• 3 сакавіка 2005 г. EuroNews разглядае магчымасць арганізацыі вяшчання на беларускай мове
Еўрапейскі навінавы тэлеканал "EuroNews" разглядае магчымасць арганізацыі вяшчання на беларускай мове. Аб гэтым у інтэрв'ю онлайн-журналу Expatica.com заявіў глава тэлеканала Піліп Кайла.
Ён лічыць, што "Беларусь, Балгарыя, Турэччына і Украіна могуць уліцца ў "сям'ю "EuroNews" для пашырэння вяшчання канала на іншых мовах".
"Усё, да чаго мы імкнемся, гэта данесці да ўсяго міру станоўчы вобраз Еўропы", - падкрэслівае Ф.Кайла.
Даведка Белапан. Навінавы тэлеканал "EuroNews" - асвятляе навіны са ўсяго свету на сямі мовах - англійскай, іспанскай, італьянскай, нямецкай, партугальскай, рускай і французскай. З 250 працаўнікоў канала - 160 журналістаў. "EuroNews" быў запушчаны ў Ліёне (Францыя) у якасці эксперыменту 1 студзеня 1993 года як першы праеўрапейскі навінавы канал. Зараз "EuroNews" лічыцца галоўным навінавым каналам Еўропы і транслюецца ў 82 краінах Афрыцы, Еўропы, Севернай Амерыкі і Цэнтральнай Азіі. Штодня канал глядзіць каля 8 мільёнаў чалавек.