• 20 чэрвеня 2004 г. Версія Windows на суахілі
Кампанія Microsoft плануе стварыць версію аперацыйнай сістэмы Windows на суахілі. На гэтай мове ў Афрыцы гавораць больш за 100 млн чалавек. Гэты праект — частка стратэгіі кампаніі, накіраванай на заваёву новых рынкаў збыту ў розных кутках міру. Пакуль праграмнае забеспячэнне Microsoft "валодае" 40 мовамі.
У Афрыцы, як спадзяюцца распрацоўнікі версіі Windows на суахілі, гутарка з кампутарам на роднай мове, акрамя іншага, будзе спрыяць барацьбе з непісьменнасцю і больш шырокаму ўкараненню інфармацыйных тэхналогій. На чарзе ў стратэгіі экспансіі Microsoft у Афрыцы — мовы хаўса, ёруба, амхарскі і самалі.
Нажаль, "экспансія" Microsoft у бок Беларусі пакуль не прадбачыцца...