаця іх носьбіты амаль зусім не разумеюць адзін аднога. Харысан, які вывучае мовы Сібіры з 1996 года, зрабіў сваё адкрыццё пад час ліпеньскай экспедыцыі. Ён прыляцеў у Томск, а затым суткі ехаў на машыне і пераправіўся праз дзве ракі, перш чым выявіў паселішчы чулымцаў.

"Мы шукалі мову, хаця не былі нават упэўненыя, што яна існуе", - сказаў навуковец. Ён знайшоў прадстаўнікоў Чулыма, якія жывуць у шасці вёсках у Тэгулдзецкім раёне і займаюцца традыцыйнымі працамі - паляваннем, рыбалоўствам і збіральніцтвам. Да гэтага спісу затым былі дададзеныя раслінаводства і ўтрыманне хатніх жывёл.

Іх родная мова адлюстроўвае качавыя карані. Яна багатая словамі, якія апісваюць флору і фаўну, звязаныя з паляваннем, збіральніцтвам, рыбалоўствам, сямейнымі адносінамі і надвор'ем. Яе сістэма вылічэння і граматыка ўнікальныя. Аднак для паняццяў, звязаных з аселым жыццём, яна запазычае словы з іншых моў, галоўным чынам з рускай.

У чулымцаў ніколі не было афіцыйнай пісьменнасці. Аднак адзін з сяброў абшчыны вынайшаў уласную сістэму пісьма і карыстаўся ёю для вядзення дзённіка палявання на працягу двух гадоў. Гэта першая кніга, напісаная на мове.

Зараз Харысан выкарыстоўвае гэты рукапіс як аснову для распрацоўкі фармальнай арфаграфіі, якую ён мае намер ужыць у будучых кнігах.

[ да пачатку ]

• 14 студзеня 2004 г. У граматыцы беларускай мовы з'явіўся новы падзел — марфаналогія

У граматыцы беларускай мовы з'явіўся новы падзел – марфаналогія. Яго ўзнікненне – вынік навукова-даследчага праекта, выкананага навукоўцамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пры падтрымцы Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў.

Як паведаміла кіраўнік праекта, вучоны сакратар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Валянціна Русак, прадметам вывучэння марфаналогіі з'яўляюцца заканамернасці будовы, фанемнага складу і вар'явання марфемаў (мінімальная значная частка выказвання) мовы.

Па словах Валянціны Русак, марфаналогія — параўнальна маладая і малараспрацаваная вобласць навукі аб мове, якая пачала вылучацца як асобная дысцыпліна толькі ў 30-х гадах мінулага стагоддзя. У беларускай лінгвістыцы сістэматычнае вывучэнне марфаналагічных сродкаў мовы да апошніх двух дзесяцігоддзяў не ажыццяўлялася.

Вынікі праведзеных навукоўцамі даследаванняў апісаныя ў манаграфіі "Марфаналогія сучаснай беларускай мовы", якая ўбачыла свет ў выдавецтве "Беларуская навука". У кнізе на матэрыяле даследавання знамянальных часцінаў мовы праведзена навуковае апісанне марфаналагічнай сістэмы сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Падрабязна прааналізаваныя марфаналагічныя сродкі пры словазмяненні і словаўтварэнні часцінаў мовы, сфармуляваныя марфаналагічныя законы

[ да пачатку ]

• 5 студзеня 2004 г. "Беларуска-рускі слоўнік" уключае джыхад

Новае выданне трохтамовага "Беларуска-рускага слоўніка" выпушчана ў Мінску. Даведнік падрыхтаваны навукоўцамі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Папярэдняе выданне слоўніка было выпушчана ў 1988 году. За 15 гадоў лексічны склад беларускай мовы значна змяніўся, сцвярджае беларуская амбасада ў Маскве. Гэта нібы звязана са станаўленнем Беларусі як суверэннай і самастойнай дзяржавы, рэакцыяй мовы на перамены ў дзяржаўным і грамадскім жыцці. Так, у апошні час пачалі шырока выкарыстоўвацца запазычанні з замежных моў. Напрыклад, у жыццё трывала ўвайшлі такія паняцці, як электарат, рэйтынг, сервер, пэйджар, інтэрнэт, сайт, джыхад. Гэтыя словы, а таксама іншыя неалагізмы, зафіксаваныя ў новым выданні слоўніка. Таксама ў даведніку ўдакладнена напісанне асобных слоў і іх граматычных формаў.

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY