Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
• травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 26 траўня 2004 г. Перакладчык для Байнэта

У нумары газеты «Чалавек&Internet» за 24 траўня 2004г. надрукавана інтэрв'ю са мною: «Перакладчык для Байнэта». Гаворка ішла аб стварэнні Белазара, аб наяўнасці беларускамоўных праграм, аб распаўсюджанні беларускай мовы ў Сеціве і г.д.

Гэты артыкул будзе цікавы таксама праграмістам, якія збіраюцца ствараць праграмы з беларускай мовай інтэрфейсу, і іншым людзям.

Поўны тэкст інтэрв'ю апублікаваны на сайце газеты «Чалавек&Internet» тут.

[ да пачатку ]

• 13 траўня 2004 г. Электронны перакладчык

Паводле газеты "Наша Ніва": "у сярэдзіне траўня адбудзецца прэзэнтацыя кампутарнай праграмы «Расейска-беларускі й беларуска-расейскі перакладчык». Праграма будзе працаваць пад два нарматыўныя стандарты беларускай мовы — наркамаўку й тарашкевіцу. Стварэньне праграмы ініцыявала Таварыства беларускай мовы. Распаўсюджваць яе будуць бясплатна. Адзіная ўмова стваральнікаў — абавязковая рэгістрацыя пры атрыманьні распрацоўкі: кожныя 3—4 месяцы мяркуецца абнаўленьне праграмы і аўтары ня хочуць бачыць у спажыўцоў няякасны прадукт..." Вельмі прыемна! Нарэшце з'явяцца сапраўдны канкурэнт Белазару!

Цытую далей па тэксту:

"Працу над такой самай праграмай на замову дзяржаўнага Фонду інфарматызацыі з 1998 г. вядуць навукоўцы факультэту прыкладной матэматыкі й інфарматыкі БДУ (кіраўнік праекту прафэсар Ігар Соўпель). Адзінае адрозьненьне — у распрацоўцы БДУ ўжываецца толькі наркамаўка. Іх электронны перакладчык — на стадыі дапрацоўкі. Як паведаміла «НН» адна з стваральніц праграмы Натальля Рубашко, праграма з БДУ мае зьявіцца пры канцы году.

У Інтэрнэце зь лістапада 2002 г. можна скачаць беларуска-расейскі перакладчык «Белазар». Праграма пастаянна абнаўляецца і дапрацоўваецца: цяпер у ёй па 40 тыс. слоўнікавых артыкулаў у кожнай моўнай частцы. Бяда, што робіцца яна аматарскімі намаганьнямі і пакуль далёкая ад дасканаласьці.

У праекце ТБМ асноўную тэхнічную працу зрабіў супрацоўнік Інстытуту электронікі Акадэміі навук Хведар Піскуноў. «Электронныя праграмы — гэта такі ж элемэнт сувэрэнітэту, як уласныя энцыкляпэдыі», — упэўнены сп.Хведар.

Сёньня «перакладчык» мае каля чатырох мільёнаў словаў у двух варыянтах — з малой літары і зь вялікай (на той выпадак, калі з гэтага слова пачынаецца сказ). Падобныя праграмы-перакладчыкі на расейскай ці ўкраінскай мовах таксама маюць базу 4—4,5 млн.

У працы над праграмай бралі ўдзел Аўгіньня Волкава, Валянціна Авілава, Уладзімер Кошчанка, лінгвістычныя кансультацыі давалі прафэсар Генадзь Цыхун, Зьміцер Саўка, Вінцук Вячорка, Юрась Бушлякоў. Лексычнай асновай праграмы сталі слоўнікі, а таксама сайты «Нашай Нівы», «Звязды» і электроннай бібліятэкі «Беларуская палічка». Апрача агульнай лексыкі, у праграму былі ўлучаныя і ўласныя імёны: геаграфічныя назовы (усе гарады, мястэчкі — аж да назваў сельсаветаў і найзначнейшых вёсак) і імёны вядомых у гісторыі Беларусі асобаў.

Адзінае, чаго яшчэ бракуе «перакладчыку», — уласнага запамінальнага імя. Аўтары яшчэ шукаюць найлепшы адпаведнік. Чаму б не назваць праграму імем самага вядомага зь беларускіх перакладчыкаў — Скарыны? «Выглядала б нясьціпла», — не наважваецца Хв.Піскуноў."

Ну вось, канкурэнтаў нават два, яшчэ лепш! :) Цікава будзе паглядзець, што ўяўляюць сабой гэтыя праграмы...

Гэты артыкул быў надрукаваны у газеце "Наша Ніва", №14 за 2004г., аўтар — Адам Воршыч.

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY