Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
• сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 27 сакавіка 2004 г. "Яндэкс" укараніў новы алгарытм ранжыравання старонак

Кампанія "Яндэкс" абвясціла аб змяненні алгарытму ранжыравання старонак у выніках апрацоўкі запытаў сваёй пошукавай сістэмы. Па заявах кампаніі, новы алгарытм улічвае сацыяльную структуру Інтэрнэту, гэта значыць умее адрозніваць меркаванні людзей ад тэхнічнай, дапаможнай і рэкламнай інфармацыі. У выніку, пошукавік можа эфектыўней выяўляць найбольш аўтарытэтныя ў сваёй вобласці рэсурсы. Адначасова наладжаная дадатковая сістэма вычышчэння вынікаў пошуку ад дублікатаў.

"Пошук у інтэрнэце - гэта сур'ёзная навука, таму для падвышэння якасці сэрвісу ў "Яндэксу" праводзяцца рэгулярныя даследаванні", - гаворыць Ілля Сегаловіч, тэхнічны дырэктар кампаніі.

Акрамя гэтага, у "Яндэксу" спрасцілася праца з рэгіянальнай інфармацыяй. Пошукавік зараз аўтаматычна вызначае, у якім горадзе знаходзіцца кампутар, з якога паступіў запыт, і калі ўдакладненне па рэгіёну мае сэнс, прапаноўвае паўтарыць пошук, абмежаваўшы яго сайтамі дадзенага рэгіёна. Акрамя гэтага, пошук з гэтага часу падтрымлівае шэсць моў: да рускай і ангельскай дадаліся ўкраінская, беларуская, францусская і нямецкая. Мова дакументаў і сайтаў вызначаецца аўтаматычна, а абмежаваць вобласць пошуку патрэбнай мовай можна ў наладах або ў пашыраным пошуку.

Адзначым, што пошук па беларускамоўных дакументах ужо працуе і на TUT.BY, пашыраны пошук чакаецца ў бліжэйшы час. Беларускамоўны пошук ёсць таксама на Akavita.by.

[ да пачатку ]

• 26 сакавіка 2004 г. Новы Белазар 3.0 б'е рэкорды хуткасці.

Сёння ў Сеціве з'явілася новая версія Белазара 3.0 - аўтаматычнага беларуска-рускага перакладніка. Адразу, што заўважае карыстальнік праграмы - гэта значна паскораная хуткасць перакладання тэкстаў. Дзякуючы ўжытай зусім новай тэхналогіі базы дадзеных, аптымізацыі алгарытмаў, з дапамогай Белазара 3.0 можна У 20 РАЗОЎ хутчэй атрымаць пераклад тэкста, чым у папярэдняй версіі праграмы 2.5.7.

Змяніўся і ўсталявальны камплект праграмы. Зараз ён складаецца з двух кампанентаў - самога Белазара, і слоўніка да яго. Borland Database Engine, які выкарыстоўваўся ў папярэдніх версіях Белазара, больш не патрабуецца. Гэта спрашчае працэдуру ўсталёўкі праграмы на кампутар карыстальніка.

Трэба адзначыць, што праграма, як і раней, распаўсюджваецца бясплатна з базавым слоўнікам, які ўтрымлівае зараз 19715 беларускіх і 21341 рускіх слоў і словазлучэнняў. Існуе і поўны слоўнік да Белазара, з 39741 беларускімі і 40161 рускімі словамі, але каб яго атрымаць трэба зрабіць свой унёсак у гэты слоўнік у выглядзе невялікага спісу слоў з перакладамі.

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY