Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
• жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 31 жніўня 2005 г. У Нямеччыне выяўленая Біблія ў перакладзе Францыска Скарыны

У Нямеччыне выяўленая беларуская Біблія эпохі Рэфармацыі. Федэральнае міністэрства замежных спраў Нямеччыны 1 верасня прадставіць грамадскасці ў Берліне пераклад Бібліі, выкананы беларускім гуманістам Францыскам Скарынай. Кніга была нядаўна выяўленая ў Гёрліцкай бібліятэцы Верхнелужыцкага навуковага грамадства.

Як паведамілі БЕЛТА у амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне, Біблія аддрукаваная ў Празе ў 1517-1519 гадах. Яна ўключае ў сябе 658 аркушаў (1316 старонак). З 1527 года Біблія з'яўляецца ўласнасцю Гёрліца. Навуковую каштоўнасць знаходкі нядаўна пацвердзіў германскі славіст Норберт Рандаў, які на працягу шматлікіх гадоў з'яўляецца кансультантам цэнтра моўнай падрыхтоўкі Федэральнага міністэрства замежных спраў.

Біблія, перакладзеная і выдадзеная Францыскам Скарынай, з'яўляецца першай друкаванай кнігай на адной з усходнеславянскіх моў. З усіх друкаваных выданняў Скарыны ў цяперашні час вядомыя 258 асобнікаў. Біблія, знойдзеная ў Гёрліцы, з'яўляецца адзіным асобнікам, наяўным у бібліятэках Нямеччыны.

Картатэка бібліятэкі сведчыць, што “Біблія” была падаравана ў Брэславе (цяпер польскі горад Уроцлаў) некаму Андрэасу Панку ў 1520 годзе, які перадарыў яе праз некалькі гадоў знанаму рэлігійнаму дзеячу Ёганэсу Гесу. Гёрліц месьціцца ў арэале расьсяленьня Верхнялужыцкіх славянаў, у асяродку якіх рэфарматар Гес, лічыць прафэсар Рандаў, прапаведаваў па Скарынавай “Бібліі” слова Божае.

Як падкрэслілі ў германскай дыпламатычнай місіі, унікальная знаходка можа даць магутны імпульс вывучэнню славістыкі і беларускай культуры ў Нямеччыне.

Крыніцы: naviny.by, svaboda.org

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY