Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
жнівень
• сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 10 сакавіка 2008 г. У Мінску выйшаў "Еўраслоўнік" Лявона Баршчэўскага на 28 мовах

"Еўраслоўнік" — гэта 704-старонкавае даведачнае выданне на беларускай, лацінскай, англійскай, балгарскай, венгерскай, грэчаскай, дацкай, ірландскай, ісландскай, іспанскай, італьянскай, латышскай, літоўскай, мальтыйскай, нарвежскай, нідэрландскай, нямецкай, партугальскай, польскай, румынскай, славацкай, славенскай, фінскай, французскай, харвацкай, чэшскай, шведскай, эстонскай мовах, якое ўключае 100 тысяч адзінак перакладу.

У першую частку слоўніка ўвайшлі беларускія лексічныя адзінкі, перакладзеныя на лацінскую і 26 іншых еўрапейскіх моў, у другую — некаторыя лексічныя запазычанні i выклічнікі, у трэцюю — беларуска-лацінскі слоўнічак рэлігійных, біялагічных, медыцынскіх, хімічных і іншых тэрмінаў, а у чацвёртую — некаторыя беларускія прыказкі, прымаўкі і выслоўі. У дадатак да выдання увайшлі колькасныя і парадкавыя лічэбнікі і выкарыстаныя лексікаграфічныя крыніцы.

Рэдактар назваў слоўнік "выданнем унікальным не толькі ў айчыннай, але і ў сусветнай лексікаграфіі". "Гэта спроба наблізіць нашу мову да патэнцыйных чытачоў беларускіх тэкстаў у краінах Паўночнай, Цэнтральнай, Заходняй і Паўднёвай Еўропы, а беларускага карыстальніка павесці ў багаты свет еўрапейскіх моў. Выданне прызначана найперш для чытання і разумення інфармацыйных, публіцыстычных, навукова-папулярных і мастацкіх тэкстаў, даступных у друкаваным выглядзе альбо ў інтэрнеце", — сказаў У.Сіўчыкаў.

Крыніцы: TUT.BY, Белапан

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY