Афіцыйная старонка руска-беларускага і беларуска-рускага анлайн-перакладніка «Белазар».
Пераклады выконвае сервер перакладаў Belazar Translation Server X. Гэта - вынік развіцця вядомай праграмы «Белазар для Windows», з апошнімі алгарытмамі перакладу і самым свежым слоўнікам. Карыстайцеся, калі ласка!
Сакавік, 2016 Мы запусцілі бот-перакладнік у сетцы Telegram!
Пераклад з рускай на беларускую мову
Тут будзе пераклад...
Невядомыя словы
Словы
Паўтораў
слова1
3
слова2
5
Рады па карыстанні перакладнікам
«Белазар» прайшоў вялікі шлях да ўдасканалення перакладу. Аднак ніводны машынны перакладнік сёння не можа гарантаваць заўсёды якасны пераклад, падобны да зробленага лінгвістам-адмыслоўцам. Але Вы можаце палепшыць вынікі працы «Белазара», скарыстаўшыся наступнымі парадамі, каб падрыхтаваць тэкст да перакладу.
Пішыце правільна!
«Белазар» не зможа перакласці Ваш тэкст, калі ён будзе напісаны з арфаграфічнымі і сінтаксічнымі абмыламі. Таксама праверце, ці няма ў ім заменаў кірылічных літараў і, р, у, а і інш. на падобныя з выгляду лацінскія.
Калі Вы спрабуеце перакласці на рускую мову тэкст, напісаны тарашкевіцай, то спачатку перафарматуйце яго згодна з акадэмічным правапісам: прыбярыце “лішнія” мяккія знакі ь, замяніце па патрэбе э на е і г.д.
Не забывайцеся ставіць дзе трэба коскі і працяжнікі, а напрыканцы сказа – кропкі.
Пішыце зразумела!
Фармулюйце свае думкі простымі сказамі. Ідэальна, калі кожнаму сказу будзе адпавядаць адна думка. Час перакладу сказа у анлайн-перакладніку «Белазар» абмежаваны, ён не паспее знайсці найлепшы пераклад, калі выточны сказ будзе доўгім.
Калі сказ можна падзяліць на два – зрабіце гэта. Не пішыце мудрагеліста – думка, запісаная меншым лікам слоў, будзе больш зразумелай і кампутарнаму перакладніку, і чалавеку.
Спрасціце будову сказа
Часам перакладнік не можа слушна вызначыць сувязі слоў у сказе. Паспрабуйце перабудаваць сказ стандартным чынам: прыметнікі пастаўце перад дапасаванымі назоўнікамі; неазначальную частку складанага дзеяслова – пасля абвеснай формы; дзейнік – перад выказнікам; акалічнасці – наперадзе або напрыканцы сказу і г.д.
Пазбягайце складаных укладзеных пералікаў: яны могуць значна замаруджваць працу перакладніка.