Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
люты
2008
• жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 4 жніўня 2008 г. «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» - найбольш істотныя змены

Як вядома, з 2010 года ўводзяцца новыя правілы афіцыйнага правапісу беларускай мовы. Ніжэй прыведзены найбольш істотныя змены, якія прадугледжаныя новымі правіламі:

  1. Пашыраецца прынцып перадачы акання ў словах іншамоўнага паходжання. Прапануецца, напрыклад, пісаць адажыа, трыа, сальфеджыа і пад. (паводле дзеючых «Правіл» пішацца адажыо, трыо, сальфеджыо).
  2. У словах іншамоўнага паходжання, акрамя імёнаў уласных, канцавыя элементы -эр, -эльу адпаведнасці з прынцыпам акання прапанавана перадаваць як -ар, -аль: прынтар, камп'ютар, пэйджар(паводле дзеючах «Правіл» пішацца прынтэр, камп'ютэр, пэйджэр).
  3. Паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявяты, дзясяты, сямнаццаць, васямнаццаць (паводле дзеючых «Правіл» пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць).
  4. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складанаскарочаных слоў. Прапануецца пісаць прафкам, гаркам, абкам, селькар, газпрам і г.д. (паводле дзеючых «Правіл» пішацца прафком, гарком, абком, селькор, газпром).
  5. Уніфікуецца напісанне прыметнікаў на -ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапануецца пісаць чаньчунскі, цяньшанскі як і любанскі, астраханскі (паводле дзеючых «Правіл» пішацца любанскі, астраханскі, але чаньчуньскі, цяньшаньскі).
  6. Пашыраецца напісанне «ў» (у нескладовага) у словах іншамоўнага паходжання. Прапанавана пісаць для ўніверсітэта, пасля ўнікальнай аперацыі і г.д. (паводле дзеючых «Правіл» пішацца для універсітэта, пасля унікальнай аперацыі).
  7. Спрошчаны правілы пераносу слоў.
  8. У адпаведнасці з рэаліямі ўпарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г.д. (напрыклад, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь, Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі і г.д.).
  9. Уведзены новы параграф «Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў». Напрыклад: «3 вялікай літары пішуцца асабовыя назвы вышэйшых божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: Бог, Яхве, Усявышні, Уладыка Нябесны, Святая Троіца…».
  10. У пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й] + галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: ёркшырскі, маёр, маярат, маянэз, раён, Ёжэф, Нью-Ёрк.
  11. Са зводу правіл выключаны раздзелы «Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў», «Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў», «Галосныя ў некаторых канчатках лічэбнікаў», «Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў». Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходяць сваё адлюстраванне ў граматыках беларускай мовы.
  12. Уведзены новы раздзел «Правапіс некаторых марфем», у якім у сістэмным выглядзе сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў. У «Правілах» 1959 года гэтыя звесткі змяшчаліся ў параграфах аб правапісе часцін мовы і былі раскінуты па ўсім зводзе правіл.
  13. Рэгламентавана ўжыванне суфіксаў -ава- (-ява-) і -ірава- (-ырава-). Напрыклад, ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а не аклімацізіраваць, але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.
  14. У новай рэдакцыі ліквідаваны спасылкі на іншыя параграфы і раздзелы, якіх у «Правілах» 1959 г. налічвалася каля 40.
  15. У адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі ўдакладнены фармулёўкі правіл.
  16. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для карыстання і засваення.
  17. Абноўлены і актуалізаваны ілюстрацыйны матэрыял.

Яшчэ спасылка па тэме:

Аляксандар Радзькоў: «На адаптацыю да новых правіл - два гады» (БелТА)

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY