Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Каталог: 
Аўдыё
Відэа
Графіка
Забаўкі
Навучанне
• Сеціва
Сістэма
Праграмаванне
Праца
Іншае

* Новыя пераклады
! Лепшыя праграмы
Усе пераклады


  Пералік перакладаў: 
• Abilon 2.5.3 • All-Radio 2.82
• Anonymity 4 Proxy 2.8 • Ashampoo Firewall 1.x
• BitComet 0.56 • Blackman's E-mail encoder 1.2
• BORGChat v.0.7.3 • ChatterBox 1.2.1
• Coppermine Photo Gallery 1.3.0 • DepositFiles Filemanager 0.9.9.175
• Disco Pump 3.3 • DMess 2.1.0dev
• Download Express 1.9 • Download Master 5.5
• DUTraffic 1.5 • eMule 0.47a
! eMule Plus 1.x • FeedReader 3.13
• FindFilm 1.0 ! Flash Get 1.80
• Free Picture Finder • Freeguide-TV 0.10.x
• Friendly Pinger 5 • Golden FTP Server 2.70
• Google Chrome 2.0.172.28 • Google Talk 1.0
• HLSW 1.3.x • HomeWork Statist 3.00.2327
• ICQ 6.0 • IE7Pro 0.9.12
• Intranet Chat 1.20 • Invision Power Board
• Joomla! 1.5.8 • KillCopy 2.82
• KillWatcher 1.52 • K-ML 3.51.378
• LanSpy 2.0 • LanTalk XP 2.7.1.0
• LanWhoIs 1.0.1 • Maxthon 1.5.9
• Miranda 0.4.0.3 • mIRC 6.2
• Mozilla 1.7.12 • Mozilla Firefox 3.x
• Net Transport 1.85 • NetLook 2.3
• Offline Explorer Pro 5.x ! Opera 10.x
• Outpost Firewall 2.1 • phpBB 2.0.10
• Pidgin 2.5.1 • Pigeon 1.2.0.38
• Prelude 0.5.5 ! Proxomitron 4.5j
• QIP 2010 • ReGet 3.3
• RnQ 1056 • Safari 5.0.x
• SAPID CMF • SeaMonkey 1.1
• Semagic 1.5.9.7 ! Skype 6.6.x
• SP Dialer 1.40 • SP TimeSync 2.3
• Sylpheed 2.x • TcpView 1.0
• TeamSpeak 2.0.32.60 ! The Bat! 5.2.x
• The Bat! Voyager 3.99.4 • Thunderbird (Гром-птушка) 2.x
• TrafficCompressor 2.0.0.403 • TYPSoft FTP Server
• USDownloader 1.3.4.61 ! uTorrent 3.x
• VoipDiscount 1.0 • Vypress Chat 2.1
• Wiki Reader 1.2 • WinSCP 4.2.x
* Wise Plugin Manager 1.27 * Wise Video Downloader 2.21
• Wordpress 2.6.x

  Падзел "Сеціва" змяшчае: 

Усё для Інтэрнэта: кіраванне злучэннямі, загрузка файлаў, аглядальнікі, пошта, навіны, абарона, проксі, пошук, чат, спасылкі, утыліты
  Падзелы сайта: 
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка
  Спасылкі
  па тэме: 


Белазар - беларуска-рускі перакладнік

ВОКА

Светапогляд - ...штодзённа новыя фоташпалеры з Беларусі, думкі, беларуская мова для праграм, форум... - зірні на свет іншымі вачыма!
  Гарачая навiна: 
Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

Усе навiны...


  Пра старонку: 

Тут змешчаныя пераклады папулярных праграм для Windows на беларускую мову, якія былi выкананыя мною, а таксама дасланыя наведвальнiкамi сайта.
Магчыма, Вы, як і я, выкарыстоўваеце гэтыя праграмы на сваім кампутары? У такім разе, Вы маеце магчымасць зрабіць выгляд сваіх вакенцаў больш тутэйшым :)
Спампоўвайце і карыстайцеся, калі ласка!


• Abilon 2.5.3
"Агрэгатар навін" - праграма, якая дазваляе атрымоўваць і ў зручным выглядзе чытаць навіны са мноства сайтаў, што падтрымліваюць экспарт дадзеных у фармаце RSS (так званыя RSS-стужкі). Вельмі шмат навінавых парталаў падтрымліваюць гэты фармат.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• All-Radio 2.82
Праграма для праслухоўвання радыё праз Інтэрнэт, а таксама прагляду ТБ і відэа.
Файл з перакладам неабходна скапіяваць у тэчку Language у тэчцы праграмы, і затым у файл AllLanguages.txt дадаць новы радок са словам Belarussian
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Anonymity 4 Proxy 2.8
Праграма забясьпечвае ананімны прагляд сеціва праз сотні ананімных проксі-сэрвераў. Можна дадаваць свае проксі, блякаваць cookies, задаваць фіктыўны IP, мадыфікаваць выходныя запыты з броўзера ды шмат іншага
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Firewall 1.x
Сетказаслона, якая забясьпечыць бясьпеку знаходжаньня ў Сеціве, адсочваючы ўсю сеткавую актыўнасьць і кантралюючы доступ да сеткі разнастайных прыкладаньняў. Маецца дзьве вэрсіі: камэрцыйную й дармовую. Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• BitComet 0.56
Бясплатны кліент для файлаабменных P2P-сетак Bittorrent, які з'яўляецца адным з самых папулярных p2p-пратаколаў, прызначаны для хуткага распаўсюджвання файлаў памерам у сотні мегабайт, і нават гігабайтавых файлаў. BitComet - магутны, хуткі і зручны ў працы bittorrent-кліент.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Blackman's E-mail encoder 1.2
Кадаванне e-mail адрасоў на вэб-старонках для засцярогі ад спаму. E-mail encoder дазваляе выбраць любы з чатырох метадаў кадавання e-mail: ад простай, незашыфраванай спасылкі, да скрыпта JavaScript, атрымаць адрас з якога можна толькі шляхам ручной апрацоўкі. Пры гэтым працаздольнасць спасылкі поўнасцю захоўваецца!
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• BORGChat v.0.7.3
Гэта шматфункцыянальны чат у інтранэце. Падтрымліваюцца агульныя і прыватныя паведамленні, дошка аб'яў, розныя інфармацыйныя каналы, передача файлаў, доступ да адкрытых рэсурсаў на іншых кампутарах і шмат іншых наладаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• ChatterBox 1.2.1
Праграма для абмену паведамленнямі і файламі праз мадэм па тэлефоннай лініі, не ўваходзячы ў Інтэрнэт. Як HyperTerminal, толькі ў некалькі разоў зручней

Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Coppermine Photo Gallery 1.3.0
Web-галерэя, напісаная на PHP, для кіравання і паказу малюнкаў на сайце. Цалкам бясплатная.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• DepositFiles Filemanager 0.9.9.175
Праграма для хуткай спампоўкі файлаў з сайта DepositFiles.com. Магчымасці праграмы: вылучэнне DF-спасылак з буфера абмену, спампоўка некалькіх файлаў адначасова, спампоўка па чарзе, планавальнік, дапампоўка, cпампоўка файлаў на FTP DF.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Disco Pump 3.3
Гэта - офлайн браўзэр. Самая хуткая cпампоўка сайтаў. Налад у праграме ня вельмі шмат, але ёсць адна вельмі цікавая фішка: ёсць магчымасць у працэсе cпампоўкі сайта блукаць па ім. А калі нейкая старонка яшчэ не cпампаваная - то можна загадаць cпампаваць зараз. Увага: беларускай даведкі да праграмы няма. Каб замест ангельскай выклікалася руская даведка - скапіюйце файл DURUS.HLP у DUBEL.HLP.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• DMess 2.1.0dev
Абмен паведамленнямі ў лакальным сеціве. Нажаль, праект зачынены. Саму праграму можна cпампаваць па ніжэйпададзенай спасылцы
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Download Express 1.9
Праграма для загрузкі файлаў з Інтэрнэта з магчымасцю дапампоўкі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Download Master 5.5
Гэта поўнасцю бясплатны, прыемны і зручны ў карыстанні мэнэджар cпамповак. Зроблены ён на Ўкраіне. Беларускі пераклад уваходзіць у склад праграмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• DUTraffic 1.5
Зручны і шматфункцыянальны манітор падаленага доступу. Праграма паказвае бягучы стан злучэння, вядзе пашыраную статыстыку аб усіх параметрах злучэння, дазваляе запускаць і зачыняць прыкладанні ў залежнасці ад стану злучэння.Таксама ёсць сістэма абвестак пра бягучы стан злучэння, якая дазваляе інфармаваць гукавым сігналам, паказваць паведамленне альбо разрываць сувязь. У дапаўненне да ўсяго DUTraffic мае дружалюбны і неназойлівы інтэрфейс
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• eMule 0.47a
Папулярная праграма для абмену файламі ў пірынгавых сетках eD2K, KAD і некаторых іншых
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• eMule Plus 1.x - выдатны софт!
Гэта бясплатны кліент новага пакалення для пірінгавых сетак eDonkey/eMule. Беларуская мова ўжо ўбудаваная ў усталявальны пакет eMule Plus
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• FeedReader 3.13
Агрэгатар навін - праграма для атрымання навін з вэб-сайтаў у фарматах RSS і ATOM.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• FindFilm 1.0
Праграмма пошуку ў лакальнай сетцы файлаў, аднак лепш за ўсё ёй шукаць фільмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Flash Get 1.80 - выдатны софт!
Вядомы мэнэджар cпамповак, з інтуітыўна зразумелым і лёгкім у карыстанні інтэрфейсам. Праграмай можна карыстацца бясплатна, але на экране будуць з'яўляцца рэкламныя банэры.
Версія перакладу ў традыцыйнай арфаграфіі (тарашкевіца) - тут.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Free Picture Finder
Дапамагае звычайнаму карыстальніку без намаганняў знайсці патрэбны відарыс у інтэрнэце. Мае зручны інтэрфейс і шмат дадатковых наладаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Freeguide-TV 0.10.x
Электронная праграма перадач тэлебачання. Праграмы перадач cпампоўваюцца з Сеціва, і захоўваюцца на кампутары, што дазваляе затым працаваць з імі без падлучэння да Інтэрнэт. Падтрымлівае шмат краін. Беларускі пераклад убудаваны ў усталявальнік
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Friendly Pinger 5
Магутнае і зручнае прыкладанне для адміністравання, маніторынгу і інвентарызацыі кампутарных сетак
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Golden FTP Server 2.70
Праграма для стварэння FTP-сервера на лакальным кампутары
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Google Chrome 2.0.172.28
Інтэрнэт-алядальнік, што спалучае мінімалістычны дызайн і складаныя тэхналогіі, і дазваляе зрабіць працу ў Інтэрнэце больш хуткай, простай і бяспечнай.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Google Talk 1.0
Google Talk — гэта просты спосаб бясплатна мець зносіны са знаёмцамі і адпраўляць ім імгненныя паведамленні. Служба Google Talk простая ў выкарыстанні і інтуітыўная. Усё, што трэба, каб бясплатна патэлефанаваць з дапамогай Google Talk, гэтае падлучэнне да Інтэрнэту, мікрафон і калонкі. Парэкамендуйце сваім сябрам загрузіць Google Talk, і, пасля таго як яны загрузяць праграму, Вы зможаце размаўляць з імі і адпраўляць імгненныя паведамленні
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• HLSW 1.3.x
Праграма кіраваньня гульнявымі серверамі. Падтрымлівае шмат гульняў (CS, CS:S, COD 4, TF 2 і г.д.). Пераклад трэба пакасьці ў тэчку "х:\HLSW\cfg\language", пасьля гэтага пры запуску праграмы з’явіца беларуская мова.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• HomeWork Statist 3.00.2327
Карысная праграма. Яна падлічвае колькасць затрачаных грошай у Інтэрнэт, можа рабіць падлікі ў далярах, вядзе лог-файл злучэнняў, і даволі невялікая па фармаце.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• ICQ 6.0
Шырокавядомая праграма для гутарак у Сеціве. ICQ дазваляе заўсёды бачыць, хто з вашых знаёмых падлучаны да Інтэрнэту, і забяспечвае розныя магчымасці зносін з імі - можна перасылаць адзін аднаму невялікія паведамленні, можна ўладкоўваць групавыя канферэнцыі, пакідаць паведамленні, перадаваць файлы, гуляць у сеткавыя гульні, размаўляць і адпраўляць SMS-паведамленні.
Распакуйце тэчку з архіву у тэчку ICQ (па-змаўчанню - C:/Program Files/ICQ6/services/icqApp/ver1/resources/ ). А потым у наладах праграмы абярыце Беларускую мову.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• IE7Pro 0.9.12
Шматфункцыйная надбудова для Internet Explorer 7, якая забяспечвае шмат новых магчымасцяў і пашырэнняў, робіць Інтэрнэт-аглядальнік больш дружалюбным, функцыянальным, бяспечным і наладжвальным
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Intranet Chat 1.20
Праграма для перадачы паведамленняў у лакальнай сетцы. Не вымагае выдаткаванага сервера, можа працаваць як ў адна-, гэтак і ў шматсегментавых сетках
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Invision Power Board
Папулярны рухавік для стварэння форумаў. Напісаны на PHP.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Joomla! 1.5.8
Гэта адна з найболей магутных сістэм кіравання змесцівам з адкрытым кодам (Open Source CMS). Joomla! уяўляе сабой набор скрыптоў, напісаных на мове праграмавання PHP. Галоўнае адрозненне Joomla! ад іншых сістэм – гэтае імкненне распрацоўнікаў захаваць кіраванне настолькі простым, наколькі гэта магчыма, у той жа час забяспечваючы максімальную функцыянальнасць. У выніку, не маючы адмысловых ведаў, можна цалкам кантраляваць свае бачыны.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• KillCopy 2.82
Гэтая праграма для капіявання файлаў і тэчак будзе асабліва карыснай пры cпампоўцы файлаў у лакальнай сетцы - яна падтрымлівае дапампоўку, дазваляе абмяжоўваць максімальную хуткасць, а таксама аўтаматычна выключаць кампутар пасля заканчэння капіявання
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• KillWatcher 1.52
Манітор сеткавых злучэнняў, выняты з NetView, які працуе аўтаномна, з захаваннем поўнай функцыянальнасці ўбудаванага ў NetView, за выключэннем падтрымкі ўбудоў + пінгер абраных кампутараў. І калі NetView - гэта ўніверсальная прылада для працы з вялікімі і сярэднімі сеткамі, то KillWatcher - надзвычай зручны для невялікіх сетак (<20 машын)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• K-ML 3.51.378
Бясплатная прылада, якая дазваляе кіраваць неабмежаванай колькасцю спісаў рассылання. K-ML можа аўтаматычна атрымліваць спісы падпісантаў непасрэдна з Вашай бачыны. У K-ML можна проста імпартаваць існыя спісы рассылання, а, таксама, экспартаваць Вашыя спісы рассылання ў дакумент у фармаце HTML і загрузіць яго на Вашую бачыну адною пстрычкаю мышы! Акрамя таго, K-ML можна выкарыстоўваць і як паштовы кліент.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• LanSpy 2.0
Сканар бяспекі сеткі. Калі вам цікава даведацца, хто працуе на падаленым кампутары, якая на падаленым кампутары ўсталяваная АС, ці проста вам цікава, калі гэты кампутар быў уключаны, то вам спатрэбіцца праграма LanSpy
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• LanTalk XP 2.7.1.0
Гэта сеціўны пэйджар. LanTalk дазволіць абменьвацца паведамленнямі ў рэжыме рэальнага часу з любым чалавекам у сетцы, пакуль у яго запушчаны LanTalk. Прынцып працы LanTalk такі ж, як і ў ICQ, толькі LanTalk быў адмыслова распрацаваны для лакальных сетак
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• LanWhoIs 1.0.1
Збор інфармацыі пра IP-адрас ці дамен ў сетцы Інтэрнэт. LanWhoIs дазваляе даведацца: кім, дзе і калі зарэгістраваны той ці іншы дамен ці сайт, а таксама хто яго абслугоўвае
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Maxthon 1.5.9
Папулярны шматфункцыянальны сеціўны аглядальнік, пабудаваны на ядры Internet Explorer, дадае мноства карысных магчымасцяў - ад аўтазачынення ўсплывальных рэкламных вокнаў і кіравання аглядальнікам з дапамогай рухаў мышы, да змены інтэрфейсу з дапамогай скінаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Miranda 0.4.0.3
Iнтэрнэт-пэйджар для ICQ, AIM, MSN, Jabber, Yahoo, Gadu-Gadu, Tlen, Netsend і іншых пратаколаў. Гэта адна з самых маленькіх, хуткіх і простых праграм у сваім класе
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• mIRC 6.2
Вядомы кліент для Інтэрнэт-чату
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Mozilla 1.7.12
Інтэрнэт-аглядальнік сусветнага класу, распрацаваны для падтрымкі адкрытых стандартаў Інтэрнэту на разнастайных платформах, такіх як Linux, Mac OS X, OS/2, Solaris, Windows і іншых. Мазіла хутка загружае старонкі Сеціва, і правільна іх адлюстроўвае. Дадаткова ён падтрымлівае вядомыя ўбудовы, такія як Java, Flash, Acrobat, Windows Media Player, Quicktime і RealPlayer. Пераклад выраблены праектам "Беларускае Змесцаванне Мазіла"
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Mozilla Firefox 3.x
Вельмі хуткі сеціўны аглядальнік, які не толькі хутка загружае вэб-старонкі, але і выконвае пошук у закладках і Гісторыі. Зроблены Firefox на аснове рухавічка Mozilla і дазваляе праглядаць усе вэб-старонкі ў адным шматукладкавым акне, а таксама валодае мноствам іншых карысных налад, у тым ліку здольнасцю падлучаць шматлікія плагіны (а іх выпушчана вялікае мноства).
Інструкцыя па ўсталёўцы знаходзіцца тут.
Іншы пераклад праграмы можна знайсці тут: Firefox, Thunderbird, Sunbird па-беларуску
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Net Transport 1.85
Хуткі і моцны мэнэджар cпамповак файлаў. Падтрымліваюцца наступныя пратаколы: HTTP, HTTPS, FTP, MMS, RTSP, PNM. Ёсць магчымасць дапампоўкі, шмат струменяў пры cпампоўцы, падтрымка проксей, абмежаванне хуткасці, убудаваны FTP-браўзэр і г.д. Знешне і ўнутрана падобны на FlashGet, але бясплатны!
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• NetLook 2.3
Прылада для сканавання кампутараў ў лакальнай сетцы, навігацыі па іх агульных рэсурсах (SMB, FTP), і абмену сеткавымі паведамленнямі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Offline Explorer Pro 5.x
Адна з самых магутных праграмаў, якія дазваляюць cпампоўваць вэб-сайты на цвёрды дыск для іх наступнага офф-лайн прагляду
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Opera 10.x - выдатны софт!
Кампактны, і ў той жа час магутны пакет камунікацыйных праграмаў, які складаецца з самага хуткага аглядальніка Інтэрнэт, паштовай праграмы, IRC-чата, news-кліента і Bittorent-кліента. Стабільная праца, унікальныя здольнасці, такія як кіраванне жэстамі мышы і прагаворванне старонак, робяць яго лепшым аглядальнікам для Інтэрнэт!

Беларускі пераклад уваходзіць у міжнародную (International) усталёўку праграмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Outpost Firewall 2.1
Пры бурным росце хакерскіх атак і выпадкаў выкрадання дадзеных у сетцы Інтэрнэт Ваш кампутар патрабуе пастаянную ахову. Outpost Firewall Pro - персанальны брандмаўэр, які з'яўляецца агульнапрызнаным лідарам у сваім класе. Outpost возьме на сябе ўсе клопаты пра Вашу бяспеку
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• phpBB 2.0.10
Папулярны рухавік для стварэння форумаў. Напісаны на PHP. Вось гэта - пераклад шаблону па-змаўчанню да гэтага форума. А ніжэй - пераклад самога рухавіка.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Pidgin 2.5.1
Модульны кліент імгненнага абмену паведамленнямі. Падтрымлівае найболей папулярныя пратаколы. Распаўсюджваецца на ўмовах GNU GPL. Можа аб'ядноўваць некалькі кантактаў у адзін. З'яўляецца кросплатформенным праграмным забеспячэннем. У ўсталявальнік ўключана беларуская лацінка.
У тэчцы праграмы/locale/ стварыць тэчку /be/LC_MESSAGES/ і туды скапіяваць файл pidgin.mo
Стварыць пераменную асяродзьдзя PIDGINLANG=be
(Start -> Control Panel -> System -> Advanced -> Environment variables)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Pigeon 1.2.0.38
ICQ-кліент для КПК на базе PocketPC 2003, Windows Mobile, WindowsCE.
Для беларусіфікацыі - замяніць ехе-файл на перакладзены.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Prelude 0.5.5
Мабільны Інтэрнэт-пэйджар для КПК Windows Mobile 2003-2005. Падтрымлівае толькі ICQ-пратакол, паказвае рускамоўныя кантакты, прымае рускія паведамленні з афлайну. Бясплатны
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Proxomitron 4.5j - выдатны софт!
Праграма для паскарэння працы з Інтэрнэтам і памяншэння ўваходнага трафіку. Proxomitron, з дапамогай адмысловых фільтраў, дазваляе выдаляць з вэб-старонак практычна ўсю лішнюю, на Ваш погляд, інфармацыю - любую рэкламу і непатрэбную графіку, Java-скрыпты і аплеты, фоны і дынамічны код, табліцы, фрэймы і г.д., а таксама вырабляць шмат чаго яшчэ. Напрыклад - поўнасцю змяніць часта наведваныя старонкі ў адпаведнасці з Вашым асабістым густам. Не падабаецца спалучэнне колераў, шрыфтоў і фонаў - наладзьце свае ўласныя...
Працуе без інсталяцыі з любым браўзэрам - проста разархівуйце файлы ў абраную тэчку
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• QIP 2010
Інтэрнэт-пэйджар - бясплатны кліент з закрытым выточным кодам, прызначаны для перадачы імгненных паведамленняў праз агульнадаступныя серверы. QIP 2010 падтрымвае XMPP (Jabber), Gtalk (Jabber), Укантакце, LiveJournal (Jabber), Mail.Ru Agent, IRC (патрабуе дадатковы модуль) і XIMSS (SIP), Twitter, Facebook, OSCAR. QIP 2010 працуе на ўсіх сістэмах сям'і Microsoft Windows NT ад Windows 2000 і вышэй.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• ReGet 3.3
Папулярны мэнэджар загрузак. Пералічваць усе яго магчымасці няма сэнсу - праграма мае практычна ўсе функцыі, неабходныя для хуткай і зручнай загрузкі файлаў (шматструменевая загрузка, убудаваны ftp-кліент, убудаваная сістэма пошуку файлаў, іх антывірусная праверка, планіроўнік заданняў, аўтадазвон, дапампоўка файлаў і г.д. і да т.п.)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• RnQ 1056
Маленькі і хуткі Інтэрнэт-пэйджар, які з'яўляецца альтэрнатывай груваздкаму і непаваротліваму стандартнаму кліенту ICQ
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Safari 5.0.x
Сеціўны аглядальнік (браўзар).
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SAPID CMF
Каркас для хуткага стварэння сістэм кіравання дадзенымі генерацыі Web 2.0
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SeaMonkey 1.1
Альтэрнатыва пакету камунікацыйных праграм Mozilla Suite, дакладней, яго далейшае развіццё. Складаецца з вэб-браўзэра, HTML-рэдактара, ньюс-рыдэра, паштовай праграмы і IRC-кліента.
Інструкцыя па ўсталёўцы знаходзіцца тут.
Іншы пераклад праграмы можна знайсці тут: Firefox, Thunderbird, Sunbird па-беларуску
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Semagic 1.5.9.7
Папулярны кліент для працы з сэрвісам анлайн-дзённікаў LiveJournal
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Skype 6.6.x - выдатны софт!
Бясплатная праграма для зносін розных тыпаў: телефонныя і відэагутаркі, тэкставыя паведамленні, з абанентамі па ўсім свеце праз Інтэрнэт. Вы можаце працаваць і за проксі-серверам. Добрая якасць гуку. Бяскоштавыя паслугі: неабмежаваныя тэлефонныя і відэа гутаркі, тэкставыя чаты з абанентамі Skype (свабодная рэгістрацыя пад унікальным Skype-імем на афіцыйным сайце), а таксама телефонныя і відэаканферэнцыі і гуртавыя чаты. Платныя паслугі: званкі на любы рэальна існуючы нумар з любой краіны, SMS, а таксама спецыяльныя паслугі (галасавая пошта-аўтаадказнік, пераадрасаванне званкоў, уласны анлайнавы нумар, які выглядае як звычайны тэлефонны, і інш.) Аплата праз: звычайна электронныя грошы або з дапамогай спецыяльных сэрвісаў беларускіх сайтаў.
Нататка: беларускім заканадаўствам дазволены толькі званкі па схеме кампутар – кампутар. Усе іншыя тыпы зносін праз Skype або іншыя сродкі VoIP-тэлефаніі забаронены ў Беларусі, бо абмінаюць Белтэлеком.
Да версіі Skype 3.0 можна ўсталяваць патч, які дадае ў праграму нацыянальны беларускі сцяг
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SP Dialer 1.40
Шматфункцыянальная праграма дазвону да Інтэрнэт-правайдэра з функцыямі сінхранізацыі часу і проксі-сервера (сумеснага доступу да аднаго Інтэрнэт-злучэння)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SP TimeSync 2.3
Праграма, прызначаная для сінхранізацыі гадзінніка кампутара з любымі атамнымі гадзіннікамі (серверамі дакладнага часу) у Інтэрнэт. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца высокадакладны сеткавы пратакол часу (NTP), які дазваляе дасягнуць дакладнасці сінхранізацыі да некалькіх мілісекунд у залежнасці ад характарыстык крыніцы часу і затрымак распаўсюджання сігналу па сетцы
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Sylpheed 2.x
Паштовы кліент, створаны японскім праграмістам Хіраюкі Ямамота (Hiroyuki Yamamoto).
Асаблівасці: сціплы класічны інтэрфейс, хуткасць працы, прадуманая арганізацыя канфігурацыі. Таксама можна адзначыць развітыя магчымасці фільтравання, падтрымку спам-фільтраў, і гнуткае кіраванне з дапамогай вонкавых камандаў.
Беларускі пераклад прыкладзены да ўсталявальніка.
Старонка з апісаннем неабходных настроек тут
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TcpView 1.0
Праграмма для адсочвання адкрытых TCP-партоў на лакальным кампутары. Зручная, напрыклад, для адлову траянаў
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TeamSpeak 2.0.32.60
Праграма для вядзення гутаркі па лакальнай сетцы ці праз Інтэрнэт. Праграма складаецца з сервернай і кліенцкай частак. Перакаладзеная на беларускую мову кліенцкая частка
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• The Bat! 5.2.x - выдатны софт!
Адна з найлепшых і вядомых паштовых праграмаў. Просты дызайн, магутныя магчымасці, падтрымка ўсходнеславянскіх кадыровак,... Акрамя беларускага, у моўны файл уключаныя таксама рускі і ангельскі інтэрфейсы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• The Bat! Voyager 3.99.4
Пераносны паштовы кліент, ідэальнае рашэнне для тых, хто часта падарожнічае.
Спампуйце файл перакладу і пераназавіце файл у архіве з thebat.lng на voyager.lng
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Thunderbird (Гром-птушка) 2.x
Паштовы кліент, вылучаны з праекту Mozilla suite. Мае ўбудаваную засцярогу ад спаму, ёсць падтрымка SSL, фільтры, разнаколерны шматузроўневы квотынг, падтрымка structured words, скіны, наладжвальныя тулбары, праверка правапісу. Акрамя гэтага, падтрымліваецца пашырэнне магчымасцяў праграмы ўбудовамі, у тым ліку падтрымка шыфраванай перапіскі.
Спасылка на старонку з перакладам - ніжэй.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TrafficCompressor 2.0.0.403
Праграма для сціску Інтэрнэт-трафіку: вэб-старонак, e-mail, Usenet, ICQ, IRC-паведамленняў, трафік некаторых анлайн-гульняў і да т.п. Дзякуючы сціску ваш сеціўны трафік можа быць значна паменшаны. Памяншэнне трафіку можа дасягаць 40% - 60% ад вашага агульнага трафіку, калі вы выкарыстоўваеце Сеціва галоўным чынам для прагляду сайтаў і абмену паведамленнямі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TYPSoft FTP Server
Невялікі бясплатны FTP-сервер, з усімі неабходнымі функцыямі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• USDownloader 1.3.4.61
Universal Share Downloader - праграма для зручнай пампоўкі файлаў з бясплатных файлавых сэрвісаў. Калі гэтую праграму не знойдзеце на старонцы аўтара - гляньце тут.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• uTorrent 3.x - выдатны софт!
Кампактны BitTorrent-кліент з падтрымкай адначасовай загрузкі адразу некалькіх файлаў, наладжвальнай паласой прапускання, хуткім узнаўленнем перапыненай загрузкі і невялікім выкарыстаннем памяці.
Для атрымання беларускамоўнага інтэрфейсу загрузіце Language Pack са старонкі праграмы
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• VoipDiscount 1.0
Праграма для IP-тэлефаніі, аналог Skype. Бясплатныя тэлефанаванні з кампутара на кампутар і на звычайныя тэлефоны ў некаторыя краіны. Аператар VoipDiscount уваходзіць у групу аператараў IP-тэлефаніі Betamax, якая складаецца з internetcalls.com, freecall.com, netappel.com, poivy.com, sipdiscount.com, sparvoip.com, voipbuster.com, voipcheap.com, voipdiscount.com, voipstunt.com, webcalldirect.com
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Vypress Chat 2.1
Шматфункцыянальны чат для лакальнага сеціва з прадуманым і вельмі зручным інтэрфейсам
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Wiki Reader 1.2
Палягчае загрузку і чытанне артыкулаў з WikiPedia
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• WinSCP 4.2.x
Бясплатны графічны кліент SFTP для Windows з адкрытым зыходным кодам. Ён таксама падтрымлівае састарэлы пратакол SCP. Прызначаны для бяспечнага капіявання файлаў паміж кампутарам і серверамі, якія падтрымліваюць гэтыя пратаколы.
Каб усталяваць беларускую мову распакуйце архіў у тую ж тэчку, куды ўсталяваны WinSCP. Запусьціце праграму і на закладцы "Мова" абярыце беларускую.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Wise Plugin Manager 1.27
Невялікая праґрама для кіраваньня ўбудовамі, прыладапаліцамі й дадаткамі вэб-азіральнікаў. Дазваляе адключаць, выдаляць, праглядаць рэйтынґі й водгукі дадаткаў, а таксама галасаваць і камэнтаваць іх.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Video Downloader 2.21
Невялікая праґрама для спампоўкі відэакантэнту з папулярнага сэрвіса YouTube. Інтэрфэйс праґрамы вельмі просты, для запампоўкі відэа карыстачу трэба толькі скапіяваць і ўставіць спасылку з YouTube у прыкладаньне. Акрамя таго, у праґраму ўбудаваны пошук відэа па назьве файла ці вызначанай тэме.
Асноўныя магчымасці: Спампоўваньне з YouTube відэа высокай якасьці. Пошук неабходнага відэа без выкарыстаньня азіральнкіа Сеціва. Зразумелы інтэрфэйс. Магчымасьць вызначыць хуткасны рэжым спампоўваньня. Магчымасьць спампоўкі праз пасярэднік.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wordpress 2.6.x
Адна з самых папулярных бясплатных сістэм вэб-публікацый, арыентаваная на стварэнне блогаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы непрацуючую спасылку - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць гатовыя пераклады праграм для Windows на беларускую мову, або Вы самі ствараеце праграмнае забеспячэнне з беларускім інтэрфейсам, якое можа быць цікавым для многіх людзей? Пішыце мне, і я змяшчу тут спасылкі на гэтыя праграмы!

Па магчымасці пазначце ў лісце наступную інфармацыю:

  • Назву праграмы;
  • Версію праграмы;
  • Некалькі радкоў пра праграму – катэгорыя, прызначэнне, функцыі і інш.
  • Спасылка на сайт вытворцы;
  • Спасылка на пераклад альбо сам пераклад, калі яго памер не перавышае 100-200kb.

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Free Web Hosting