Спасылкі на папулярныя праграмы і пераклады іх інтэрфейсаў на беларускую мову.
...ў Інтэрнэт, праз шырокі канал
выхадзі, мой народ, грамадою...
Якуб Колас, пэраасэнсаванае ;) 

Heroes of Might and Magic V

  Каталог: 
Аўдыё
Відэа
Графіка
Забаўкі
Навучанне
Сеціва
• Сістэма
Праграмаванне
Праца
Іншае

* Новыя пераклады
! Лепшыя праграмы
Усе пераклады


  Пералік перакладаў: 
! 7-Zip 4.57 • Active SMART 2.3
! Ad-Aware SE Pro 1.06 • Adobe Type Manager Deluxe 4.1
• Advanced SystemCare Free 7.2.x • Alcohol 120% 1.4.8
• AltDesk 1.5.5 • Ashampoo Anti-Malware 1.2.x
• Ashampoo Core Tuner 1.21 • Ashampoo GetBack Photo 1.0.1
• Ashampoo HDD Control 2.09 • Ashampoo Undeleter 1.10
• Ashampoo UnInstaller 4.x • Ashampoo WinOptimizer 8.x
• Auslogics Disk Defrag 3.2 • avast! Free Antivirus 6.x
• Avast! Mobile Security • Avenger 1.0.6.0
• Backup Manager 1.0 • BootSkin 1.05a
• Burn4Free 2.5 • CCleaner 3.x
• CD Slow 3.1 • CDCheck 3.1.10.0
• CeleTask 2.0 • CleanCenter 1.35.15
• CloneCD 4.1.01 • CPU-Z 1.53
• CyrHack для PalmOS 5.xx ! Daemon Tools 4.30.2
• Defraggler 1.16.0.165 • Driver Cleaner 1.5
• DVDIdle Pro 5.88 • EF Duplicate Files Manager 1.40
• Everest Home v.2.00.335 • Extreme GPU Bruteforcer 1.3
• FAR 1.70b5 • Frigate 3.25 Lite
• FWatcher 1.2 • GOK 1.0.5
• HDD Thermometer 1.3b • Ignition 2.12.0.55
• IOBit Advanced Mobile Care • IOBit Driver Booster 1.2.x
* IOBit Game Assistant 2.0 * IOBit Malware Fighter 3.1
* IObit Smart Defrag 4 * IObit Uninstaller 5
• IrMon 1.0 • ISO Commander 1.6.043
• jv16 Power Tools 1.3 • KFK 3.9.1.32
• LClock 1.62b • Motherboard monitor 5.3.0
• Mouse Rate 1.0 • Mouse Utilities 2.2
• MyUninstaller 1.65 • Nero Burning ROM 8.3.6.0
• NNCron 1.89 • Open File shell for Total Commander 1.7b
• OpenSFD 0.70 • PasswordsPro 2.x
• Perfect Clock 2007 • PR Panels 1.2.8b
• PStart 2.11 • Recuva 1.34.460
• RegAlyzer 1.5.8.10 • RegCleaner 4.3
• Registry First Aid 4.1.0 • RegShot 2.0
• RegSupreme (Pro) 1.7 • Resco Keyboard 4.36
• Resource Hacker 3.4.0 • Revo Uninstaller Free 1.85
• RocketDock 1.2.0 • RunAlyzer 0.7.3
• SAMInside 2.x • SBMAV Disk Cleaner 2.76
• SbRunScr 2.79 • Skopin FileCopier 1.6
• SmartBarXP beta 4.8 • Speccy 1.0.x
• Spybot Search & Destroy 1.6.0 • Starter 5.6.x.x
• Style XP 2.0 • Switch Off 2.2
• Synchronize It! 2.7 • SystemExplorer 2.1.2
• TaskSwitchXP Pro 2.0.10 ! True Launch Bar 2.2
• TrueCrypt 6.0a • Tweak UI 2.10
• Tweak-XP Pro 4.0.7 • TypeAndRun 4.5.3
• UltraISO 9.3.x • USDM 2.0.3.0
• Virtual CD 5.04 • VirusBlockAda (VBA) 3.10.5
• Vista Start Menu 2.65 • VistaLite 1.0
• ViStart 2500 • Visual Tooltip 2.2
• Windows Mobile 2003 • Windows Mobile 2005 MPX edition
! Windows XP SP3 1.0 ! WinRAR 4.x
• WinTools.net Professional 8.3.1 • WireKeys 1.7.9
* Wise Auto Shutdown 1.47 * Wise Care 365 3.76
* Wise Data Recovery 3.72 * Wise Disk Cleaner 8.71
* Wise Folder Hider 3.21 * Wise Force Deleter 1.22
* Wise Game Booster 1.31 * Wise Program Uninstaller 1.73
* Wise Registry Cleaner 8.66 * Wise System Monitor 1.33
• XP Tweaker 1.53 ! XP-Antispy 3.98
• X-plore 1.05 • XtraTools 2007 9.0
• ZIP Kingdom 1.1 • Антывірус Касперскага 2010 9.0.0.736
• Антывірус Касперскага 2011 11.0.2.556 • Беларуска-руская раскладка клавіятуры 1.0

  Падзел "Сістэма" змяшчае: 

Усё для Вашага кампутара: сістэмныя утыліты, надбудовы да АС, абалонкі, утыліты для адміністравання сістэмы, антывірусы
  Падзелы сайта: 
Беларускія субтытры - субтытры на беларускай мове да мастацкіх фільмаў і мультфільмаў
• "Белазар" - беларуска-руска-беларускі перакладнік, зусім бясплатна!
• Кароткі ангельска-руска-беларускі слоўнік кампутарных тэрмінаў
• Ангельска-беларускі слоўнік для Lingvo
• Беларускі слоўнік моладзевага слэнгу
• Праверка беларускага правапісу для MS Office

 Зрабі сам па-беларуску: 

Restorator - тым, хто хоча і не ведае як перакладаць праграмы на родную мову (26.01.2004)
Multilizer - магутная прылада для стварэння перакладаў праграм (7.04.2006)
Patchwise Free - распаўсюд перакладаў без праблем (17.04.2006)
UltraEdit-32 - погляд углыб: непасрэднае рэдагаванне файлаў і hex-рэдактары (19.04.2006)
Распакавальнікі - спуск у глыбіню: аналіз і распакоўка выканальных файлаў (20.04.2006)
Belazar Clipboard Translator - паскараем перакладанне! (20.04.2006)
FineReader вачамі беларуса (02.10.2012)

• "Дурань на траіх!" – гульня ў падкiднога дурня
• "Тлумачальная крыжаванка" – гульня-крыжаванка
  Спасылкі
  па тэме: 


Белазар - беларуска-рускі перакладнік

ВОКА

Светапогляд - ...штодзённа новыя фоташпалеры з Беларусі, думкі, беларуская мова для праграм, форум... - зірні на свет іншымі вачыма!
  Гарачая навiна: 
Эксперты ЮНЭСКА лічаць, што беларуская мова знаходзіцца ў небяспецы

У 2002 і 2003 гадах ЮНЭСКА звярнулася да міжнароднай групы лінгвістаў з просьбай распрацаваць рамкі для азначэння жыццяздольнасці моў. Гэта праца была выкананая, і, у адпаведнасці з распрацаванымі экспертамі крытэрамі, быў складзены атлас «Сусветныя мовы ў небяспецы». Мяркуючы па дадзеных ЮНЭСКА, беларуская мова таксама мае патрэбу ў выратаванні.

Усе навiны...


  Пра старонку: 

Тут змешчаныя пераклады папулярных праграм для Windows на беларускую мову, якія былi выкананыя мною, а таксама дасланыя наведвальнiкамi сайта.
Магчыма, Вы, як і я, выкарыстоўваеце гэтыя праграмы на сваім кампутары? У такім разе, Вы маеце магчымасць зрабіць выгляд сваіх вакенцаў больш тутэйшым :)
Спампоўвайце і карыстайцеся, калі ласка!


• 7-Zip 4.57 - выдатны софт!
Вельмі перспектыўны архіватар расейскага распрацоўніка Ігара Паўлава. Па ступені сціску займае пазіцыю лідэра сярод архіватараў агульнага прызначэння. Да таго ж ён цалкам бясплатны і распаўсюджваецца па ліцэнзіі GNU LGPL (г.зн. з адкрытымі зыходнікамі)! Беларускі пераклад укладзены ў усталёўку прыкладання.
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• Active SMART 2.3
Праграма стала сочыць за тэмпературай і іншымі параметрамі жорсткага дыска, працэсара. Пры ўзнікненні праблемаў выдае гукавы сігнал, ці адпраўляе паведамленне па лакалцы, або піша ліст на азначаны e-mail. Змяшчаецца ў трэі, запускаецца разам з Windows 98/Ме/2K/XP.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ad-Aware SE Pro 1.06 - выдатны софт!
Праграма пошуку шпіёнскіх модуляў. Інтуітыўна зразумелы інтэрфейс (асабліва пасля дастасавання беларускага перакладу!), разам з тым вялікая колькасць наладаў, хуткі пошук, мажлівасць падключэння дадаковых убудоў, невялікія памеры файла азначэнняў і шмат чаго іншага - усё гэта робіць праграму такой папулярнай
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Adobe Type Manager Deluxe 4.1
Праграма ад Адоўб, прызначаная для зручнай навігацыі ў шрыфтах. Вы зможаце лёгка аб'ядноўваць шрыфты ў групы, дынамічна падключаць або адключаць пры неабходнасці адзін або некалькі шрыфтоў, набораў, групаў. Вы можаце лёгка ўбачыць усе выкарыстаныя і нявыкарыстаныя ў бягучы момант шрыфты.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Advanced SystemCare Free 7.2.x
Бясплатная праграма, якая мае мноства модуляў для аптымізацыі, наладкі й падвышэння прадукцыйнасці кампутараў пад кіраваннем апэрацыйных сыстэмаў Windows. Дзякуючы магчымасцям Advanced SystemCare можна ачышчаць кампутар ад шпіёнскіх і рэкламных праграмаў, выяўляць і загадзя ўхіляць магчымыя пагрозы сістэме, выпраўляць абмылы ў сыстэмным рэестры, выдаляць часовыя й непатрэбныя файлы, кіраваць спісам самазагрузкі прыкладанняў, аптымізаваць працу сістэмы.
Скапіюйце тэкставыя файлы ў адпаведныя тэчкі ў тэчцы праграмы, затым абярыце ў наладах інтэрфэйсу беларускую мову.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Alcohol 120% 1.4.8
Праграма эмуляцыі CD-ROM'a, і наогул неабходная ўтыліта для дампу дыскаў з рознымі тыпамі засцярогі. Для ўсталёўкі неабходна проста замяніць файлам з архіва файл у тэчцы праграмы ў падтэчцы Langs.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• AltDesk 1.5.5
Мэнэджар вiртуальных экранаў для Windows 9x/NT/Me/2000/XP з падтрымкай скінаў. AltDesk пашырае функцыянальныя магчымасці працоўнага стала Windows. Ён дазваляе ствараць да 256 вiртуальных экранаў. Інтэрфейс праграмы змяняецца ў залежнасці ад вылучанага скіна. Вы можаце ствараць свае скіны.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Anti-Malware 1.2.x
Камэрцыйнае прыкладаньне для выяўленьня й выдаленьня розных шпіёнскіх модуляў і іншых шкоднасных праграмаў. Ashampoo Anti-Malware змагаецца з пагрозамі бясьпекі тыпу: Keylogger, Trojans, Rootkits, Worms, Viruses, Bots, Dialer, Spyware, Adware, Hijacker, Tracking Cookies. Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Core Tuner 1.21
Камэрцыйная праграма, якая дазваляе аптымізаваць прадукцыйнасьць шмат'ядравага працэсара. Windows не заўсёды добра кіруе некалькімі ядрамі, з-за чаго Вы не атрымліваеце
рэальную магутнасьць і прадукцыйнасьць ад набытага працэсара. Дадзеная праграма дазваляе выправіць сітуацыю, аптымізаваўшы прадукцыйнасьць CPU.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• Ashampoo GetBack Photo 1.0.1
Праграма прапануе хуткае аднаўленне фатаграфій з розных запамінальных прылад усяго за некалькі крокаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo HDD Control 2.09
Камэрцыйная праграма для кантролю за станам цьвёрдых дыскаў. Выконвае абслугоўваньне HDD, дазваляе прадухіліць патэнцыйныя адмовы й непаладкі перш, чым яны адбудуцца. Кантралюе стан цьвёрдых дыскаў у рэальным часе.
Беларуская мова ўбудавана ў праграму.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo Undeleter 1.10
Ashampoo Undeleter - простае аднаўленне выпадкова выдаленых файлаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo UnInstaller 4.x
Дзьве вэрсіі камэрцыйнае ўтыліты з простым інтэрфейсам для адсочваньня й рэгістрацыі зьменаў, уносных у АС Windows усталявальнымі праграмамі. Дапамагаюць карэктна
выдаляць праграмы, не пакідаючы пасьля іх сьлядоў у сыстэме.
Беларуская мова ўбудавана ў праграмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ashampoo WinOptimizer 8.x
Камэрцыйныя пакеты праграмаў, якія дазваляюць аптымізаваць апэрацыйную сыстэму за конт яе наладкі й ачысткі. Складаюцца з утылітаў для ачысткі цьвёрдага дыска й
сыстэмнага Рэестру, модуля для забесьпячэньня абароны прыватнае інфармацыі шляхам пошуку й выдаленьня файлаў і дадзеных, і шматлікае іншае.
Беларуская мова ўбудавана ў праграмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Auslogics Disk Defrag 3.2
Бясплатнае прыкладанне для дэфрагментацыі дыскаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• avast! Free Antivirus 6.x
Бясплатная супрацьвірусная праграма для Windows. Беларуская мова ўбудавана у шматмоўную версію ўсталявальніка.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Avast! Mobile Security
Прыкладаньне для абароны Android-прыладаў (далькажыкаў, пляншэтаў). Улучае антывірус, функцыю Anti-Theft (антызгубы), ґеалякацыю, функцыю падаленага кіраваньня, сіта SMS і званкоў, вэб-заслону, сетказаслону, магчымасьць блякаваньня прыкладаньняў (абмежаваная ў дармавой вэрсіі), вымяральнік сеткі, функцыю рэзэрваваньня. Мае дзьве рэдакцыі: дармавую й камэрцыйную. Беларуская мова ўбудаваная ў праґраму.
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Avenger 1.0.6.0
Праграма для пошуку кракаў, серыйнікаў і г.д.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Backup Manager 1.0
Праграма для рэзервовага капіявання кантактаў, рэестру, файлаў, смс'ак і г.д. на КПК Windows Mobile
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• BootSkin 1.05a
Праграма дазволіць карыстачу замяняць загрузныя застаўкі ў Windows 2000 і Windows XP. Праграма бясплатная
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Burn4Free 2.5
Простая праграма для запісу аптычных дыскаў (СD, DVD, Blu-ray). Можа пісаць і сціраць дыскі, ствараць і прапальваць выявы дыскаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CCleaner 3.x
Прылада прызначана для чысткі сістэмы ад смецця. Падчас сваёй працы CCleaner шукае і выдаляе часовыя і невыкарыстоўваныя файлы, у тым ліку: cookies, гісторыя наведвання сайтаў у IE, часовыя файлы Інтэрнэта, радкі пошуку і да т.п.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CD Slow 3.1
CDSlow - гэта праграма для кіравання хуткасцю CD-ROM прывадаў. Дакладней, для абмежавання максімальнай хуткасці прывада з мэтай паменьшыць яго шум.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CDCheck 3.1.10.0
Утыліта для папярэджання, выяўлення пашкоджанняў дадзеных на CD-дысках і аднаўлення пашкоджаных файлаў з акцэнтам на аднаўленне дадзеных
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CeleTask 2.0
Мэнэджар працэсаў на КПК Windows Mobile
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CleanCenter 1.35.15
Утыліта выдаляе з жорсткіх дыскаў непатрэбныя (часовыя) файлы, што ствараюцца падчас працы прыкладанняў. Распазнае больш за пяцьдзесят тыпаў часовых файлаў і дазваляе выдаляць іх у аўтаматычным рэжыме.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CloneCD 4.1.01
Праграма, якая дазваляе запісваць, перазапісваць, ствараць копіі, ствараць выявы CD-дыскаў. Асаблівасцю з'яўляецца тое, што праграма пры капіяванні можа абыходзіць розныя віды засцярогі дыскаў ад перазапісу.
Файлы перакладу патрэбна перамясціць у тэчку TEXTS праграмы
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CPU-Z 1.53
CPU-Z - невялікая праграма, якая паведаміць звесткі пра ўсталяваныя ў кампутары працэсары: назва, вытворца, напруга сілкавання ядра, звесткі пра кэш, наборы падтрымоўваных інструкцый і іншыя дадзеныя, прычым у некаторых выпадках CPU-Z можа вызначыць, разагнаны працэсар ці ён працуе на завадской чашчыні.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• CyrHack для PalmOS 5.xx
Праграма кірылізацыі PalmOS-кампутараў. Гэты модуль зроблены для PalmOS v.5.xx
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Daemon Tools 4.30.2 - выдатны софт!
Гэта - віртуальны CD/DVD прывад. Асноўным адрозненнем гэтай софціны з'яўляецца тое, што яна не стварае сама "выявы" дыскаў, а толькі імітуе прывад CD/DVD. Больш таго, прылада можа імітаваць разнастайныя сістэмы засцеражэння дыскаў ад капіявання: Safedisc, Securom, Laserlock і інш. Найлепшыя рэзультаты атрымліваюцца, калі выявы дыскаў рабіць з дапамогай праграмы Alchohol 120%.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Defraggler 1.16.0.165
Дармовы дэфрагментатар для аперацыйных сістэм Windows 2000/2003/XP/Vista. Увесь працэс складаецца ў аналізе абранай карыстачом часткі, пасля якога выводзіцца спіс найболей фрагментаваных файлаў, якія можна разам ці па асобнасці скампанаваць. Сярод дадатковых магчымасцяў можна адзначыць падсвятленне размяшчэння змесцаваных файлаў, а таксама падтрымку Windows Vista.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Driver Cleaner 1.5
Праграма дапаможа вам "зачысціць" сістэму ад рэшткаў розных драйвераў, якія засталіся пасля іх дэўсталёўкі: ATI, nVidia, Creative, Realtek, SIS, 3Dfx, S3 ды інш. Беларуская мова ўключаная ў усталявальнік
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• DVDIdle Pro 5.88
Праграма дазваляе выкарыстоўваць тэхналогію апераджальнага чытання DVD, якая станоўча ўплывае на стабільнасць працы DVD-прывада за конт таго, што ўся інфармацыя кэшуецца на жорсткі дыск, што дазваляе DVD-прываду, кажучы вобразна, рэгулярна "адпачываць" (да прыкладу, дзве хвіліны працаваць, а потым хвілін пятнаццаць бяздзейнічаць).
Акрамя гэтага, DVDIdle Pro уключае ў сябе ўтыліту DVD Region+CSS Free, якая дазваляе прайграваць любыя DVD на дыскаводзе з заблакаваным рэгіянальным кодам, а таксама адключае праверку рэгіёна ў найбольш папулярных праграмных DVD-плэерах.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• EF Duplicate Files Manager 1.40
Утыліта спатрэбіцца, калі вы поўныя рашучасці навесці парадак на сваім жорсткім дыску. Яна прызначаная для пошуку дублікатаў файлаў, утрымоўвае вялікую колькасць налад, з дапамогай якіх можна задаць пошук па масцы, даце стварэння і памеру файла. EF Duplicate Files Manager можа працаваць з файламі ў архівах розных фарматаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Everest Home v.2.00.335
Бясплатная праграма дыягностыкі і аналізу кампутара. Яе можна назваць трансфармацыяй папулярнага, але, нажаль, канчаткова зачыненага праекту AIDA32. З дапамогай EVEREST Home Edition можна даведацца як аб апаратнай, так і аб праграмнай частках вашай сістэмы. Усяго праграма тэстуе 13 асноўных катэгорый, па якіх будуецца аналіз. У кожнай катэгорыі ёсць падпадзелы, напрыклад, у катэгорыі Кампутар такіх падпадзелаў 5 (Сумарная інфармацыя, DMI, Overclock, Датчык, Электрасілкаванне). Аналізуюцца больш за 60 сістэмных параметраў (у залежнасці ад канфігурацыі вашага кампутара колькасць параметраў можа змяняцца).
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Extreme GPU Bruteforcer 1.3
Праграма прызначана для ўзнаўлення пароляў да хэшаў розных тыпаў, з выкарыстаннем магутнасці відэапрацэсара (GPU), што дазваляе дамагчыся сапраўды экстрэмальнай хуткасці падбору
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• FAR 1.70b5
Папулярны кансольны файлавы мэнэджар для Windows у стылі Norton Commander. Дзякуючы мноству плагінаў гэта праграма валодае магутнымі магчымасцямі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Frigate 3.25 Lite
Фрэгат - гэта неблагі файлавы мэнэджар. Чым ён характэрны: усе асноўныя аперацыі з файламі ідуць ў фонавым рэжыме (напрыклад, можна капіяваць файлы і адначасова хадзіць па тэчках), інтэрфейс файл-мэнэджара - шматстаронкавы, што дазваляе актыўна працаваць з якім заўгодна лікам каталогаў, а таксама адкрытых файлаў, пераходзячы ад адной старонкі да іншай простым націскам CTRL-TAB і CTRL-SHIFT-TAB.
Падтрымліваюцца найбольш папулярныя архівы, якія апрацоўваюцца як дырэкторыі, ёсць ftp-кліент з падтрымкай дапампоўкі, тэкставы рэдактар, магчымы прагляд шматлікіх фарматаў файлаў, у тым ліку doc, rtf, html, xls, dbf, прайграванне MP3 і шмат іншага.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• FWatcher 1.2
Праграма ў рэальным часе паказвае, якія рэсурсы праглядаюць карыстальнікі лакальнай сеткі на тваім кампутары. Мае шмат дадатковых функцый (чорны і белы спіс, справаздача і інш.)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• GOK 1.0.5
Экранная клавіятура - альтэрнатыва для мышкі/клавіятуры для Unix-падобных сістэм з бібліятэкамі GNOME
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• HDD Thermometer 1.3b
Датчык тэмпературы жорсткага дыска кампутара.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Ignition 2.12.0.55
Гэта - аптымізатар прапалу CD/DVD дыскаў. Праграма дазваляе аптымізаваць спосаб змяшчэння файлаў на дыску, каб захаваць больш месца.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• IOBit Advanced Mobile Care
Прыкладаньне для ачысткі Android-далькажыкаў ад часовых і сьмецьцевых файлаў і аптымізацыі яго хуткадзейнасьці. Мае ўбудаваную функцыю Anti-Theft (антызгубы). Беларуская мова ўбудаваная ў праґраму.
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• IOBit Driver Booster 1.2.x
Праґрама для спампоўкі й усталяваньня драйвэраў. Можа аўтаматычна сачыць за іх станам, спампоўваць апошнія вэрсіі з воблака й ўсталёўваць іх на ваш кампутар.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• IOBit Game Assistant 2.0
Бясплатная, лёгкая і простая ў карыстанні сістэмная прылада, якая дапаможа кантраляваць і паскорыць кампутар, нават калі вы знаходзіцеся ў гульні. Каб засцерагчы гульнявы ПК, асабліва наўтбук, ад перагравання, IOBit Game Assistant мае тэмпературны манітор, з адлюстраваннем тэмпературы працэсара, мацярынскай платы, GPU, і хуткасці вентылятара.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• IOBit Malware Fighter 3.1
Магутны сродак выдалення шкоднасных і шпіёнскіх праграм, выяўлення ўтоеных пагроз і абароны кампутара. Мае дзве версіі: камерцыйная й дармавая. Моўны файл убудаваны ў праґраму.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• IObit Smart Defrag 4
Папулярны бясплатны дэфрагментатар дыскаў для Windows. Працуе хутка, незаўважна для карыстача, просты ў наладцы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• IObit Uninstaller 5
Невялікая праграма для поўнага выдалення непатрэбных праграм. Выдаляе "сляды" раней выдаленых праграмаў, прымусовае выдаленне, дазваляе зрабіць "адкат" з дапамогай пункту аднаўлення сістэмы. Не патрабуе ўсталёўкі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• IrMon 1.0
Манітор ІЧ-порта для тэлефона Матарола МПХ200. З праграмы можна ўручную ўключаць і выключаць ІЧ-порт, а таксама ўсталяваць таймер, які будзе выключаць порт, па сканчэнні зададзенага часу. Працуе на Windows Mobile Smartphone 2003
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• ISO Commander 1.6.043
Стварэнне і праца з рознымі фарматамі вобразаў кампакт-дыскаў. Падобныя праграмы: IsoBuster, WinISO і г.д.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• jv16 Power Tools 1.3
Бясплатны набор утыліт, вынік далейшага развіцця RegCleaner. Уключае ў сябе сродкі для падтрымання сістэмы ў чысціні дый парадку. Набор дае магчымасць выдаляць/рэдагаваць/шукаць значэнні ў рэестры, запісаныя туды рознымі праграмамі; шукаць падвойныя/пустыя/часовыя файлы і выдаляць іх; шукаць файлы па ID3 тэгах; праводзіць пошук у змесціве файлаў; шукаць "згубленыя" dll і г.д.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• KFK 3.9.1.32
Бясплатная праграма для падзелу файла на меншыя часткі і, адпаведна, яго ўзнаўлення з меншых часткаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• LClock 1.62b
Замена звычайнага гадзінніка Windows на больш прыгожы, як у Windows Vista
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Motherboard monitor 5.3.0
Праграма для маніторынгу сістэмнай платы - выдае інфармацыю адносна тэмператураў мацярынскай платы і працэсара, напружанняў у кантрольных кропках і хуткасцяў вентылятараў. Падтрымлівае вялікую колькасць мадэляў мацярынскіх платаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Mouse Rate 1.0
Праграма для замярэння частаты абнаўлення мышынага курсора. Разам з ёй пакладзеная ўтыліта для павелічэння частаты апытання
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Mouse Utilities 2.2
Хуткі доступ да часта скарыстаных тэчак і дакументаў. Пры націску на "гарачыя" клавішы адчыняецца невялікае вакенца, пад курсорам мышы, у якім адлюстроўваюцца значкі праграм для хуткага запуску
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• MyUninstaller 1.65
Альтэрнатыва стандартнай убудове "Усталёўка і выдаленне праграм". Нягледзячы на малы памер, у адрозненне ад убудаванага ў сістэму модуля, MyUninstaller валодае пашыранымі наладамі, сярод якіх у першую чаргу варта адзначыць паказ дэталёвай інфармацыі пра ўсталяваныя праграмы, выдаленне адразу некалькіх праграм, пошук, магчымасць працы з каманднага радка, а таксама выдачу HTML-справаздачы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Nero Burning ROM 8.3.6.0
Адзін з найлепшых пакетаў праграм для запісу кампакт дыскаў і DVD, але не толькі. Nero - шматфункцыйны набор сродкаў для працы з дадзенымі, аўдыё, фота, відэа і ТБ. Nero аб'ядноўвае звыш 20 праграм у адзін магутны пакет.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• NNCron 1.89
Магутны планіроўнік і мэнэджар задач, з падтрымкай скрыптовай мовы, прызначаны для аўтаматызацыі працы сістэмы і прыкладанняў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Open File shell for Total Commander 1.7b
Гэтая праграма дазваляе адкрываць файлы з-пад Total Commander па F4 у патрэбным карыстальніку рэдактары. Праграма мае прыемны інтуітыўна зразумелы Windows-інтэрфейс і невялікі файл даведкі, які дапамагае хутка асвоіць працу з ёй

Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• OpenSFD 0.70
OpenSFD (Open Simple Flasher/Dumper) - утыліта для прашыўкі і капіявання праграм і дадзеных з тэлефонаў Samsung.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• PasswordsPro 2.x
Аднаўленне пароляў да хэшаў карыстачоў:
• Падтрымка 18 тыпаў хэшаў: MD4, MD5, MySQL, MD5 (Unix), Domain Cached Credentials, SHA-1, DES (Unix), HMAC і інш.
• 7 тыпаў атак, у тым ліку атака па Rainbow-табліцах.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Perfect Clock 2007
Прыгожы гадзіннік з мноствам вокладак
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• PR Panels 1.2.8b
Праграма прызначаная для запуску часта выкарыстоўваных праграм, адкрыцця дакументаў, тэчак, адрасоў у Сеціве.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• PStart 2.11
Праграма для хуткага запуску іншых праграм з флэшкі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Recuva 1.34.460
Невялікая дармовая прылада, прызначаная для аднаўлення файлаў, выдаленых з ПК выпадкова, ці страчаных у выніку праграмнага збою ці памылкі ў працы прыкладанняў. Простая ў выкарыстанні, не патрабуе адмысловых ведаў для паспяховага выкарыстання.
Працэс пошуку і аднаўлення файлаў арганізаваны вельмі проста, як, зрэшты, і сам інтэрфейс праграмы. Пасля досыць хуткага пошуку ўсіх выдаленых дадзеных на носьбіце, сцяжкамі адзначаюцца неабходныя і яны аднаўляюцца. Сістэма фільтравання адсутнічае, што, натуральна, з'яўляецца недахопам. Але, як альтэрнатыва, ёсць актыўнае поле "Find", у якім паказваецца або імя шуканага файла, або пашырэнне. Дадаткова, можна абраць тып адлюстравання знойдзенай інфармацыі - простым спісам, ці дрэвам, з улікам структуры тэчак.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• RegAlyzer 1.5.8.10
Прагляд і пошук у рэестры Windows
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• RegCleaner 4.3
Утыліта для падтрымання рэестра сістэмы ў чысціні дый парадку. Дае магчымасць выдаляць/рэдагаваць/шукаць значэнні ў рэестры, запісаныя туды рознымі праграмамі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Registry First Aid 4.1.0
Праграма знаходзіць і выпраўляе няправільныя ключы ў рэестры.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• RegShot 2.0
Невялікая праграма для параўнання двух варыянтаў сістэмнага рэестра. Такім чынам, можна выявіць, якія ключы былі выдаленыя, даданыя, змененыя з моманту, напрыклад, усталёўкі новага праграмнага забеспячэння. Мова ёсць у пастаўцы.
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• RegSupreme (Pro) 1.7
Невялікая праграмка ад стваральнікаў jv16 PowerTools, якая выкарыстоўвае рухавік jv16, але ў адрозненне ад апошняй умее толькі чысціць рэестар ад непатрэбных спасылкаў, падзелаў і часткаў прыкладанняў, пакінутых пасля іх выдалення звычайнымі спосабамі.
Мае ўбудаваны беларускі пераклад
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Resco Keyboard 4.36
Гэта не пераклад праграмы Resco Keyboard на беларускую мову, а беларуская лакалізацыя экраннай клавіятуры, якую прапануе гэтая праграма для ўсіх карыстальнікаў КПК Pocket PC
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Resource Hacker 3.4.0
Бясплатная утыліта для прагляду, мадыфікацыі, дадання, перайменавання і выдалення рэсурсаў у Win32-выканальных і рэсурсавых файлах. Змяшчае ўнутраны рэсурсавы кампілятар і дэкампілятар. Працуе на Win9x, WinNT, Win2000 і WinXP. (У архіве
цалкам працоўная версія)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Revo Uninstaller Free 1.85
Дармавая версія дэўсталёўшчыка праграмаў. Спраўляецца з тымі праграмамі, якія з нейкай нагоды не выдаліліся з дапамогай стандартнага аплета сістэмы - "Усталёўка і выдаленне
праграмаў". Апроч сваёй асноўнай задачы (правільнае выдаленне праграмаў), Revo Uninstaller улучае шэраг карысных прыладаў, якія дапамагаюць ачысціць сістэму ад непатрэбных файлаў і аптымізаваць працу кампутара.
Асноўныя кампаненты, якія ўваходзяць у склад Revo Uninstaller:

Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• RocketDock 1.2.0
Панэль для хуткага запуску праграм у стылі Mac OS - анімаваная і са змянянай ступенню празрыстасці. Падтрымлівае значкі, зробленыя для праграм аналагічнага прызначэння Mobydock і ObjectDock
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• RunAlyzer 0.7.3
Мэнэджар аўтазагрузак для Windows, дазваляе кіраваць сэрвісамі і праграмамі, якія запускаюцца разам з Windows.
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• SAMInside 2.x
Аднаўленне пароляў карыстачоў на ўваход у Windows NT/2000/XP/2003:
• Звыш 10 тыпаў імпарту: з SAM, *.LC, *.LCP, *.LCS, *.HDT, PWDUMP і іншых файлаў.
• 4 тыпы атакі, у тым ліку атака па Rainbow-табліцах.
Беларуская мова ўбудаваная ў усталёўку праграмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SBMAV Disk Cleaner 2.76
Утыліта дапаможа пазбавіцца ад непатрэбнай інфармацыі на дысках, якая ўтвараецца ў выніку працы аперацыйнай сістэмы, працы прыкладанняў і працы карыстальніка
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SbRunScr 2.79
Зменшчык шпалераў працоўнага стала, каляндар на шпалерах, празрыстасць фону тэксту значкоў на працоўным стале, даты, напамінальнік
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Skopin FileCopier 1.6
Праграма прачытае, наколькі магчыма, файл з бітай дыскеты або CD. Пры неабходнасці можа як праігнараваць збойныя сектары, так і счытаць дрэнны фрагмент з рэзервовай копіі файла (калі такая, вядома, маецца), нават калі і яна пашкоджаная
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SmartBarXP beta 4.8
Праграма імітуе элемент кіравання SmartBar, які павінен з'явіцца ў Windows Longhorn. Праграма надзвычай зручная і функыянальная. Падтрымлівае тэмы афармлення (у тым ліку і Windows XP)
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Speccy 1.0.x
Невялікае прыкладаньне ад Piriform - распрацоўнікаў найпапулярнай праграмы для ачысткі кампутара ад сыстэмнага сьмецьця CCleaner. Пры запуску Speccy назірае за апаратнай часткай кампутара, і адлюстроўвае зьвесткі пра апэрацыйную сыстэму й характарыстыкі абсталяваньня. Пры дапамозе гэтае праграмы карыстач зможа пазнацца пра вэрсію апэрацыйнае сыстэмы, прабачыць падрабязную інфармацыю пра працэсар, апэрацыйную памяць, цьвёрдыя дыскі ды інш.. Акрамя таго, адлюстроўваюцца тэмпэратурныя паказчыкі цьвёрдых дыскаў, а таксама працоўная чашчыня RAM і хуткасьць шыны працэсара.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Spybot Search & Destroy 1.6.0
Праграма для выяўлення і выдалення з сістэмы "шпіёнскіх" модуляў, якія час ад часу з'яўляюцца на вінчэсцеры, асабліва пасля ўсталёўкі нібы бясплатных праграм. Пераклад у праграме
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• Starter 5.6.x.x
Служыць для кіравання запускам праграм пры старце Windows - дазваляе камфортна рэдагаваць утрыманне тэчкі Аўтазагрузка, файл win.ini і адпаведныя ключы рэестру. Інтэрфейс сімпатычны, усталёўка не патрэбна. Апроч усяго іншага, умее паказваць запушчаныя працэсы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Style XP 2.0
Праграма дадае ў Windows XP новыя стылі афармлення інтэрфейсу, а таксама дае магчымасць вар'яваць стылі, тэмы, шпалеры і гукі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Switch Off 2.2
Зручная праграма для выключэння (разрыву сувязі, рэжым сну і г.д.) кампутара
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Synchronize It! 2.7
Магутная прылада для сінхранізацыі тэчак. Спачатку распрацаваная каб дапамагчы ў распрацоўцы праграмнага забеспячэння, яна будзе карысная ўсім, хто абменьваецца файламі з сябрамі і калегамі
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• SystemExplorer 2.1.2
Бясплатная альтэрнатыва Дыспетчару заданняў Windows, і шмат якім утылітам Марка Русіновіча (www.sysinternals.com). Праграма паказвае бягучыя заданні, працэсы, модулі, элементы аўтазагрузкі, убудовы аглядальніка Internet Explorer, усталяваныя праграмы і інш.
Яна дапаможа праверыць кожны файл на Вашым кампутары на наяўнасць вірусаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TaskSwitchXP Pro 2.0.10
Праграма для пераходу паміж задачамі ў Windows XP/2003, альтэрнатыва стандартнаму акенцу Windows, якое з'яўляецца па Alt+Tab (або Alt+Shift+Tab). TaskSwitchXP выкарыстоўвае візуальныя стылі афармлення Windows XP/2003 і дае магчымасць прадпрагляду вокнаў прыкладанняў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• True Launch Bar 2.2 - выдатны софт!
Дапаўненне да абалонкі Windows, якое замяняе стандартную панэль хуткага запуску. True Launch Bar дазваляе групаваць вашы праграммы ў сістэму меню. Праграма поўнасцю сумяшчальная з панэллю хуткага запуску
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TrueCrypt 6.0a
Стварэнне шыфраваных тамоў і падзелаў на цвёрдым дыску, шыфраванне пераносных носьбітаў інфармацыі (напрыклад, флэшак). Адна з найлепшых праграм для засцярогі інфармацыі. Цалкам бясплатная.
Пераклад ў класічным правапісе (тарашкевіца) - тут.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Tweak UI 2.10
Праграма дазваляе працаваць са схаванымі сістэмнымі наладамі Windows XP/2003, у тым ліку налады мышы, Правадыра, Панэлі задач і шматлікага іншага. Наладзе Tweak UI паддаюцца шматлікія элементы інтэрфейсу. Налады можна змяняць больш гнутка, чым у "Панэлі кіравання".
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Tweak-XP Pro 4.0.7
Магутны праграмны комплекс з больш як 25 утыліт, які дазваляе аптымізаваць прадукцыйнасць аперацыйнай сістэмы Windows XP. Утыліты дазваляюць наладзіць схаваныя налады аперацыйнай сістэмы, ёсць блакаванне банэраў і ўсплывальных вокнаў Internet Explorer, налада бяспекі Outlook, аднаўленне пашкоджаных ZIP-архіваў, стварэнне віртуальных дыскаў, аптымізацыя злучэння з Інтэрнэтам, магчымасць схаваць любую тэчку ад прагляду, пошук і выдаленне “смецця” з рэестру і на дыску
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• TypeAndRun 4.5.3
Гэта кансоль у стылі Unix, якая прызначаная для запуску часта ўжывалых праграм, дакументаў, URL, паштовых адрасоў і інш. Праграма дазваляе пазбавiцца ад цэтлікаў на працоўным стале. Спатрэбіцца тым, хто прызвычаіўся да *nix сiстэм, да запуску праграм з-пад кансолi, хто хутка друкуе на клавiятуры.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• UltraISO 9.3.x
Дазваляе маніпуляваць выявамі CD і DVD у фармаце ISO - ствараць іх, змяняць змест або выдаляць частку файлаў непасрэдна з выяў, без распакавання ISO-файлаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• USDM 2.0.3.0
Гэтая ўтыліта, распрацаваная адмыслова й выключна для мацярынскіх платаў фірмы EPoX Computer Co., дазваляе сачыць за трыма тэмпературамі, трыма вентылятарамі, і за ўсімі напругамі, якія выдае Ваш блок сілкавання
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Virtual CD 5.04
Стварэнне віртуальных кампакт-дыскаў. Умее працаваць з Data / Audio / MixedMode CD, DVD-ROM, non-CSS DVD-Video, Photo-CD і CD-Text, дазваляе працу ў сетцы. Адна з лепшых праграм у сваiм класе!
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• VirusBlockAda (VBA) 3.10.5
Антывірус для лакальных кампутараў надзейна і хутка працуе ў рэальным маштабе часу (манітор) і па запыце (сканар) у Windows, забяспечваючы выяўленне і абясшкоджванне кампутарных вірусаў, паштовых "чарвякоў", "траянскіх" праграм, праграм тыпу "backdoor", "adware", "spyware".
Пераклад убудаваны ва ўсталявальны пакет
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Vista Start Menu 2.65
Штораз, калі Вы запускаеце праграму з меню "Пуск", Вы выкарыстаецеся інтэрфейсам, які не змяняўся гадоў дзесяць. Таму не дзіўна, што з ростам колькасці праграм у меню, узнікае ўсё больш цяжкасцяў...
Vista Start Menu - зручная альтэрнатыва меню "Пуск" для Windows XP і Vista. Праграма выкарыстоўвае вашы кагнітыўныя здольнасці (візуальную памяць, рэфлексы), але пры гэтым яна зразумелая для пачаткоўцаў і эфектыўная ў руках дасведчаных карыстачоў.
Беларуская мова ідзе ў камплекце з праграмай
Сайт Сайт праграмы
[ да пачатку ]

• VistaLite 1.0
Праграма для рэдагавання дыстрыбутыва Windows Vista дзеля памяньшэння яго памеру
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• ViStart 2500
Прыгожая замена звычайнага меню Пуск у Windows XP на меню Пуск з Windows Vista
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Visual Tooltip 2.2
Праграма дадае ў Windows XP прадпрагляд Панэлі задачаў як у Windows Vista
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Windows Mobile 2003
Аперацыйная сістэма вытворчасці Microsoft для смартфонаў і PDA. mpx200, mpx220 і іншых
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Windows Mobile 2005 MPX edition
Амаль поўны пераклад аперацыйнай сістэмы Windows Mobile 2005 MPX edition на беларускую мову
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Windows XP SP3 1.0 - выдатны софт!
Першы найбольш поўны беларусізатар да Microsoft Windows XP SP3. Перакладзена каля 400 найбольш істотных файлаў сістэмы. Метад перакладу - MUI (Multi-user Interface) - стандартны спосаб лакалізацыі, які выкарыстоўваецца і ў іншамоўных версіях Windows XP.

Выкарыстанне MUI дазваляе мяняць мову інтэрфейсу сістэмы без пераўсталёўкі. Гэта значыць, Вы зможаце пераключаць мову Windows без рызыкі пашкоджання налад сістэмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• WinRAR 4.x - выдатны софт!
Выдатны архіватар з прыемным інтэрфейсам. Акрамя свайго асноўнага фармату RAR падтрымлівае таксама мноства іншых: CAB, ARJ, LZH, TAR, GZ, ACE, UUE, BZ2, JAR, ISO. Сярод здольнасцяў WinRAR ёсць высокаэфектыўны сціск, падтрымка шматтомных архіваў, шыфраванне, самараспакавальныя модулі, рэзервовае капіяванне
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• WinTools.net Professional 8.3.1
Набор прылад, прызначаны для падвышэння прадукцыйнасці аперацыйнай сістэмы MS Windows і падтрымання прадукцыйнасці на высокім узроўні. У склад праграмы ўваходзяць наступныя прылады: Clean Uninstaller, Scan Files, Scan Registry, Start Up Manager, Tweak UI, Net Tweaker, The Privacy...
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• WireKeys 1.7.9
Праграма дазваляе ствараць "гарачыя" клавішы для запуску розных прыкладанняў, кіраваць Вінампам, гучнасцю, рабіць скрыншоты і шмат чаго іншага
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Wise Auto Shutdown 1.47
Праграма для выключэння кампутара па раскладу.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Care 365 3.76
Камэрцыйная праграма, якая спалучае ў сябе магчымасьці й функцыі Wise Disk Cleaner Pro і Wise Registry Cleaner Pro + некаторыя дадатковыя функцыі, такія як аўтавыключэньне кампутара й г.д.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Data Recovery 3.72
Простая й дармавая прылада для аднаўленьня выдаленых файлаў і тэчкаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Disk Cleaner 8.71
Утыліта для хуткага і лёгкага вызвалення месца на цвёрдым дыску. Wise Disk Cleaner выдаляе непатрэбныя файлы, якія не выкарыстоўваюцца праграмамі, усталяванымі ў вашай сістэме.
Праграма можа вызначаць больш за 50 тыпаў смеццевых файлаў. Вы, таксама, можаце самі дадаваць любыя тыпы файлаў, якія лічыце смеццем.
Пасля таго, як Wise Disk Cleaner праскануе сістэму на наяўнасць смеццевых файлаў, можна індывідуальна паглядзець кожны файл і падрабязныя звесткі пра яго, пасля чаго вырашыць, ці варта яго выдаляць. Ёсць таксама магчымасці выдалення непатрэбных файлаў у аўтаматычным рэжыме і рэзервавання выдаляных файлаў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Folder Hider 3.21
Дармавая праґрама для ўтойваньня файлаў, тэчкаў і USB-дыскаў, а таксама іх шыфраваньня пры дапамозе пароля.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Force Deleter 1.22
Прылада дапаможа выдаліць файл, які не выдаляецца іншымі метадамі.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Game Booster 1.31
Праграма аптымізацыі працы Windows для паляпшэння працы гульняў.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Program Uninstaller 1.73
Дазваляе акуратна выдаліць з Windows праграмы, якія нельга дэўсталяваць стандартнымі сродкамі сістэмы.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise Registry Cleaner 8.66
Утыліта для ачысткі рэестру Windows. Пасля таго, як праграма праскануе Вашу сістэму, Вы можаце самі прагледзець і адрэдагаваць кожную знойдзеную непаладку ці прагледзець яе дэталёвае апісанне.
Ёсць магчымасць аўтаматычнай карэктоўкі праблемаў. Усе змены, занесеныя праграмаю ў рэестр, могуць быць адменены за дзве пстрычкі мышшу.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• Wise System Monitor 1.33
Бясплатная прылада Windows да кантралявання працэсаў, прыладаў і сеткавага трафіку.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад - новае паступленне!
[ да пачатку ]

• XP Tweaker 1.53
Праграма наладкі, аптымізацыі і абароны Windows XP
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• XP-Antispy 3.98 - выдатны софт!
Невялікая прылада для аўтаматычнай наладкі аперацыйнай сістэмы Windows XP, у прыватнасці, выдаленне розных шпіёнскіх і іншых небяспечных модуляў вакенцаў. Вядома, усё гэта можна зрабіць уручную, але гэта патрабуе часу і пэўных ведаў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• X-plore 1.05
Лепшы файлавы мэнэджэр для Symbian OS
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• XtraTools 2007 9.0
Набор з больш за 20 праграмных сістэмных прылад, што дапаўняюць стандартныя прылады Windows. XtraTools падвышае прадукцыйнасць і робіць працу з Windows прасцей. У склад уваходзяць праграмы: "WinTools.net", "Armor Tools", "Extra Drive Creator", "RAM Saver Pro" і інш.
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• ZIP Kingdom 1.1
Просты і хуткі ў выкарыстанні архіватар для Windows. Убудаваная падтрымка архіваў ZIP і CAB. Падтрымлівае таксама архівы ACE, ARC, ARJ, BH, GZ, JAR, LHA, LZH, RAR, TAR, UUE, XXE, ZOO. Праграма распаўсюджваецца бясплатна. Беларуская мова ўключана ў усталёўку
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Антывірус Касперскага 2010 9.0.0.736
Антывірус Касперскага 2010 — гэта сродак абароны кампутара ад шкоднасных праграм. Прадукт забяспечвае абарону ў рэжыме рэальнага часу ад асноўных інфармацыйных пагроз — як вядомых, так і новых.
Пераклад дапасуецца да Антывіруса Касперскага 2010, а таксама Kaspersky Internet Security 2010
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Антывірус Касперскага 2011 11.0.2.556
Антывірус Касперскага 2011 — гэта сродак абароны кампутара ад шкоднасных праграм. Прадукт забяспечвае абарону ў рэжыме рэальнага часу ад асноўных інфармацыйных пагроз — як вядомых, так і новых.
Пераклад дапасуецца да Антывіруса Касперскага 2011, а таксама Kaspersky Internet Security 2011
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

• Беларуска-руская раскладка клавіятуры 1.0
Гэта - не пераклад нейкай праграмы, а клавіятурная раскладка, прызначаная да ўсталёўкі ў Windows 2000/XP наўзамен стандартных. Гэтая раскладка дазволіць мець рускі і беларускі алфавіты, у тым ліку літары "щ", "и", "ъ", "і", "ў", без неабходнасці ўсталёўваць у сістэме прынамсі две асобныя раскладкі для беларускай і рускай моў
Сайт Сайт праграмы
Пераклад Беларускі пераклад
[ да пачатку ]

  Заўвага: 

Калі Вы знайшлі на гэтай старонцы непрацуючую спасылку - напішыце мне.

  Зваротная сувязь: 

У Вас ёсць гатовыя пераклады праграм для Windows на беларускую мову, або Вы самі ствараеце праграмнае забеспячэнне з беларускім інтэрфейсам, якое можа быць цікавым для многіх людзей? Пішыце мне, і я змяшчу тут спасылкі на гэтыя праграмы!

Па магчымасці пазначце ў лісце наступную інфармацыю:

  • Назву праграмы;
  • Версію праграмы;
  • Некалькі радкоў пра праграму – катэгорыя, прызначэнне, функцыі і інш.
  • Спасылка на сайт вытворцы;
  • Спасылка на пераклад альбо сам пераклад, калі яго памер не перавышае 100-200kb.

Copyright © Aleg Azarouski, 2001 - 2015.

Мілінкевіч - наш прэзідэнт! Милинкевич - наш президент!

Рейтинг@Mail.ru Rating All.BY
Free Web Hosting