Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
• жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 27 жніўня 2006 г. Распрацоўваюцца новыя правілы беларускай мовы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў Міністэрству адукацыі распрацаваць новыя правілы арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. Гэтае пытанне абмяркоўвалася 25 жніўня падчас дакладу кіраўніку дзяржавы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова, паведамілі БелТА у прэс-службе прэзідэнта.

Тут растлумачылі, што ў цяперашні час выкарыстанне беларускай мовы засноўваецца на правілах, прынятых у 1957 годзе. Між тым, мова развіваецца і ўдасканальваецца, што выклікала неабходнасць абнавіць і прывесці да аднастайнасці наяўныя правілы арфаграфіі і пунктуацыі.

Крыніца: БелТА

Яшчэ спасылкі па тэме:

Аляксандар Лукашанец: «Ня ведаю, ці забароняць «тарашкевіцу»... (Наша Ніва)

Лукашэнка расставіць кропкі над у (Белапан)

Беларускую мову спросцяць (Белапан)

Беларускі правапіс чакае не рэформа, але ўдакладненьне (Свабода)

Зміцер Саўка: «Нам хочуць падсунуць зусім новы праект» (Беларусы і рынак)

Пасля арфаграфія возьмуцца за граматыку (Беларусы і рынак)

Аляксандр Лукашанец: «Мы не пусцілі ў мову палітыку» (Беларусы і рынак)

З вялікай літары «П» (БелГазета)

Права пісання (БелГазета)

Як вам рэформа беларускай мовы? (БелГазета)

«Пісаць яны нам не забароняць» (БелГазета)

Уладзiмiр Здановіч: «Ад мовы залежыць iснасць Беларусi» (Звязда)

Зьміцер Саўка: «Вярблюд на трасянцы: Улады ўзяліся рэгуляваць тое, чым яны й ня думаюць карыстацца» (Arche)

Зьміцер Саўка: «Правілы левапісу, або Што нас чакае, калі новая рэдакцыя «Правілаў беларускага правапісу і пунктуацыі» стане афіцыйным дакументам» (Arche)

Праект Закону «Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал)

[ да пачатку ]

• 29 жніўня 2006 г. Беларусь палегчыць Windows

У 2007 годзе ў Беларусі будзе распачата глабальная праграма па барацьбе з пірацкім праграмным забеспячэннем. Апроч адмысловых акцызных марак, якія будуць вылучацца пад легальныя партыі дыскаў, урад плануе прыцягнуць пад сцягі барацьбы з піратамі сусветных вытворцаў софтвернай прадукцыі.

Для таго каб пераход ад таннай неліцэнзійнай прадукцыі да легальных копій не стукнуў па кішэні грамадзян, кіраўніцтва краіны збіраецца ўгаварыць вытворцаў і пастаўшчыкоў істотна знізіць кошты на ПА для Беларусі. У прыватнасці гаворка ідзе пра пастаўкі так званых «палегчаных» копіяў, па кошце значна ніжэй рынкавага. На дадзены момант вядуцца перамовы з софтверным гігантам Microsoft датычна выпуску для беларускага рынку Windows XP Light .

Ад падобнай версіі, якая ўжо прысутнічае на еўрапейскім рынку, новы варыянт АС будзе адрозніваць наяўнасць толькі самых неабходных функцый. Па меркаванні экспертаў, уваходных у склад адмысловай камісіі, звычайныя беларусы рэдка выкарыстоўваюць усе магчымасці прафесійных версій аперацыйнай сістэмы Біла Гейтса.

На дадзены момант кошт паўнавартаснай Windows XP Professional складае ў Менску парадку 160 даляраў. Home edition прадаўцы гатовыя аддаць удвая танней. Зрэшты, нават самы танны варыянт АС – не па кішэні шматлікім беларусам. Калі перамовы з Microsoft пройдуць паспяхова, можна будзе казаць пра з'яўленне ў Беларусі аперацыйнай сістэмы Light за 20-30 даляраў. Тое ж самае датычыцца і ліцэнзійных гульняў. Праўда з апошнімі сітуацыя даволі далікатная.

Расійскія дыстрыбутары і так прапануюць дыскі па паніжанаму (у параўнанні з Еўропай) кошту. Зараз кошт адной гульнявой праграмы не перавышае 8 даляраў. Для Беларусі гэты кошт павінен быць як мінімум удвая менш, лічаць ініцыятары антыпірацкай праграмы. Не выключана, што на кардынальнае паніжэнне кошту расейцы не пойдуць, бо сабекошт выпуску адной копіі праграмы больш 3-4 даляраў. Да таго ж Расія не разглядае беларускі рынак ПА, як стратэгічны. Буйныя выдаўцы заяўляюць, што па ўзроўні атрыманых прыбыткаў Беларусь стаіць нароўні з рускім рынкам сувенірнай прадукцыі.

Крыніца: BelSwissBank

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY