Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Навiны за:  
2009
• люты
2008
жнівень
сакавік
2007
чэрвень
2006
жнівень
2005
снежань
жнівень
сакавік
2004
ліпень
чэрвень
травень
красавік
сакавік
люты
студзень
  Гарачая навiна: 

Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

  Падзелы сайта: 
Soft па-беларуску - папулярныя кампутарныя праграмы на беларускай мове!
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка

• 23 лютага 2009 г. Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

Група экспертаў па мовах, якім пагражае небяспека (Ad Hoc Expert Group on Endangered Languages) распрацавала арыентыровачную канцэпцыю дакумента пад назовам «Моўная жыццяздольнасць і знаходжанне мовы ў небяспецы». Для ацэнкі пагроз для той ці іншай мовы выкарыстоўваюцца дзевяць крытэраў:

Language Vitality

На сайце ЮНЭСКА даступны электронны атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Карыстацца ім даволі проста – трэба абраць пэўную краіну і паглядзець, якім выкарыстоўваным у ёй мовам пагражае небяспека.

Беларускай мове ў нашай краіне эксперты ЮНЭСКА паставілі адзнаку «unsafe» - «небяспечны». З аднаго боку, гэта найвысокі бал для моў, якія знаходзяцца пад пагрозай – наступныя адзнакі яшчэ больш трывожныя - definitely endangered (дакладна ў небяспецы), severely endangered (моцная небяспека), critically endangered (крытычная небяспека) і, нарэшце, extinct – «мёртвая» мова.

Аднак выстаўленая беларускай мове адзнака не можа не выклікаць трывогу. Асабліва ўлічваючы крытэры адзнакі, якія эксперты выкарыстоўвалі ў сваёй працы.

Напрыклад, такі фактар, як перадача мовы ад продкаў нашчадкам. Па-за небяспекай, паводле гэтага крытэра, знаходзіцца мова, на якой размаўляюць усе без выключэння прадстаўнікі грамадства ўсіх узростаў. Казаць пра небяспеку трэба ўжо ў тым выпадку, калі мова выкарыстоўваецца ў вузкіх рамках – напрыклад, толькі дома, альбо ў вузкай прафесійнай супольнасці. Дарэчы, расшыфроўка адзнакі «unsafe», выстаўленай беларускай мове, дакладна канкрэтызуе сітуацыю – «большасць дзяцей размаўляюць на мове, але гэта абмежавана вызначанымі сферамі (напрыклад, толькі дома)».

Эксперты б'юць трывогу ўжо тады, калі на мове размаўляюць толькі бабулі і дзядулі цяперашніх дзяцей. Крытычнае ж становішча рэгіструецца ў тым выпадку, калі носьбітамі мовы засталіся толькі старыя, якія даводзяцца дзецям прабабулямі і прадзядулямі.

Зараз задумаемся – а ці шмат дзядуль і бабуль размаўляюць са сваімі ўнукамі па-беларуску? У гарадах такіх напэўна няшмат. У вёсках адсотак пабольш, але ці можна назваць беларускай мовай «трасянку», якую, нажаль, выкарыстоўваюць у зносінах шматлікія сельскія жыхары?

Яшчэ адзін паказальны фактар тычыцца сферы ўжывання мовы. Пра наяўнасць небяспекі можна казаць ужо тады, калі родная мова ўжываецца ў вузкіх сегментах зносін - скажам, у вузкапобытавых адносінах, у рэлігійных культах. А вось дзяржустановы, органы ўлады і вучэбныя ўстановы масава выкарыстоўваюць так званую дамінуючую мову – у нашым выпадку рускую. Трывожнай лічыцца і сітуацыя, калі мова і выкладаецца ў школе, але, напрыклад, не ва ўсіх класах і з недастатковай колькасцю гадзін.

Следства гэтаму – сітуацыя, пры якой дзеці ператвараюцца ў «рэцэптыўных білінгваў», гэта значыць яны яшчэ разумеюць родную мову, але карыстаюцца дамінуючай, і бацькі дома з імі размаўляюць на дамінуючай. Самі бацькі ў роўнай меры валодаюць і роднай, і дамінуючай (наколькі гэта суадносіцца да нашай сітуацыі, мяркуйце самі).

Затым сітуацыя яшчэ больш пагаршаецца - шматлікія людзі яшчэ могуць разумець мову, але ўжо не размаўляюць на ёй. У гэтым выпадку, дарэчы, эксперты ЮНЭСКА ўжо выстаўляюць адзнаку critically endangered – крытычная небяспека.

Падчас ацэнкі жыццяздольнасці мовы ўлічваецца і стаўленне да яе з боку дзяржавы. У нашым выпадку беларуская мова з'яўляецца дзяржаўнай. Гэта, вядома, у значнай ступені паўплывала на адзнаку, выстаўленую ёй экспертамі ЮНЭСКА. Ды толькі вось ці шмат дзяржаўных службоўцаў ведаюць беларускую мову і выкарыстоўваюць яе ў зносінах з аўдыторыяй? Адказ на гэта пытанне відавочны. Дакументазварот на беларускай, хоць тэарэтычна і магчымы, на практыцы сустракаецца вельмі рэдка.

Важна і стаўленне да мовы самога грамадства. Вывучэнне мовы, адзначаюць эксперты ЮНЭСКА, можа заахвочвацца грамадствам. Але грамадства цалкам можа быць раўнадушным да гэтага працэсу. Што бліжэй да нашай рэчаіснасці? Няўжо рэдкія выпадкі, калі размова на беларускай мове выклікае здзіўленыя погляды суразмоўцаў? А то і адкрытую абуранасць з іх боку? Пра якія шанцы мовы на выжыванне тады можна казаць?

Паводле дадзеных ЮНЭСКА, беларускую мову ў нашай краіне ведаюць каля 4 мільёнаў чалавек. Гэта значыць менш паловы жыхароў краіны. Колькі чалавек выкарыстоўваюць беларускую мову ў паўсядзённых зносінах невядома, але можна смела дапусціць, што гэты лік будзе значна меншым.

З 6000 існых у свеце моў, сцвярджаюць эксперты ЮНЭСКА, 2500 імкнуцца да знікнення ці ўжо спынілі сваё існаванне. Не меньш за 3000 моў з кожным годам беззваротна губляюць носьбітаў. Пры гэтым 97 адсоткаў насельніцтва планеты з'яўляюцца носьбітамі ўсяго 4 адсоткаў моў. Хутчэй за ўсё, да канца XXI стагоддзя дамінуючыя мовы выцесняць 90 адсоткаў усіх існых. У якую групу трапляе беларуская мова пры захаванні сёняшняга «статут-кво» спрагназаваць няцяжка.

Застаюцца адвечныя пытанні «Хто вінаваты?» і «Што рабіць?». Спіс вінаватых і акалічнасцяў, «дзякуючы» якім згасала беларуская мова, зойме, мабыць, не адну старонку. Але лягчэй ад складання гэтага пераліку ўжо не стане. Адказаць на другое пытанне складаней. Неаднаразова ўжо пісалася аб неабходнасці дзяржаўных праграм, накіраваных на адраджэнне мовы і іншых карысных рэчах.

Аднак, хутчэй за ўсё, грамадству трэба пачынаць з сябе, каханага. Папросту кажучы, чым больш людзей на вуліцы стануць размаўляць па-беларуску, тым хутчэй абвыкнуць да гэтага астатнія. Тут ужо і дзяржаве хочаш не хочаш прыйдзецца адгукнуцца – пакуль дакументазвароту на роднай мове патрабуюць два-тры «дзівакі», іх можна бязбольна ігнараваць. Калі «дзівакоў» стане хоць бы тысяч сто-дзвесце, рабіць гэта будзе значна складаней.

Можна, вядома, не рабіць нічога. Але ў гэтым выпадку, як той казаў, не дзівіцеся… І не спадзявайцеся.

Крыніца: Салідарнасць

[ да пачатку ]

  Зваротная сувязь: 

Дасылайце свае навіны, калі Вы лічыце іх цікавымі для наведвальнікаў сайта BelarusSoft!


Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY