...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал выхадзі, мой народ, грамадою... Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;)
|
|
|
Генеральны дырэктар прадстаўніцтва кампаніі Microsoft па Украіне і краінах СНД Валерый Ланавенка даў інтэрв'ю Еўрапейскаму радыё наконт перспектыў Microsoft на беларускім IT-рынку.
На пытанне карэспандэнта: «Ці плануе Microsoft дадатковае стымуляванне беларускага рынку? У якім стане, напрыклад, працэс адаптацыі Windows для беларускамоўных карыстальнікаў?» ён адказаў наступнае:
Пасля кансультацый з шэрагам дзяржаўных устаноў, а таксама з нашымі партнёрамі мы бачым, што попыт на беларускамоўны варыянт нашых прадуктаў будзе невысокі.
Microsoft – камерцыйная кампанія. Калі мы прымаем рашэнні па лакалізацыі нашых прадуктаў, мы арыентуемся на спажыўцоў. Праект, пра які вы кажаце, напэўна, будзе развівацца, але не ў тыя тэрміны, якія мы першапачаткова планавалі.
Такім чынам, у тым ліку з-за беларускіх дзяржаўных устаноў, не зацікаўленых у выкарыстанні беларускай мовы, з'яўленне беларускай лакалізацыі Windows адкладаецца на нявызначаны тэрмін.
Поўны тэкст інтэрв'ю глядзіце па спасылцы ніжэй.
Крыніца: Еўрапейскае радыё
|