Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
• ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 26 ліпеня 2004 г. Лінгвісты знайшлі самае першае слова

Шырокі аналіз тысячы сучасных моў дазволіў адмыслоўцам з парыжскай асацыяцыі даследаванняў лінгвістыкі і дагістарычнай антрапалогіі прапанаваць гіпотэзу аб адным з самых першых слоў, а магчыма, — самым першым, якое гучала тады, калі чалавецтва толькі вучылася размаўляць, і ні адной з цяперашніх моў яшчэ не існавала.

Гэта слова — "папа" (papa). Пьер Банкэль і Ален Матэі дэ Эль'Этан выявілі, што "папа" (не "father", не "тата" і не "отец", а менавіта "papa") прысутнічае ў 700 з тысячы разгледжаных сучасных моў.

Прычым, што важна, у пераважнай большасці выпадкаў — яно мае менавіта такое значэнне: бацька, часам — блізкі сваяк мужчынскага полу з боку бацькі. А гэта гаворыць аб старажытным паходжанні гэтага слова — яно вядзе сваю гісторыю яшчэ з тых часоў, лічаць лінгвісты, калі не было ніводнай цяперашняй мовы і нават гістарычнай цывілізацыі наогул — 100 тыс. гадоў назад.

Навукоўцы заўважылі, што наогул словы "папа", і яшчэ "мама", гучаць больш-менш падобна ледзь не на 6 тыс. сучасных мовах. Што з'яўляецца своеасаблівым рэкордам сярод усіх роднасных слоў.

Усё гэта дазволіла французам прапанаваць гіпотэзу аб іх паходжанні ад незвычайна старажытнай нават не мовы, а "пратамовы", агульнай для ўсіх дагістарычных плямёнаў.

[ да пачатку ]

• 22 ліпеня 2004 г. Microsoft прызнала беларускую мову

Паводле газеты "Кампутарныя Весткі" №28, 2004г., кампанія Microsoft паабяцала дадаць беларускую ў стандартны набор моў, якія падтрымліваюцца ў тэкставым рэдактары MS Word. Аб гэтым паведаміў Сяргей Аплікаў, нам. старшыні Таварыства Беларускай Мовы (ТБМ): "Раней яны гаварылі, што гэта немэтазгодна, але зараз пагадзіліся з намі. Беларуская мова ўвойдзе ў стандартны набор, куды кампанія ўключыла каля 30 моў свету".

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY